План -канспект урока па раману Людзі на балоце

Раздел Русский язык и Русская литература
Класс 10 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат doc
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

На экране кадры з кинафильма.

Тэма: Праблема чалавечага шчасця ў "Палескай хроніцы" Івана Мележа

Мэта: Выхоўваць адказнасць вучняў за іншага чалавека, маральную чысціню, вернасць; абагульніць веды падлеткаў па дадзенай праблеме; развіваць звязную мову навучэнцаў, уменне рабіць аналіз і выказваць свае меркаванні.

Эпіграф: Колькі разоў гэта было, што жанчына карае крыўздзіцеля свайго, распінаючы, топчучы сябе! Разумеючы, што няма яму большай кары, чым гэтая, такая…Юнацтва і кахае, і памыляецца, і карае і сябе, і другога па-асабліваму.

Алесь Адамовіч

Ход урока

1. Індукцыя.

(На экране тры слайды:тэма,мэта,эпіграф. Гучыць музыка.)

Слова настаўніка. Наш сённяшні ўрок, прысвечаны праблеме чалавечага шчасця. Праблеме, якая хвалюе чалавека з моманту стварэння свету. Мы разгледзім як вырашаецца гэтая праблема ў "Палескай хроніцы" Івана Мележа. Чаму я выбрала гэту тэму? Па-першае, мележаўскія гераіні Ганна і Хадоська яшчэ зусім маладыя. Іх узрост не вельмі адрозніваецца ад вашага і іх радасці , хваляванні, праблемы вельмі блізкія і зразумелыя вам.

Па-другое, гэта адны з самых абаяльных жаночых вобразаў у беларускай літаратуры.

Па-трэцяе, з жыцця гэтых палескіх прыгажунь можна і патрэбна ўзяць урокі, якія, магчыма, спатрэбяцца вам у жыцці.

Давайце даведаемся, як раскрываецца значэнне слова шчасце ў тлумачальным слоўніку.

(слайд пра значэнне слова шчасце)

Шчасце - стан поўнай задаволенасці жыццём, пачуццё найвялікшай радасці і задавальнення.

( На экране тры слайды:назвы груп)

З таго часу як мы пачалі вывучаць раман "Людзі на балоце" вы працуеце ў групах. Сёння мы таксама не будзем парушаць гэтую традыцыю і правядзём яго ў звыклай для вас форме.

Першая група: гэта даследчыкі жыццёвых урокаў Ганны Чарнушкі.

Другая група: даследчыкі прычын замужжа Ганны Чарнушкі.

Трэцяя група: даследчыкі жыццёвых урокаў Хадоські.

(На экране слайд з наборам слоў.Гучыць музыка.)

2. Самаканструкцыя.

Давайце паспрабуем з вамі саставіць КЛАСТАР , ключавым словам якога, будзе з'яўляцца слова шчасце. На стале ў кожнай групы ёсць ліст, на якім вы і запішаце тыя паняцці ,з якіх па-вашаму складаецца шчасце.

Вучні працуюць у групах. Пасля знаёмяць з запісам.( Каханне, поспех, матэрыяльны дастатак, сябры, сям'я, здароўе, дзеці…)

Настаўнік. А цяпер вызначым тыя словы, якія паўтарыліся ў кожнай групе і запішам іх на дошцы.

(Запіс робіцца на дошцы.)

І адным з дамінуючых з'яўляецца слова каханне. А што ж з'яўляецца шчасцем для гераінь Івана Мележа? Адказ на гэта пытанне мы паспрабуем знайсці на нашым уроку.

3.Сацыяканструкцыя.

(На экране заданні і гучыць музыка)

Кожнай групе было дадзена заданне, якое вы павінны былі падрыхтаваць дома.

Заданні

Настаўнік. Прадстаўнікі груп. Пазнаёмце нас,калі ласка, са ваімі заданнямі.

Першая група. Якімі былі пошукі шчасця Ганны Чарнушкі ў "Палескай хроніцы" Івана Мележа?

Настаўнік. А тут,у класе, вы павінны выканаць яшчэ адно заданне. Падумайце і намалюйце сімвал кахання Ганны.

Другая група. Раскрыйць прычыны замужжа Ганны і запоўніць табліцу.

Прычыны

Разважанне вучняў

Цытаты


Праінсцэніраваць эпізод, які вырашыў далейшы лёс Ганны. (заданне дадзенае на дом).

