Разработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарства

Раздел Воспитательная работа
Класс -
Тип Другие методич. материалы
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Есть
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:



РАСПРАЦОЎКА ТЭМАТЫЧНАЙ ЭКСКУРСІІ

«ТАЯМНІЦЫ ПААЗЕРСКАГА ГАНЧАРСТВА»

Мэты:

  • праз знаёмства з традыцыйным паазерскім ганчарствам паглыбіць веды наведвальнікаў музея аб жыцці нашых подкаў у мінулыя часы;

  • выкарыстоўваючы мясцовы этнаграфічны матэрыял, садзейнічаць усведамленню наведвальнікамі музея адметнасці і своеасаблівасці традыцый, быту нашых продкаў;

  • садзейнічаць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, пачуццю павагі да культурнай спадчыны беларускага народа.

Працягласць экскурсіі: 45 хвілін

Узрост наведвальнікаў: вучні 5 - 7 класаў, можа быць прапанавана і дарослым наведвальнікам.

Тэкст экскурсіі распрацаваны на аснове даследавання "Ганчарства на Паазер'і: Гісторыя і выкарыстанне ганчарнага посуду ў рэгіёне"(Аўтар: Ільюхіна Дар'я)

Аўтар распрацоўкі: Сугакова Ганна Чаславаўна, кіраўнік школьнага этнаграфічнага музея "Хата ў жыцці беларуса" СШ №5 г.Наваполацка.

1-ы экскурсавод

Шаноўныя госці! Мы рады вітаць вас у нашым музеі "Хата ў жыцці беларуса". Мы раскажам, як жылі нашы продкі на гэтых землях у мінулым. Калісьці на тэрыторыі г.Наваполацка было больш за 30 вёсак: Слабада, Ліцвінава, Серадома, Плаксы і іншыя.Разработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарства

Для таго, каб навапалачане лепш ведалі гісторыю роднай зямлі, роднага краю, 19 год назад быў створаны наш музей.

Наша хатка умоўна падзелена на 2 часткі. У першай частцы з дапамогай розных прадметаў мы расказваем пра асноўныя сямейныя святы і абрады нашых продкаў: улазіны, радзіны, вяселле і іншыя. У другой частцы мы аднавілі інтэр'ер хаты беларускага селяніна канца XIX - пачатку XX ст ст. Разработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарства

У нашым музеі мы праводзім розныя экскурсіі: "Таямніцы беларускай хаты", "Беларуская лялька", "Лекавы кошык" і іншыя. А сёння для вас аповед пра паазерскае ганчарства. Будзьце ўважлівымі і актыўнымі!

2-і экскурсавод Разработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарстваРазработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарства

Ганчарства - гэта вытворчасць ганчарных вырабаў гаспадарчага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння з гліны. Як сведчаць вучоныя, ганчарства на Паазер'і зарадзілася ў раннім неаліце, каля 4 тыс.год да н.э. Ганчарны посуд рабілі ў кожным пасяленні ўручную, з кавалкаў ці даўгіх жгутоў гліны. Каб сценкі былі трывалыя і гладкія, яны страранна загладжваліся. Паверхня посуду пакрывалася арнаментам. Затым выраб абпальвалі на вогнішчы. Цікава, што першыя сасуды былі вастрадоннымі - так было зручней іх ставіць на дол. (Экскурсавод дэманструе ілюстрацыю) А зараз давайце "перанясёмся" ў каменны век і паспрабуем з кавалка гліны зрабіць посуд. У каго гэта атрымаецца лепш, той атрымае невялікі падарунак. Разработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарства

Два наведвальнікі атрымліваюць невялікія кавалкі гліны і спрабуюць з яе зрабіць гліняны гаршок (папярэдне неабходна з гліны зрабіць жгут). Пры неабходнасці наведвальнікам паказваецца малюнак.

