Урок беларускай мовы Падзел слоў для пераносу

Раздел Начальные классы
Класс 2 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:
Тэма: Падзел слоў для пераносу Мэты: фарміраваць уменне дзяліць словы для пераносу; развіваць арфаграфічную пільнасць; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; выхоўваць павагу і любоў да роднай мовы; прывіваць цікавасць да прадмета, выхоўваць добразычлівыя адносіны адносіны паміж вучнямі.

Ход урока Арганізацыйны момант Весела гучыць званок. Яго голас вам знаёмы. Запрашаю на ўрок Беларускай мовы!
  • Скажыце, як вы будзеце працаваць на ўроку?
Дзеці: На ўроку мовы сёння Мы будзем добра працаваць. І свае веды вельмі рады ўсім вам паказаць.
Праверка дамашняга задання. -Давайце ўспомнім, з якой тэмай мы пазнаёміліся на папярэднім ўроку? - Зробім кластар, невялікую схему. Як трэба дзяліць словы для пераносу? -Якія есць выключэнні? -Праверым, ці правільна вы выканалі дамашняе заданне.Адкрываем сшыткі. -Што трэба было зрабіць? -Выконваем самаправерку, узялі алоўкі, на слайдзе вы бачыце правільна выкананую дамашнюю работу. Правяраем, выпраўляем памылкі ў каго ёсць. -Падыміце рукі тыя, у каго памылак няма. Добра, малюем лінейку самаацэнкі.

Чыстапiсанне «Чароўная шкатулка»
У залаты клубок Схаваўся дубок
Малюнак «Жолуд» - Глядзiце: жалуды ператварылiся ў лiтары на радках. дбв вдб - Пафантазiруйце, на што падобны гэты ўзор? - Што абагульняе гэтыя лiтары? - Працягнiце дадзены ланцужок, якая ў ім ёсць заканамернасць. - Калi жалуды трапляюць у зямлю, што з iх прарастае?
Дарога абсаджана дубамi. Адзiн жолуд - гэта дуб, Ён зямлi i птушкам люб. Поўны кошык жалудоў - Гэта ж тысячы дубоў.
Праца з дэфармаваным сказам У лесе выраслі маленькія дубкі. - Запiшыце атрыманы сказ ў сшыткi
Фiзкультхвiлiнка
Слайд 17 - Калi называю птушку - хлопаем, звера - падымаем рукi. (Гэтыя ж словы з'яўляюцца на экране). Бусел, ваверка, воўк, заяц, верабей, зубр, мядзведзь, шпак, жораў, лiса, вожык, алень, снягiр, зязюля, лебедзь, крыжадзюб, чачотка, дзяцел.
Аб'яўленне тэмы і задач ўрока - Сення мы з вамі працягнем работаць над падзелам слоў на склады і для пераносу, пазнаёмімся яшчэ з аднім выключэннем пераносу, дапоўнім наш кластар, узбагацім наш слоўнікавы запас новымі словамі. ПП. Якія словы нельга пераносіць?
Клас, дом, дах - што агульнага паміж гэтымі словамі? Падзяліце іх для пераносу. НЕЛЬГА! Чаму?
Знаёмства з правілам, с.38
Работа па падручніку
Практ. 79 Падзяліце словы на склады. Выпішыце тыя словы, якія нельга пераносіць
Практ. 80. Разгледзьце малюнак. Вусна адкажыце на пытанні.
Гімнастыка для вачэй.

Праца са слоўнікавым словам. Румяны Піліп да палкі прыліп. (Яблык) Яблык - састаўце слова з літар Пастаўце націск у слове Паказваецца друкаваная картка з выдзеленай літарай. Слова запісваецца на дошцы і ў сшытках (яблык) Падбіраем да слоўнікавага слова такія словы, якія падыходзяць па сэнсе і абазначаюць прымету предмета. Яблык (які?) зелёны, спелы, румяны, круглы, смачны і г.д. Практ. 81 Запішыце сказ па памяці. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць галосныя гукі. Падвядзенне вынікаў урока - Давайце вернемся да наша кластару, які мы з вамі зрабілі ў пачатку ўрока, і дапомнім яго. -Як трэбы дзяліць словы для пераносу? -Якія правілы набходна выконваць? -Якое правіла пераносу мы вывучылі сення? Вось такі кластар, дапаможа вам лепш запомніць правілы пераносы. Кожны атрымлівае кластар за працавітасць на ўроку.
Самаацэнка вучняў у сшытку пры дапамозе лінеек самаацэнкі. З дапамогай палітры настрою, вызначце свой настрой у канцы ўрока. Рэфлексія "Гномы" Заданне на дом: практ. 82. Выпішыце словы, якія нельга пераносіць. Зараз скончыцца ўрок. Пакладзі хутчэй дружок, У партфель усё хутка,лоўка- Кнігу, сшытак і алоўкі....
© 2010-2022