Канспект урока па беларускай мове на тэму Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі

Раздел Начальные классы
Класс -
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Урок беларускай мовы ў 2 класе.

Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі Мэта: Фарміраваць уменне адрозніваць мяккія і цвёрдыя зычныя гукі ў слове і абазначаць мяккасць зычных на пісьме; удасканальваць маўленчыя навыкі. Абсталяванне: падручнік па беларускай мове, пісьмо ад Вожыка (з мультфільма "Смяшарыкі"), картачкі з заданнямі.


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант (1 хвіліна)

  • Весела гучыць званок.

Яго голас вам знаёмы.

Запрашаю на ўрок

Беларускай мовы!

  • Каб пасля ўрока ў вас засталося ў памяці як мага больш і на ўсё жыццё ведаў, да яго трэба вельмі добра падрыхтавацца: не толькі дастаць падручнік, сшытак, пенал з ручкамі і алоўкамі, але і падрыхтавацца эмацыянальна. Для гэтага станьце ў кружок, вазьміцеся за рукі і ўявіце, якімі вы будзеце ўважлівымі, актыўнымі і адказнымі на ўроку, і адпраўце адзін аднаму, паціснаўшы далоні, часцінку свайго цяпла і дабрыні.
  • Сядайце на месцы.
  1. Праверка дамашняга задання (2 хвіліны)
  • С.70 пр. 151
За асінкай, за вярбою восень - рыжаю лісою. Пахне жытам і раллёю (й) перад новаю сяўбою (й).
  • Чаму ў гэтых словах літара ю абазначае 2 гукі? (Яна пішацца пасля галосных.)
  • Хто з вас успомніць, калі літары е, ё, ю, я абазначаюць 2 гукі? (У пачатку слова, пасля галосных, пасля апострафа і пасля раздзяляльнага мяккага знака.)
  1. Актуалізацыя ведаў (4 хвіліны)

  • Дзеці, сёння я атрымала ліст ад нашага старага знаёмага. Адгадайце, ад каго? Ён вельмі часта нам пісаў у мінулым годзе. (Ад Вожыка.)
  • Без вас я не хацела яго чытаць, каб вы не пакрыўдзіліся на мяне. Вожык жа - наш агульны сябар.
Пісьмо: Прывітанне, мае даражэнькія першакласнікі!!! Ой, што я пішу? Мае даражэнькія другакласнікі! Вы, напэйна, думаеце, што я забыўся пра вас. Але гэта не так. Мне проста не было часу напісаць вам раней. Я ўсё лета і амаль усю восень спрачаўся са сваім сябрам Карычам, які ніколі не верыць у тое, што вы самыя разумныя, кемлівыя, здольныя дзеці. А на мінулым тыдні ён увогуле сказаў, што вы нічога не ведаеце і нічагусенькі не памятаеце з першага класа. А я яму казаў, што вы ўсё-усё памятаеце, ведаеце і нават больш, чым ён сабе думае. Мы, нават, паспрачаліся па гэтай прычыне. Каб вызначыць, хто з нас гаворыць праўду, ён прапанаваў вам выканаць адно заданне. Калі вы справіцеся, то ён мне падорыць планшэт, а калі не, то планшэт прыйдзецца падарыць яму. Я веру, што вы ў мяне самыя-самыя, і жадаю вам поспехаў у выкананні задання ад Карыча!!!

Ваш найлепшы сябар Вожык Заданне ад Карыча:

  1. Адкажыце на пытанні:
  • На якія дзве вялікія групы падзяляюцца ўсе гукі? (Галосныя і зычныя.)
  • Чым адрозніваюцца зычныя гукі ад галосных? (Галосныя можна праспяваць, а зычныя нельга; галосныя ўтвараюць склад, а зычныя не.)
  • На якія групкі можна раздзяліць зычныя гукі? (Цвёрдыя і мяккія.)
  1. Над першай літарай кожнага слова напішыце гук, які яна абазначае:
[ ] [ ] [ ] [ ] [ ] [ ] [ ] [ ] [ ] [ ] воз - вёз, лук - люк, нос - нёс, пара - пяро, кран - кіно.
  • Як вы думаеце, што пры дапамозе гэтага задання хацеў праверыць Карыч? (Ці ўмеем вызначаць мяккія і цвёрдыя зычныя.)
  1. Новы матэрыял (10 хвіліны)

  • Адкрыце падручнікі на с. 70 і самастойна прачытайце правіла (1 падрыхтаваны вучань чытае ўслых). Ці правільна вы адказалі на адно з пытанняў Карыча? (Так.)

