Урок по курсу Мая Радзіма - Беларусь (4 класс). Тема урока «У што верылі нашы продкі»

Раздел Начальные классы
Класс 4 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат rar
Изображения Есть
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №11 г.Наваполацка»











Урок по курсу Мая Радзіма - Беларусь (4 класс). Тема урока «У што верылі нашы продкі»

Урок по курсу Мая Радзіма - Беларусь (4 класс). Тема урока «У што верылі нашы продкі»

Падрыхтавала і правяла : Пяцюль Т. В.,

настаўнік пачатковых класаў

Тэма. У што верылі нашы продкі Мэта: даць вучням агульнае ўяўленне аб рэлігійных вераваннях беларусаў у мінулым і цяпер. Задачы: а) навучання: пазнаёміць вучняў з існаваннем мнагабожжа ў продкаў беларусаў у старажытныя часы і прыходам яму на змену хрысціянскай веры, з падзелам хрысціян на праваслаўных і католікаў, а таксама з існаваннем розных іншых рэлігій на Беларусі ў наш час; б) развіцця: развіваць у вучняў разуменне паслядоўнасці развіцця гістарычных працэсаў і з'яў, бачанне змен, якія адбываюцца ў выніку такога развіцця; в) выхавання: выхоўваць у вучняў шаноўныя адносіны да духоўнай спадчыны нашага народу, верацярпімасць у адносінах да людзей, якія спаведуюць іншыя рэлігіі .

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

2. Паведамленне тэмы - Сёння на ўроку мы з вамі адкажам на пытанні "У што верылі нашы продкі? Якім багам яны пакланяліся? Якія рэлігіі існуюць у нашым сучасным грамадстве?" 3. Праверка хатняга задання - Але перш, чым пачнем вывучаць новую тэму, мы праверым, як вы засвоілі матэрыял па тэме "Пясняр сялянскай долі". Кожны з вас атрымлівае тэст з рознаўзроўневымі заданнямі. Выконваеце заданні і здаеце картку. Такім чынам - кожны з вас атрымае адзнаку.

Тэставыя пытанні і заданні па тэме "Пясняр сялянскай долі"


  1. Суаднясі словы з левага і правага слупкоў.

пан багаты чалавек, землеўладальнік

заняволены той, хто страціў волю, трапіў у залежнасць


  1. Дапоўні сказы.


З канца ХVІ стагоддзя адбылося поўнае_______________ (заняволенне, вызваленне) сялян. Яны сталі _________________ (вольнымі, прыгоннымі), не мелі асабістай вольнасці. Сяляне выконвалі прымусовыя абавязкі-павіннасці перад _______________ (панамі, беднякамі).


  1. Растлумач паняцце "прыгонныя сяляне". Адзнач знакам "+" патрэбныя прыкметы.

⚪ У сялян была свая зямля.

⚪ Пан мог прадаваць сваіх сялян.

⚪ Паны маглі насільна жаніць сваіх сялян.

⚪ Сяляне мелі сваю зямлю.

⚪ Сяляне маглі вырашаць, у якога пана ім жыць.


  1. Адзнач знакам "+" справы, якімі праславіўся Францішак Багушэвіч.

⚪ Працаваў адвакатам - абаронцам бедных людзей.

⚪ Пісаў аповесці пра жыццё паноў.

⚪ Выдаў зборнік вершаў "Дудка беларуская".

⚪ Адкрыў першы беларускі музей.

⚪ Падпісваў свае кнігі прозвішчам Мацей Бурачок.

⚪ Заклікаў любіць і шанаваць беларускую мову.


  1. Дакажы, што запавет Ф. Багушэвіча шанаваць беларускую мову выконваецца ў наш час.

1) Беларуская мова з'яўляецца _________________ у Рэспубліцы Беларусь.

2) Беларуская мова вывучаецца ў ________________________________.

3) На беларускай мове выдаюцца ________________________________.

4) На беларускай мове вядуцца __________________________________.



4. Знаёмства з новым матэрыялам. - Вы ўжо добра ведаеце, што жыццё людзей не стаіць на адным месцы, яно ўвесь час змяняецца. А вось як вы лічыце, у веры людзей могуць адбывацца якія-небудзь змены ці гэта вера застаецца нязменнай? На гэтае пытанне мы з вамі адкажам у канцы нашага ўрока.

Мнагабожжа - Зараз вы чытаеце першы абзац матэрыялу падручніка на с.87 і запаўняеце крыжаванку ў сшытках на с. 16. Працуеце вы ў групах па 4 чалавекі. Гутарка па дадзеным матэрыяле.