Гліняны посуд дазволіў асвоіць новы спосаб прыгатавання ежы - варку, у цэлым, павысіць культуру спажывання. Акрамя таго, гліняны посуд пашырыў магчымасці захавання прадуктаў, а значыць, - магчымасці рабіць прыпасы, зберагаючы іх ад гніення, высыхання і інш. Гэта давала вольны час і тым самым спрыяла развіццю іншых рамёстваў, а тасама развіццю духоўнай культуры.

У спецыялізаванае рамяство ганчарства вылучылася са з'яўленнем у Х ст. ганчарнага круга. На Паазер'і ганчарства было развіта як у гарадах, так і вёсках. Вядомым цэнтрам ганчарства на нашых землях была в.Экімань.

2-і экскурсавод

Трэба адзначыць, што трываласць ганчарныя вырабы набывалі, у першую чаргу, дзякуючы абпальванню яе ў печы. Па спосабе абпалу кераміку падзяляюць на гартаваную, задымленую і паліваную. Гартаванне, альбо абварванне толькі што вынятага з печы посуду робіцца ў рошчыне з жытняй ці пшанічнай мукі з дамешкамі льняной ці канаплянай трасты, тоўчанага вугалю, сажы. Чарапок пры абвары набывае непрадказальны па малюнку плямісты дэкор, таму такі посуд яшчэ назыаюць рабым. На жаль, у нашай калекцыі няма ніводнага гартаванага ганчарнага вырабу.

Задымленне робіцца на апошніх стадыях абпалу, калі ў печку падкладаюць смалістае дрэва, герметычна замуроўваюць. У выніку хімічных рэакцый чарапок набывае сінявата-чорны колер, змяншаецца яго порыстасць і павялічваецца трываласць. Калі абпалу з задымленнем папярэднічае націранне чарапка гладкай косткай альбо крэмнем, то ў выніку атрымліваецца чорнаглянцаваная кераміка. У фондах музея захоўваецца адзін ганчарны выраб, выкананы ў тэхніцы чорнаглянцаванай керамікі.Разработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарстваРазработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарства

Паліваная кераміка вядома ў гарадскім рамястве з ХІІ ст, атрымала распаўсюджанне ў ХVІ - ХVIII ст., а ў вясковых ганчарных цэнтрах засвойваецца ў другой палове ХІХ стагоддзя. Вясковае ганчарства стала выкарыстоўваць паліву толькі ў сяр.19 - пач.20 ст.

Паліваны ганчарны выраб - той, які пакрыты з засцерагальна-дэкаратыўнай мэтай тонкім слоем палівы. Паліва-шклопадобнае бясколернае пакрыццё, якое складалася з легкаплаўкіх матэрыялаў: кварцавага пяску або сухой расцёртай гліны пэўнага гатунку і перапаленага да поўнага пераходу ў вокіс свінцу. Паліва наносілася на выраб перад абпальваннем або пасля яго. Знешнюю паверхню посуду звычайна палівалі не цалкам, а толькі ў верхняй частцы (з-за дарагавізны палівы) У выніку яркія бліскучыя падцёкі прыгожа кантраставалі з мяккім тэракотавым колерам ніжняй часткі вырабу. Разработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарства

У нашай калекцыі ў асноўным прадстаўлены паліваныя ганчарныя вырабы. Але гэта і не дзіўна, бо для Паазер'я характэрны менавіта такі посуд Увогуле, адметнасцю паазерскай керамікі з'яўляюцца масіўныя формы і крыху спрошчаныя сілуэты.

