Складанне двухзначных лікаў з пераходам цераз разрад з выкарыстаннем Lego

Раздел Начальные классы
Класс 2 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Тэма: Сладанне двухзначных лікаў з пераходам цераз разрад з выкарыстаннем Lego.

Мэта: увядзенне алгарытма складання двухзначных лікаў з пераходам цераз разраз з выкарыстаннем "Лего" Задачы: - пазнаеміць з алгарытмам складання двухзначных лікаў з пераходам цераз разрад, удаскальваць вылічальныя навыкі; - садзейнічаць развіццю матэматычнага маўлення, лагічнага мыслення, камунікатыўных здольнасцей; - выхоўваць увагу, імкненне даведацца штосьці "новае".

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

Ітак, сябры, увага-

Зноў празвінеў званок!

Сядайце вы больш зручна,

Пачнем хутчэй урок.

ІІ. Праверка дамашняга задання (№7, №8 1 і 3 сл. на с.7)

Задача: 1). 70-30=40

Адказ: 40 дзяцей

Прыклады: 57+18=75 52+13=65

62+19=81 48+19=67

74+17=91 17+12=29

ІІІ. Актуалізацыя ведаў. Пастаноўка вучэбнай задачы.

Для таго, каб даведацца тэму нашага ўрока, мы павінны адказаць на пытанні. За кожны правільны адказ - адкрытая картка. Пытанні:

☻Як называюцца лікі пры складанні? Складанне

☻Як называюцца лікі пры адніманні? двухзначных

☻Як знайсці 1 складаемае? лікаў

☻Як знайсці 2 складаемае? з

☻Як знайсці аднімаемае? пераходам

☻Як знайсці памяншаемае? цераз

☻Што такое круглы лік? разрад

☻Што трэба зрабіць, каб скласці 2 двухзначныя лікі? з

☻Што трэба зрабіць, каб адняць 2 двухзначныя лікі? выкарыстаннем

☻Колькі см у 1 дм? "Лего"

Малайчынкі! Справіліся! Давайце хорам прачытаем тэму нашага ўрока.

На самай справе, сення на ўроку мы будзем працаваць з "Лего".

ІV. Хвілінка чыстапісання

Запісваем дату

Запішыце ўсе двухзначныя круглыя лікі.

Запішыце 5 двухзначных лікаў, у складзе якіх есць 7 адзінак.

V. Работа над тэмай урока

Перад вамі ляжыць канструкар. Усе памятаюць, як працаваць з абакам? Сення ролю абака будзе выконваць наш канструктар. У 1 слупок вы будзеце выкладваць столькі кубікаў, колькі ў складзе ліку есць дзясяткаў, а ў другі - колькасць адзінак. Такім чынам мы будзем выкладваць абодва лікі, якія будзем складваць, а таксама з дапамогай канструктара паспрабуем вылічыць адказ.

Рашэнне прыкладаў:

25+16=41

46+28=74

33+19=52

Атрымалася? А цяпер, выкарыстоўваючы канструктар, паспрабуйце рашыць прыклады ў практыкаванні №1 на с. 8 (1 і 2 сл.). Запісваем у сшыткі.

VI. Фізкультхвілінка

VII. Працяг

Вусна. Рашэнне камбінаторнай задачы. Знайдзіце, што лягчэй, агурок ці морква?

Адказ: агурок лягчэйшы, таму што 2 агуркі важаць столькі ж, колькі важыць 1 морква.

Пісьмова. Рашэнне задачы №2 (1 вучань каля дошкі):

К. 50

Б. ? на 25 м. +8

К>Б на ?

1). 50-25=25

2). 25+8=33

3). 50-33=17

Адказ: на 17

VIII. Падвядзенне вынікаў.

Пастаўце на наборнае палатно кветачку, а сярэдзінку выберыце такую:

- калі вы ўсе зразумелі і зможаце растлумачыць матэрыял сябру - ружовую

- калі вы зразумелі, але растлумачыць сябру вы думаеце, што ў вас не атрымаецца - жоўтую

- калі вы чагосьці не зразумелі і лічыце, што вам трэба яшчэ працаваць - чырвоную

IX. Дамашняе заданне

№7, №8, с. 9



© 2010-2022