Лік і лічба 7 (урок-падарожжа па матэматыцы ў 1 класе)

Раздел Начальные классы
Класс 1 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Есть
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Лік і лічба 7 (урок-падарожжа па матэматыцы ў 1 класе)Аддзел адукацыі, спортуі турызма Лельчыцкага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Бараўская сярэдняя школа Лельчыцкага раёна»







Лік і лічба 7

(урок-падарожжа па матэматыцы ў 1 класе)

Настаўнік пачатковых класаў

Буцькавец Анастасія Пятроўна



аг.Баравое

2015



Мэта ўрока:стварэнне спрыяльнай умовы для знаёмства з лікам і лічбай 7, для развіцця прасторавых уяўленняў вучняў, увагі, матэматычнага мыслення.

Задачы ўрока:пазнаёміць вучняў з прыёмамі ўтварэння ліку 7;

вучыць пісаць лічбу 7;

замацаваць веды вучняў аб структуры задачы;

развіваць мысленне вучняў;

выхоўваць дабразычлівасць

Абсталяванне: карткі з лічбамі і выразамі, малюнкі паравозіка і вагонаў,

выявы лічбы 7 з малюнкамі казачных герояў, геаметрычныя

фігуры, вееры лічбаў, ТСН, запіс песні "Паравозік"

Від урока: гульня- падарожжа

Ход урока

І.Арганізацыйны момант

Празвінеў і змоўк званок,

Пачынаецца ўрок.

Хутка час прабяжыць,

Трэба ім даражыць.

Будзем добра працаваць,

Будзем веды набываць. -А зараз паглядзелі адін на аднаго, ўсміхнуліся, пажадалі поспехаў і пачынаем ўрок. ІІ. Актуалізацыя ведаў вучняў *уступная гутарка -Сёння ў нас будзе незвычайны ўрок, а ўрок-падарожжа. -Адгадайце, калі ласка, загадку і вы адразу зразумееце, на якім транспарце мы будзем падарожнічаць. Адолее тунэлі, рэкі, Яму б стальныя толькі рэйкі. Гудок яго - нібыта крык, Вагонаў мае шмат - … (цягнік) -Так сёння мы будзем падарожнічаць на казачным паравозіку, да якога будзем прычэпліваць вагончыкі . ( Слайд 5) Лік і лічба 7 (урок-падарожжа па матэматыцы ў 1 класе) -Слухаем песню з гудком паравозіка і, "загружаючы" першы вагончык адпраўляемся ў дарогу. * геаметрычныя фігуры Як называюцца фігуры, паказаныя на малюнку? ( Слайд6) Лік і лічба 7 (урок-падарожжа па матэматыцы ў 1 класе) * работа ў групах -Палічыце колькі прадметаў на картках, што ляжаць у вас на парце, і пакажыце лічбу на вееры. * гульня "Маўчанка" -Палічыце, колькі аднолькавых прадметаўна малюнках(ягад, садавіны, агародніны), і моўчкі пакажыце картку злічбай, якая абазначае гэтую колькасць. (Слайд 7,8) * гульня "Аднаві рад лікаў" -На дошцы запісаны лічбы, але не ўсе. Некаторыя з іх згубіліся. Патрэбна замест кропак запісаць патрэбную лічбу -Вось і загрузілі мы першы вагон, пераходзім да другога. * вуснае лічэнне

1)лікавы рад

-Лічым ўсе разам ад 0 да 10 і наадварот.

-Назавіце ў гэтым лікавым радзе самы меншы лік.

-Самы большы лік.

-Суседзяў ліку 4 (7, 9)

2)гульня "Хто хутчэй"