Ёсць у фондах музея таксама ганчарны выраб, упрыгожаны арнаментам у выглядзе завіткоў, хвалістых ліній і кропачак. Трэба адзначыць, што геаметрычны арнамент з'яўляецца адным з найстаражытнейшых. З яго дапамогай першабытны чалавек выказваў свае адносіны да навакольнага свету. Спачатку гэта былі простыя, лёгка запамінальныя знакі і сімвалы: круг азначаў сонца, прамая гарызантальная лінія - зямлю, квадрат ці ромб - поле, хвалістая лінія - ваду. У дадзеным выпадку выраб аздоблены ўзорам вады у выглядзе завіткоў і хвалістых ліній. Над імі размешчаны маленькія кропачкі-кружочкі - сімвалы збажыны, багатага ўраджаю, які дае зямля, добра палітая дажджом. Падобным, толькі больш спрошчаным узорам упрыгожаны яшчэ адзін ганчарны выраб з музейнай калекцыі. Дадзены ганчарны выраб каштоўны яшчэ і тым, што ён аздоблены ангобнай размалёўкай. 3-і экскурсавод Разработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарстваРазработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарства

Як сведчаць этнаграфічныя крыніцы, асартымент ганчарнага посуду на Паазер'і быў надзвычай шырокім і разнастайным. Увесь ганчарны посуд можна класіфікаваць наступным чынам:

1. Посуд для гатавання: гаршкі і інш.

2. Посуд для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў: збаны, гарлачы, глякі, слаі, спарышы.

3.Сталовы посуд: міскі, паўміскі, кубкі, хлебніцы, маслѐнкі і інш.

4.Рэчы гаспадарчага ўжытку: рукамыі, паілкі, пасудзіны для гонкі дзѐгцю і да т.п.

Гаршкі для гатавання ежы ў печы мелі найбольшае пашырэнне ў побыце паазерскага селяніна. Форма іх амаль шарападобная, крыху звужаная да дна - каб лепш награваліся на агні. У такіх гаршках варылі кашу і шмат іншых смачных страў.

Выраблялі майстры на Паазер'і і спарышы - два невялічкія, злепленыя разам гаршочкі з дужкай-ручкай пасярэдзіне. У іх насілі жнеям ці касцам, кажучы сучаснай мовай, "комплексны абед": у адным гаршочку - суп, у другім - каша. У калекцыі нашага музея знайшоўся адзін спарыш. Але, на жаль, у музей ён патрапіў моцна пашкоджаным. Дзякуючы дадзенаму фотаздымку, вы можаце ўявіць сабе, як на самай справе выглядаў спарыш.

Разработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарстваРазработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарства



Тут хочацца дабавіць, што, нягледзячы на даволі трывіяльнае прызначэнне спарыша, яго назва мае больш патаемнага сэнсу. Справа ў тым, што ў міфалогіі беларусаў спарыш - гэта персанаж, надзелены здольнасцю забяспечваць спор, багацце, дабрабыт i шчасце наогул.

Добра вядомай пасудзінай з'яўляецца збан - высокая гліняная пасудзіна для малака, смятаны, маслёнкі, сыроваткі. Бакі ў збана выпуклыя, шыйка звужаная. Мае ручку і носік-дзюбку, каб тое ж малако лёгка, роўным струменьчыкам лілося ў міску ці ў кубак. Калі пад рукою не было кошыка, дзеці збіралі ў збанок ягады. У збанку малако доўга не скісала, а ў гарачыню было халоднае.

А зараз давайце пагуляем ў гульню "Дапамажы экскурсаводу". Паглядзіце уважліва на ганчарныя вырабы і размяркуйце анатацыі да экспанатаў (наведвальнікі размяркоўваюць анатацыі "Збан" і "Спарыш"). Удзельнікі гульні атрымоўваюць сувеніры.



Разработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарства

Тут хочацца дабавіць, што, нягледзячы на даволі трывіяльнае прызначэнне спарыша, яго назва мае больш патаемнага сэнсу. Справа ў тым, што ў міфалогіі беларусаў спарыш - гэта персанаж, надзелены здольнасцю забяспечваць спор, багацце, дабрабыт i шчасце наогул. Добра вядомай пасудзінай з'яўляецца збан - высокая гліняная пасудзіна для малака, смятаны, маслёнкі, сыроваткі. Бакі ў збана выпуклыя, шыйка звужаная. Мае ручку і носік-дзюбку, каб тое ж малако лёгка, роўным струменьчыкам лілося ў міску ці ў кубак. Калі пад рукою не было кошыка, дзеці збіралі ў збанок ягады. У збанку малако доўга не скісала, а ў гарачыню было халоднае. Падобны на збан гладыш (гарлач). Але ён не мае ручкі і носіка для зліву (ад слова "гладкі"). [Маляўка 43] На Паазер'і гладышы звычайна называлі стаўбунамі. Захоўваліся яны на паліцы ў бабіным куце. Часам стаўбун з малаком пакідалі на покуце, на стале, засланым абрусам. У фондах нашага музея захоўваецца 9 гарлачоў. Разработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарстваРазработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарстваРазработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарства



Дарэчы, шырокая распаўсюджанасць шыракагорлых з кароткай шыйкай збанкоў і гарлачоў - гэта адметнасць паазерскага ганчарства.

4-ы экскурсавод

Трэба адзначыць, што ў свядомасці сялян гаршок суадносіўся з чалавекам . Гэтая сувязь прасочваецца ў назвах частак гаршка: горла, носік, ручка. Праз абазначэнне этапаў і асаблівасцей жыцця чалавека гаршок згадваецца ў шматлікіх загадках, напрыклад: Быў я на пажары, быў я на базары, як стар стаў, пад вуглом галаву паклаў.

Цікава прасачыць выкарыстанне ганчарнага посуду ў сямейнай абраднасці беларусаў Паазер'я. Разработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарства

Пад час улазін на Паазер'і, як і паўсюдна па Беларусі, гаршчок выкарыстоўвалі для таго, каб перавесці хатніка на новае месца. Для гэтага "жар" з печы ў старой хаце збіралі ў гаршчок і, пераносячы яго ў новую хату, запрашалі "хатніка дзядулю". Тут вугалі высыпалі ў новую печ, а гаршок разбівалі і ноччу закопвалі чарапкі пад пярэднім вуглом. Разнастайныя рытуалы з гаршком былі шырока распаўсюджаны ў абрадах, якія суправаджалі пераломныя моманты жыцця чалавека: радзіны, вяселле, пахаванне. Гэта, у першую чаргу, абрад біцця гаршка. Ён сівалізуе набыццё чалавекам новага статусу і пачатак наступнага этапу ў жыцці.

Так, беларускія сяляне ў час хрэсьбін выконвалі абрад: падавалі гасцям у накрытым талеркай гаршку спецыяльна звараную кашу, у талерку клалі грошы - "выкуплівалі кашу"; кум жа павінен быў адным ударам разбіць гаршок аб стол "на шчасце нованароджанаму", але так, каб каша не вывалілася на зямлю, бо потым з дапамогаю глінянага чарапка яму трэба будзе накарміць ёю гасцей. Разработка тематической экскурсии Тайны поозерского гончарства

Але ж вы, напэўна стаміліся слухаць аповед. Тады прапаную вам невялікае спаборніцтва. Я вам загадаю загадкі, а вы паспрабуйце іх адгадаць. Пераможцы атрымаюць невялікі падарунак.

1. Як родзіцца - круціцца, а па смерці сабакі касцей не ядуць. (Гаршок)

2. Глінскі біўся з Бульбінскім, а без Саламона і суду няма. (Бульба варыцца ў гаршку без солі)

3. Быў я на таўкачове, і на мельнікове, і на пажары, і на базары. (Гаршчок)

4. Каціліся катушачкі па ліпавай мастушачцы, каціліся-валіліся ў гліняны гарадок (Клёцкі высыпаюцца з рэшата ў гаршок)

5. Быў я на пажары, быў я на базары, як стар стаў, пад вуглом галаву паклаў (Гаршок)

6. Ніхто не такоў, як Іванька Дуракоў: сеў на конь, панхаў у агонь. (Гаршок)

7. Як родзіцца - круціцца, а па смерці сабакі касцей не ядуць. (Гаршок)

Усе наведвальнікі, якія далі правільныя адказы на пытанні, атрымліваюць сувеніры.