Фізкультхвілінка

  • Разгледзьце ўважліва малюнак на с. 71 пр. 153. Раскажыце, якімі літарамі на пісьме абазначаюцца зычныя гукі, якія літары дапамагаюць зычны зрабіць цвёрдым, а якія іх робяць ласкавымі і мяккімі? (Адказы дзяцей.)

Работа над правілам (3 хвіліны)

  • Прачытайце правіла на с. 71. (Чытаюць 3 падрыхтавных дзяцей.)

  • Давайце праверым, як вы запомнілі правіла. (Запісваецца першая літара кожнага слова правіла. 2 чалавека прагаворваюць гэта првіла. Потым убіраецца па адной літары, а првіла прагаворваееца цалкам. )

  1. Замацаванне (15 хвілін)

  • Падрыхтуем пальчыкі для работы:

Пеўнік раніцай прачнуўся, (далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару).

І да сонца павярнуўся.

(Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі).

Кукарэкнуў раз, два, тры!

( Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец).

Ты сягоння не праспі.

  • Адкрыце сшытачкі і запішыце дату, словы "Класная работа".

Хвілінка чыстапісання

яр ёк сн ца

  • Адкрыце с. 72 пр. 154 (Вызываецца 1 вучань на слова да дошкі, астатнія на месцы. Робіцца гукавы аналіз слова.)

Восень, бярозка, дзянёк, нябесны, раніца, любіць.

  • На гэтай жа старонцы самастойна выканайце пр. 155. Рад каля акна спішыце першы сказ, а рад каля сцяны - другі сказ. У сваіх сказах знайдзіце словы, якія адрозніваюцца адным гукам. Простым алоўкам падкрэсліце гэтыя словы.
  1. Вынікі ўрока (4 хвіліны)

  • Гульня "Высокі - маленькі". (Я буду называць словы. Калі першы гук у іх мяккі - вы прысядаеце, калі цвёрды - стаіце на месцы.)
Словы для гульні: мёд, кот, слон, месяц, санкі, кірмаш, кіёк, люк, стук, сонца, аконца.
  • Гульня "Рэдактар" (На дошцы над літарамі запісаны гукі. Трэба праверыць, ці ўсе гукі вызначаны правільна. )
Словы для гульні: [в,] [ц] [к] [р] [м,] [к,][л] [дз] [н,] [с] [б,] [н,] вецер, камар, самавар, ключ, дзень, сябар, вучні
  1. Дамашняе заданне (3 хвіліны)
  • Паглядзіце на пр. 156 на с. 72. Прачытайце, што ў ім неабходна зрабіць. Калі ўсё зразумела запішыце дамашняе заданне ў дзённікі.
  1. Рэфлексія (2 хвіліны)
  • Якія вы ўсе сёння малайцы! Асабліва добра працавалі (імёны дзяцей). А (імёны дзяцей) падвучаць дома правілы і таксама будуць спраўляцца з любымі заданнямі.
  • Успомніце, як мы разам працавалі на ўроку, якія мы веды паказалі і скажыце, хто ж каму павінен купіць планшэт. Наш сябар Вожык Карычу, ці ўсё ж такі мы малайцы, і карыч купіць планшэт для нашага Вожыка? (Карыч для Вожыка)
  • Станьце каля сваіх парт. Крышачку прысядзьце тыя, у каго былі цяжкасці пры выкананні заданняў толькі ў пачатку ўрока, а ў канцы ўсё было зразумела.
  • Цалкам прысядзьце тыя, хто за цэлы ўрок так і не зразумеў, калі і дзе зычныя мяккія, а калі і дзе цвёрдыя.




Падрыхтавала настаўніца 2 класа

Сівіцкая Н.П.

© 2010-2022