Лік і лічба 7 (урок-падарожжа па матэматыцы ў 1 класе)-Зараз мы пераходзім да наступнага задання. На малюнкуСлайд 8) запісаны выразы: (Слайд 9) 2 … 4; 3 … 5; 4 … 6; 5 … 0; 1 … 6; 2 … 5; 0 . . .4; 5 . . . 1; 6 . . . 3 Патрэбна паказаць картку з патрэбным знакам, які вы паставіце паміж лікамі.Пераможа той, хто хутчэй і правільна пакажа гэты знак. 3)-А зараз гульня "Наадварот". Вы разглядаеце малюнкі і называеце знакі, што там размешчаны ("больш", "менш", "роўна". "плюс", "мінус") (Слайд 10) ІІІ.Выкладанне новага матэрыялу -Пачынаем загружаць наступны вагончык: * паведамленне тэмы і мэты урока -Сёння на ўроку вы пазнаёміцеся новым лікам і лічбай; будзеце працаваць з геаметрычнымі фігурамі; складаць і рашаць задачы; пісаць новую лічбу. -А з якім лікам і якой лічбай вы сёння пазнаёміцеся, вы даведаецеся з назвы казак , зместу прыказак і малюнкаў да іх. -Дапамажыце закончыць назву казак і прыказак. ( Слайд11) 1)Беласнежка і ….. гномаў, 2)Воўк і …..казлят. 3) Казка аб мёртвай царэўне і … асілках. 4) ….. пятніц на тыдзень. 5)….. раз адмерай, адзін раз адрэж. 6)….. аднаго не чакаюць. -Які лік прысутнічае ва ўсіх гэтых казках і прыказках? - Так, гэта лік 7. Разглядаем лічбу 7 на малюнках і лічым, колькі на іх прадметаў. (Слайд 12) -А зараз "загружаем" наступны вагончык. *магія ліку 7 -Рабяты, а выведаеце, што лік 7 лічыцца магічным. Можа, хто ведае ў чым магія ліку 7? -Не ведаеце. Тады ўважліва слухайце мяне і разглядайце малюнкі. ( Слайд 13) Вельмі-вельмі даўно лік 7 быў самы большы ў радзе лікаў. Гэтая лічба азначала "ўсё", пагэтаму карысталася павагай сярод людзей. Людзям былі вядомы ўсяго 7 планет, да якіх адносілася і Сонца. і Месяц. Па планетах сталі лічыць час. Так ўтварыўся 7-дзённы тыдзень. ДнІ сталі называць імёнамі багоў. У многіх народаў такія назвы засталіся да цяперашняга часу: у французаў -аўторак - мэрдзі (дзень Марса), серада - лондзі (дзень Месяца), у немцаў - нядзеля - зонтаг (дзень Сонца). Сямёрка стала свяшчэнным лікам. Яго лічылі магічнымяшчэ і таму, што чалавек успрымае навакольны свет праз 7 дзірак ў галаве: два вокі, два вухі, дзве ноздры і рот. У вясёлцы 7 колераў, а на свеце 7 цудаў таксама невыпадкова. -Вось з якім незвычайным лікам мы пазнаёміліся. А зараз мы ў наступным выгончыку крышачку адпачнём. *фізкультхвілінка (Слайд 14) -Адпачылі крыху і далей за работу, бо час не стаіць на месцы. Загружаем наступны вагончык: * утварэнне ліку 7 Як з 8 рамонкаў атрымаць 7? (Слайд 15) - Працуем па падручніку на старонцы 80. -Якую лічбу вы там бачыце? (7 ) На што яна падобная? (На касу) -Што размешчана побач з лічбай? (Лічыльныя палачкі) Як яны размешчаны? (Злевага боку пакладзена 6 палачак, а з правага, асобна, 1) -Дык як з ліку 6 утварыць лік 7? (Дабавіць 1 парадмет). -Якая геаметрычная фігура размешчана побач з лічбай 7? (Сямівугольнік) -Чаму вы так лічыце? (Бо ў гэтай фігуры 7 вуглоў) Наступны вагончык называецца * рашэнне вершаваных задач -Я чытаю вам задачы , а вы лічыце колькі ў іх рыб, парасятак і буслоў іназываеце іх колькасць, або паказваеце картку з патрэбнай лічбай. (Слайд 16) 1) У Міхася такі ўлоў: Два ліні, пяць акунёў. Колькі ўсіх? Міхась маўчыць. Хто дапаможа палічыць? 2) З лесу выйшаў статак Дзікіх парасятак: Спераду - шасцёра І ззаду - адзін. Колькі парасятак Утварыла статак? 3) Ля рэчкі, быццам на парад, Буслы пастроіліся ў рад. Раптам тры з іх паляцелі, А чатыры ляцець не захацелі Буслоў жа колькі было ўсіх? Хутка падлічыце іх. ж) гульня "Дапытлівы" -Назавіце і палічыце колькі дзён у тыдні. -Якія колеры ў вясёлкі? Колькі іх? Колькі цудаў на свеце? Можа ведаеце якія? (Гэта самыя вядомыя помнікі мастацтва старога свету: Егіпецкія піраміды, вісячыя сады Семіраміды, статуя Зеўса ў Алімпіі, Храм Артэміды ў Эфесе, маўзалей ў Галікарнасе, калосс Радосскі, Александрыйскі маяк (Слайды 17-19) -Вось якія прыгожыя, старынныя і незвычайныя цуды ёсць на свеце. -Ну, а мы будзем працаваць над загрузкай наступнага вагончыка, які называецца ж) складанне, рашэнне і запіс задач - Скдадаем задачы пры дапамозе малюнкаў (Слайд 20) і запісваем іх рашэнне ў сшытку і на дошцы. -Малайцы, добра справіліся з задачамі. А зараз будзем "загружаць" вагончык пад назвай і) пісьмо лічбы 7 -Адкрываем сшыткі настаронцы 41. -Разглядаем напісаную лічбу 7. З якіх элементаў яна складаецца? -Так,лічба 7 складаецца з наступных элементаў: хвалістай лініі, доўгай прамой лініі, маленькай гарызантальнай лініі. -Абводзім лічбу 7 па контуры простым алоўкам. -Пшам лічбу 7 разам са мною ў паветры пад лічэнне. -Самастойна прапісваем лічбу 7. -Робім лінеечку ацэнкі ў сшытку. Ацэньваем сваё напісанне лічбы 7. ІV. Падвядзенне вынікаў урока. 1)-На табліцы (Слайд 21) размешчаны лічбы. Вам патрэбна палічыць колькі разоў там сустракаецца лічба 7 і паказаць патрэбны лік на вееры лічбаў. 2)-З лічыльных палачак пабудуйце геаметрычныя фігуры: прамавугольнік, трохвугольнік, квадрат. -Аб чым вы даведаліся на ўроку? -Што новага і цікавага ўзналі? V. Рэфлексія -Вось і заканчваецца наша падарожжа. (Слайд 22) -Малайцы, дзеці! Працавалі вы добра, дружна і старанна; цудоўна складалі і рашалі задачы, даведаліся шмат цікавага. -Я дзякую вам за працу на ўроку. А зараз падыміце ўсе ручкі ўверх, пакладзіце іх сабе на галаву і пагладзьце сябе. -А цепер вазьміце свае геаметрычныя фігуры і прымацуйце іх на дошцы наступным чынам: каму вельмі спадабаўся ўрок, той возьме круг зялёнага колеру, хто стараўся на ўроку, але ў яго не ўсё атрымоўвалася - жоўты трохвугольнік, а каму ўрок не спадабаўся, той прымацуе на дошцы чырвоны квадрат.













© 2010-2022