  1. Растлумачце выразы "таямнічыя сілы" і "існаванне добрых і злых духаў" у першым абзацы апавядання. (Таямнічыя сілы - гэта тое, што можа, на думку нашых продкаў, моцна ўплываць на чалавека, але пры гэтым з'яўляецца вялікай тайнай для яго. Існаванне добрых і злых духаў - гэта вера ў тое, што ёсць нейкія істоты, якія здольныя прыносіць карысць або шкоду чалавеку.)
  2. Праверка крыжаванкі.
  3. Добрых і злых духаў называлі лесунамі, хатнікамі, лазнікамі, вадзянікамі, балотнікамі і інш. Падумайце і адкажыце на пытанне, адкуль маглі ўзнікнуць гэтыя назвы. (Лічылася, што лесуны жывуць у лясах, хатнікі ў хатах і г.д.)
  4. Якое ключавое слова у вас атрымалася? (Сварог) А хто такі Сварог? Можа хто з вас ведае? Сварог - гэта бог неба, бацька Дажбога, бацька Сонца, бог-кузнец.
  5. Існавалі і іншыя багі. Зараз вашай увазе я прапануе невялікі фільм. Пасля яго прагляду вы мне павінны назваць іншых багоў, пра якіх вы даведаецеся.
  6. Даследуючы веру нашых продкаў, вучоныя прышлі да высновы, што яе можна назваць мнагабожжам. Растлумачце, калі ласка, як вы разумееце гэта паняцце. (Мнагабожжа - гэта вера ў існаванне многіх багоў і пкланенне ім.)
- Больш падрабязна пра мнагабожжа, пра духаў і багоў, у якіх верылі нашы продкі вы можаце даведацца вось з гэтых кніг. (2 кнігі)

Фізкультхвілінка

  1. Мы з вамі адпраўляемся ў падарожжа па родным краі. Ідзём мы па лесе (хадзьба), перабіраемся праз паваленыя дрэвы і тут сустракаем … (Лесуна). Павіталіся з ім і пайшлі далей.
  2. Дайшлі мы да балота. Ісці трэба неспяшаючыся, пераскокваем з купіны на купіну, каб не трапіць у ваду. І тут мы сустракаем… (Балотніка). І з ім павіталіся і пайшлі далей.
  3. Прыйшлі да ракі. Трэба пераплысці на другі бераг - селі мы ў лодку і паплылі. На другім беразе мы сустрэліся з … (вадзяніком).
  4. І, нарэшце, мы ідзём дадому. А дома нас сустракае… (хатнік).

Хрысціянская вера - Зараз мы з вамі працуем далей. Будзем чытаць наступны матэрыял з каменціраваннем. 1 сказ: "Яшчэ ў тыя часы, калі жыла Рагнеда, на зямлю нашых продкаў прыйшла новая вера - хрысціянства." - А ў якім стагоддзі жыла Рагнеда? (у 10) - Прадоўжыце азначэнне паняцця. Хрысціянская вера - гэта вера ў … (існаванне Бога Ісуса Хрыста і пакланенне яму.) - Ці былі ў хрысціянскай веры, якую прынялі нашы продкі, іншыя, акрамя Ісуса Хрыста, багі? (Не, не было. Гэта вера ў аднаго Бога.)

  1. сказ: "Прыняцце гэтай веры садзейнічала развіццю культуры."
- Адшукайце ў слоўніку азначэнне паняцця "культура" і вызначце ў ім галоўныя словы. (Матэрыяльныя і духоўныя дасягненні людзей.) - Ці адносіцца да паняцця "культура" з'яўленне рукапісных, а затым і друкаваных кніг? (Гэта адно з найважнейшых дасягненняў культуры. Яно садзейнічала развіццю адукацыі і складае аснову развіцця культуры.)
  1. сказ: "Пачалі будавацца цэрквы."
  2. сказ: "Болей стала пісьменных людзей, бо пры цэрквах адчыняліся школы."
  3. сказ: "Побач з цэрквамі будавалі манастыры."
  4. сказ: "Першы манастыр быў заснаваны Рагнедай каля Ізяслаўля, дзе яна і жыла." Пытанні: хто заснаваў першы манастыр у гісторыі нашай краіны? дзе ён быў заснаваны? для чаго?
  5. і 8 сказы: "Сын Рагнеды Ізяслаў паклапаціўся аб адкрыцці ў Полацку першай школы. Ён пачаў збіраць бібліятэку." Пытанне: вызначце, у чым заслуга сына Рагнеды Ізяслава ў развіцці культуры. (Паклапаціўся аб адкрыцці ў Полацку першай школы, пачаў збіраць бібліятэку.)
- Зараз вы працуеце ў парах: кожная пара атрымлівае набор слоў, з якіх вы павінны скласці схему. (Першая пара прымацоўвае схему на дошку) Урок по курсу Мая Радзіма - Беларусь (4 класс). Тема урока «У што верылі нашы продкі»