Трэцяя група. Якія жыццёвыя ўрокі вы атрымалі, прасачыўшы за лёсам Хадоські ў "Палескай хроніцы"?

Настаўнік. Вы,таксама паразважайце і паспрабуйце намаляваць сімвал кахання Хадоські.

Зараз вы маеце некалькі хвілін, каб сістэматызаваць свае веды і параіўшыся ў групе выканаць другое заданне.

4. Сацыялізацыя і афішыраванне. Абарона праектаў.

(На экране слайд з фотаздымкамі Ганны. Гучыць музыка)

Паказ інсцэніроўкі ( размова Ганны і Васіля пра плётку, якая пайшла па вёсцы пра Ганну).

(На экране відэа з прыродай і песняй).

Інсцэніроўка

-Чуў? -А чаго хадзіць? Нехай другія цяпер

-Чуў. ходзяць!..Багацейка! Карчыха!

-Знаеш усё. Значыцца? Паверыў? -Дурань!!!

-Гавораць-дак штось е…Дыму без - Канешне. Дурны. Усе бедныя дурныя.

агню не бувае… Корч-разумны!...

-Аге, значыць, було ўсё? -Разумнейшы! У сто, у тысячу разоў!

-А можа не? -То-та і круцілася ля яго! І дакруцілася!

-Дак ты лепей знаеш! -Не твой клопат! Не твая бяда! А мне

-Лепей не лепей. Другія бачылі, можа-анігадкі! Я, можа, і рада?!

сказалі… -А то гавораць… Можа, не па сваёй

-Хто -другія? Хто-бачыў?! ахвоце? Можа, ён сілаю?

-А не ўсё адно? Хто бачыў, той -Па -добраму, па згодзе ўсё было! Я

бачыў. етаго табе не забуду! Прыпомню

-Дак, можа, ужэ і не прыйдзеш? калі-небудзь!

Настаўнік. Перш, чым мы пачуем адказы трэцяй групы, я прапаную вам паглядзець урывак з кінафільма "Людзі на балоце". Гэта дапаможа нам лепей зразумець,якая яна, Хадоська-канапляначка.

(На экране відэа з маналогам Хадоські)(Пасля заканчэння ўрыўка на экране застаецца яе здымак,пакуль не адкажа трэцяя група).


  1. Самаканструкцыя

(на экране слайд з пытаннямі. Гучыць музыка).

А зараз успомніце і знайдзіце ў тэксце вобразныя параўнанні, якія характарызуюць Хадоську і Ганну. Абгрунтуйце, чаму Янка Брыль назваў Ганну "прыгожай і калючай кветкай палескай шыпшыны"? Адказы падцвердзіце цытатамі з тэксту.

(Слайд з рабінай. Гучыць музыка)

У пачатку "Палескай хронікі" І.Мележ параўноўвае Ганну з рабінай. Рабіна, як вядома, заўжды лічылася сімвалам дзявочай прыгажосці.

…Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Яшчэ, здаецца, учора была гарэза, падлетак, а вось ужо, глядзіце - у самай добрай пары дзяўчына, у самай красе сваёй! Калі толькі вырасла!

(Слайд з бярозай. Гучыць музыка).

Праз тры гады пасля замужжа з Яўхімам Ганна, пабачыўшы ў лесе бярозу з абламанымі галінамі і счарнелым ствалом, параўноўвае сябе з ёю.

Позірк яе раптам выхапіў бярозу, што тырчала наводдаль. Бяроза дажывала век. Вецце яе было ўжо найбольш пасохлае, там і тут ветры абламалі галіны, ствол чарнеў старэчай карою… Ад гэтай бярозы Ганне стала яшчэ страшней. "Ето ж-я сама! - пранізала яе думка. - такая ж і я!"

(Слайд з шыпшынай. Гучыць музыка.)

Вядомы беларускі пісьменнік Янка Брыль назваў Ганну " прыгожай і калючай кветкай палескай шыпшыны". Сапраўды Ганна падобна на кветку шыпшыны. Прыгожая з аднаго боку, калючая - з другога. Гэта прыцягвала да яе куранёўскіх хлопцаў, за гэта кахалі яе Васіль і Яўхім, але гэта і зрабіла яе няшчаснай.