Я спадзяюся, што час, які вы правялі ў нашым музеі, не прайшоў для вас дарэмна. Вы даведаліся нешта новае, проста з карысцю адпачылі.

Напрыканцы экскурсіі пры спрыяльным надвор'і можна прапанаваць наведвальнікам згульць ў гульню"Спрытная гаспадыня" (хто хутчэй пранясе на вілках гаршок з кашай).

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


  1. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. /С.Санько, Т.Валодзіна, У.Васілевіч і інш. - Мн.: Беларусь, 2004. - 592 с.

  2. Беларусы. Прамысловыя і рамесныя заняткі

  3. Беларусы. Т.5. Сям'я/ В.К.Бандарчык, Г.М.Курыловіч, Т.І.Кухаронак і інш.; Рэдкал.: В.К.Бандарчык і інш.; Ін-т мастацтвазнаўства, эпітафіі і фальклору НАН Беларусі. - Мн.: Бел. Навука, 2001. - 375 с.: іл.

  4. Загадкі/НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Склад. М.Я.Грынблат, А.І.Гурскі; Рэд. тома А.С.Фядосік. 2-е выд. - Мн.% Бел. навука, 2004 г. - 363 с.- (БНТ)

  5. Касцень, А. Збан / А.Касцень // Звязда. - 2010. - 22 кастр. - с.8

  6. Калечыц, А.Г. Першыя людзі на зямлі Беларусі: дапам/ А.Г.Калечыц. - Мн.: Бел.навука, 2007. 96 с.

  7. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры : абрады, рытуалы, культурныя традыцыі / Я. Крук. - Мінск : Ураджай, 2000. - 350 с.

  8. Ленсу, Я.Ю. Таямніцы беларускай хаты / Я.Ю.Ленсу. - Мінск: Беларусь, 2007. - 167 с.: іл.

  9. Лобач, У.А. Этнаграфія Беларусі: вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасцей 1-21 03 01 "Гісторыя", 1-02 01 02 "Гісторыя. Замеж. мова" / У.А. Лобач; Полац. дзярж. ун-т. - Наваполацк, 2009. - 195 с.

  10. Маляўка М. Сядзіба, або Хата з матчынай душою: Абразкі, вершы: Для дзяцей малод. І сярэд. шк. Узросту/ Мікола Маляўка. - Мн.: Юнацтва, 2002. - 143 с.; іл.

  11. Народная культура Беларусі: Энцыкл. давед. / Пад агул. Рэд. В.С.Цітова; Маст. І.І.Бокі, У.М.Жук. - Мн.: БелЭн, 2002. - 432 с.: іл.

  12. Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / калектыў аўт.:Л.У.Вакар [і інш.]. - Віцебск.: Віц. аб. Друкарня. 2011. - 440 с. )

  13. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пол. р-на. - Мн.: Выш шк., 1999. 700 с: іл.

  14. Сахута Я.М. Беларускае народнае дэкарытыўна-прыкладное мастацтва:Вучэб дапам. - Мн.:Беларусь, 1996. - 110 с.: іл.

  15. Таланцава В.Ф. Мастацтва бачыць свет: Вучэб дапаможнік па выяўленчым мастацтве для 5-га класа агульнаадукацыйных школ.- Мн.: Беларусь, 1998. - 232 с.

  16. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т.2. Віцебскае Падзвінне / Т.Б. Варфаламеева, А.М.Боганева, М.А. Козенка і інш.; Складальнік Т.Б.Варфаламеева. - Мн.: Бел.навука, 2004. - 910 с.

  17. Штыхаў Г.В. Ажываюць сівыя стагоддзі. - Мн.: Нар. асвета, 1982. - 175 с.

  18. be.wikipedia.org/wiki/Арнамент

  19. gants-region.info/index/0-662.

  20. o-glina.ortox.ru/interesnye_stati/view/id/1143507

  21. rv-blr.com/dictonary/view/842

1


© 2010-2022