  1. сказ: "А пры жыцці Ефпасінні Полацкай у яе родным горадзе была пабудавана Спаса-Ефрасіннеўская царква."
- Захаваліся звесткі аб тым, што кіраваў будаўніцтвам царквы майстар Іаан. Спаса-Ефрасіннеўская царква - гэта адзін з самых прыгожых будынкаў 12 стагоддзя, які захаваўся да нашага часу. Старажытны рукапіс сведчыць, што аднойчы ноччу ўбачыла Ефрасіння прывід - нібыта да яе з'явіўся анёл і параіў ёй пабудаваць царкву ў Сяльцы на рацэ Палата. Паглядзіце на гэтую царкву. Яна мае вежападобны выгляд, адзіны купал. Як вы думаеце, чаму толькі адзін купал? Ён сімвалізые веру ў адзінага Бога - Ісуса Хрыста. Высока размешчаны вокны. Усё ў ёй з'яўляецца ўзнёслым, усё імкнецца ў неба. Жураўліным шнурам праляцелі стагоддзі. А царква нібыта і не кранутая імі. Стаіць, непадуладная часу, чаруе сваёй прыгажосцю душы людзей, сцеражэ светлую памяць пра нашу вялікую асветніцу - Ефрасінню Полацкую. - Зрабіце вывад. Ці паўплывала прыняцце хрысціянства на развіццё культуры? Якім чынам?

Вернікі іншых рэлігій


- Самастойнае чытанне апошняга абзаца на с. 87. Будзьце вельмі ўважлівымі - потым мы з вамі будзем па гэтым матэрыяле запаўняць табліцу. - На якія разгалінаванні падзялілася хрысціянства? (Праваслаўе і каталіцызм) - Калі гэта адбылося? (У 11 стагоддзі) (Схема на дошцы) Урок по курсу Мая Радзіма - Беларусь (4 класс). Тема урока «У што верылі нашы продкі»









- Вернікі якіх рэлігій былі з таго часу на нашай тэрыторыі? (Праваслаўныя і каталікі) - у табліцу - У выніку розных гістарычных абставін сярод жыхароў Беларусі з'явіліся вернікі іншых рэлігій. Назавіце, якіх? (Татары, яўрэі) - у табліцу - Зараз працуем па варыянтах: 1 варыянт - знайдзіце ў тэксце і назавіце храмы, якія наведваюць праваслаўныя і татары, 2 варыянт - знайдзіце ў тэксце і назавіце храмы, якія наведваюць каталікі і яўрэі. (Царква, мячэць, касцёл, сінагога) - у табліцу. Дабаўляем у табліцу веравызнанне.

Назва вернікаў

Веравызнанне

Храм Праваслаўныя Хрысціянства (праваслаўе) Царква Каталікі Хрысціянства (каталіцызм) Касцёл Мусульмане (татары) Іслам Мячэць Іудзеі (яўрэі) Іудаізм Сінагога

Верацярпімасць
- З даўніх часоў жыхарам нашай зямлі ўласціва верацярпімасць Падзяліце слова "верацярпімасць" на дзве састаўныя часткі і растлумачце сэнс кожнай з іх. (Састаўныя часткі - вера і цярпімасць. Значыць, верацярпімасць - паважлівыя, цярплівыя адносіны да вернікаў усіх рэлігій.) - У Канстытуцыі, асноўным законе нашай дзяржавы, гаворыцца аб роўнасці перад законам усіх веруючых нашай краіны: праваслаўных, католікаў, мусульман, іудзеяў. Кожны грамадзянін нашай дзяржавы мае права сам выбіраць сваю веру або заставацца няверуючым, і ніхто не мае права прымушаць яго да гэтага.

5. Замацаванне вывучанага 1. Як вы лічыце, чаму нашы продкі верылі ў многіх багоў? Сваё меркаванне растлумачце. 2. Вяртаемся да пытання, якое было вам пастаўлена ў пачатку ўрока. Ці адбываліся якія-небудзь змены ў веры на працягу гістарычнага часу, ці гэта вера застаецца нязменнай? (Змены адбыліся істотныя. Мнагабожжа цяпер не існуе.)Як змянялася вера? (Мнагабожжа - хрысціянства - падзел хрысціянства) 3. Вы ўжо ведаеце, што праваслаўныя і католікі вераць у існаванне Ісуса Хрыста, татарскае насельніцтва Беларусі (мусульмане) моляцца Алаху, яўрэі (іўдзеі) - богу Яхве. Усе гэтыя рэлігіі розныя. Але існуе адна прыкмета, якая з'яўляецца характэрнай для ўсіх іх. Назавіце яе. (Гэта вера ў існаванне адзінага Бога.) - Не толькі раней, але і сёння многім людзям вера ў Бога дапамагае ў зямным жыцці.

Вераю Рыгор Барадулін

Конец формы

Род людскі не злічыць вякоў,
Свой узрост ён згадкамі мерае.
Ад навалы з усіх бакоў
Беларусь засланялася вераю.

Кожнаму па сваім каўшу.
Як бабылка, туга вячэрае.
Д'яблу не прадала душу,
Беларусь утрымалася вераю.

У нябёсаў святла стае,
Каб адпрэчыць хмурыну шэрую,
Адмаліўшы грахі свае,
Беларусь адродзіцца Вераю.

6. Рэфлексія - З дапамогай смайлікаў ацаніце тое, як вы зразумелі матэрыял па новай тэме, пакажыце адпаведны смайлік.

  1. Дамашняе заданне

Прачытаць тэкст на стар. 87 - 89, адказаць на пытанні.

© 2010-2022