…Хлопцы і гарнуліся да яе і нібы пабойваліся. Акрамя таго, што стрымлівалі Ганніна задзірыстасць і ганарлівасць. Ім прмнілася, што не лішне асцерагацца і яе язычка. Ведалі яшчэ і тое, што Ганну не дай Бог увесці ў гнеў: тады яна ўмомант страціць роўнасць сваю, забудзецца на ўсё. Загарыцца адным. Гарачая, нястрымная,небяспечная яна, ганарліўка Ганна!..

(Слайд з Хадоськай.Гучыць музыка.)

Мележаўскую гераіню Хадоську у вёсцы называлі Канапляначкай - за добры твар, абсеяны, як канапляным насеннем, рабацінкамі.Лічылася, што чалавек з

Вяснушкамі на твары, ніколі не зробіць зла.

6. Разрыў.

Азарэнне, новае бачанне праблемы, усведамленне непаўнаты ранейшых ведаў у параўнанні з новымі адбываецца,калі настаўнік звяртаецца да эпіграфа ўрока.

(Наступны слайд з эпіграфам. На яго трэба націснуць два разы. Гучыць музыка).

Давайце зараз перачытаем эпіграф урока. Як вы можаце зараз растлумачыць значэнне гэтых слоў?

* На што асудзіла сябе Ганна, не дараваўшы свайму каханаму?

*Як пакарала сябе Хадоська?

Настаўнік. Так, і Звяртаючыся да таго, як склаўся наш з вамі КЛАСТАР да слова шчасце, мы можам заўважыць што і некаторыя з вас лічаць, што дзеці - гэта адна са складаючых шчасця.

Мы зрабілі вынікі, што нашы гераіні заслугоўваюць некаторага асуджэння, але кожны з вас мае сваю думку наконт гэтага. І зараз я прапаную вам паслухаць эсэ, якое напісала Алеся. Яшчэ ў 9 класе, калі яна пазнаёмілася з "Палескай хронікай" ,у яе ўзнікла жаданне прыняць удзел у раённым конкурсе "Гавары са мной па-беларуску" . Пасля ,з гэтай работай Алеся ўдзельнічала ў абласным конкурсе.

(Мультымедыйная прэзентацыя "Гронка рабіны Івана Мележа").

Настаўнік. Я думаю, што на самой справе мы і не маем права асуджаць ні Ганну ні Хадоську, але ўзяць сабе некаторыя ўрокі з іх пошукаў шчасця можам.Дзякую за працу на ўроку, за вашы цікавыя разважанні. Мы развітваемся з любімай мележаўскай гераіняй Ганнай, а вось пра Хадоську гутарку працягнем на класнай гадзіне , якая будзе называцца "Дзяўчына - жанчына - маці…".

7. Рэфлексія.

(На экране слайд з пытаннямі.Гучыць музыка)

Прадоўжыць любое меркаванне:

  • Мне здаецца, што ў гэтай тэме галоўным з'яўляецца…

  • Да пачатку ўрока я думаў(ла), што…, цяпер мяркую, што…

  • На ўроку мне больш за ўсё спадабалася…

Адзнакі.

(На экране слайд з дамашнім заданнем)

8. Дамашняе заданне

Напісаць сачыненне-разважанне "Ці дастаткова кахання, каб быць шчаслівым?"

(Слайд са словамі: дзякуй за ўвагу)



Заданні для першай групы

(Даследчыкі жыццёвых урокаў Ганны Чарнушкі)


  1. Якімі былі пошукі шчасця Ганны Чарнушкі ў "Палескай хроніцы" Івана Мележа?

2.Намалюйце сімвал яе кахання.










Заданні для другой групы

( даследчыкі прычын замужжа Ганны Чарнушкі)

1. Раскрыйце прычыны замужжа Ганны і запоўніце табліцу.

Прычыны

Разважанне вучняў

Цытаты










2. Праінсцэніруйце эпізод, які вырашыў далейшы лёс Ганны.


Заданні для трэцяй групы

( даследчыкі жыццёвых урокаў Хадоські ў "Палескай хроніцы" Івана Мележа)

1.Якія жыццёвыя ўрокі вы атрымалі, прасачыўшы за лёсам Хадоські

ў "Палескай хроніцы" Івана Мележа?

2.Намалюйце сімвал яе кахання.




ДУА "Прыбалавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа"




Праблема чалавечага

шчасця ў "Палескай

хроніцы"Івана Мележа



Настаўнік А.М.Акуліч

В.Прыбалавічы

2011г.


© 2010-2022