Урок по человек и мир осенние плоды

Раздел Начальные классы
Класс 3 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат doc
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Тэма: Восеньскія плады і насенне, гародніна і садавіна - крыніца вітамінаў. Правілы ўжывання гародніны і садавіны Мэта: дапамагчы дзецям усвядоміць значэнне свежай гародніны і садавіны ў харчаванні чалавека; фарміраваць уяўленне пра асноўныя вітаміны, іх ролю ва ўмацаванні здароўя чалавека; знаёміць з правіламі рацыянальнага харчавання; садзейнічаць выхаванню акуратнасці і дысцыплінаванасці, фарміраванню ўмення аргументаваць выказанае меркаванне. Абсталяванне: сюжэтныя малюнкі "Лета", "Восень"; карткі для гульні "Выберы адзенне для прагулкі"; прадметныя карцінкі агародніны і садавіны, кошыкаў; агародніна і садавіна для гульні "Цудоўны мяшочак" і "Збяры бульбу"; мульцімедыйны праектар.

Ход урока Ι. Арганізацыйны момант. Паведамленне тэмы ўрока Каб даведацца аб чым пойдзе размова на ўроку, адгадайце загадку: Ярка, хораша прыбрала ўсюды дрэвы і кусты і зямлю памалявала ў колер жоўта-залаты. - Пагаворым пра восень, даведаемся, што карыснага для ўмацавання нашага здароўя мы атрымліваем у гэту пару года. ΙΙ. Актуалізацыя ведаў

  1. Параўнанне двух сюжэтных малюнкаў "Лета" - "Восень".
  • Што змянілася з надыходам восені?
  • Назавіце асеннія месяцы, пачынаючы з тога, калі вы пайшлі ў школу.
  • Які цяпер месяц?
2.Работа ў парах "Выберы адзенне для прагулкі" - Каб захаваць сваё здароўе, мы павінны правільна апранацца. Выберыце адзенне і абутак для прагулкі ў халодны дзень і размалюйце яго. - Узаемаправерка ў парах. - Ці карысна гуляць увосень? Чаму? (Паветра чыстае, без пылу і мікробаў, колер лісцеў бадзёрыць, узнімае настрой) ΙΙΙ. Новая тэма 1.- Як называюць восень? Якая гэта пара года? (Залатая, багатая). -Чаму? Я вам сёння на урок прынесла падарункі восені. А якія, здагадайцеся самі. Гульня "Цудоўны мяшочак" ( у мяшочку ляжаць: капуста, бульба, часнок, цыбуля, яблык, агурок, перац, бурак, морква) -Дзе я ўзяла падарункі? Мне іх падарыла Пудзіла Агароднае Аркаша. - Знаёмцеся, я запрасіла яго к нам на ўрок. Ён ахоўвае сад і агарод і ведае шмат усяго пра агародніну і садавіну. Многа цікавага і нам паведаміць. 2. Загадкі ад Аркашы: - Аркаша мне паведаміў, што нядаўна на яго агарод прыбеглі двое зайцоў і як пачалі хрумкаць каралеву агарода! - Ведаеце каго называюць каралевай агарода? Стаіць у агародзе ў зялёным халаце, А добра прыгледзішся - лата на лаце. (Капуста) -Ох і карысная капуста! Колькі ў ёй вітамінаў! Асабліва многа вітаміну С. Капуста ўмацоўвае арганізм, памагае мець здаровыя зубы і косці, добра выглядаць. Больш за ўсё вітамінаў у свежай і квашанай капусце.Ешце яе і будзеце жыць доўга. Ну, а паколькі цяпер сезон квашання капусты - давайце пакажам, як гэта робяць. Фізкультмінутка Мы капусту рэжам, Мы капусту солім, Мы капусту ціснем, Хай капуста кісне! Загадка: Завітала ў хату пані Ды ў жоўтым сарафане. Як пачалі распранаць, Сталі плакаць, праклінаць. (Цыбуля)
  • Сямейству цыбулі больш за 4000 гадоў. Аб ёй нават італьянскі пісьменнік казку напісаў.
  • Хто з вас любіць цыбулю? Ну і дарма, што не любіце. У рускай прыказцы гаворыцца "Лук -от семи недуг".З'ясі палавінку цыбуліны - і не будзеш адчуваць стомленнасці. Праўда, пахнуць ад цябе будзе не вельмі… Але пажуй лісцік свежай пятрушкі і пазбавішся ад непрыемнага паху.Цыбуля - сапраўдная прыродная аптэка. Яна багата вітамінамі, абараняе ад прастуды. А калі цябе ўкусіла аса, пратры гэта месца цыбулінкай - і ад яго не застанецца і сляда.
  • Недалёка ад цыбулі расце яе сваяк. Адгадайце, хто гэта?
У бабулі родны брат Ласкавейшы быццам, А да слёз давесці рад, Так, як і сястрыца. Сам сабе наўме панок, А прасцей сказаць…(часнок)
  • Як і цыбуля, ён паможа вам не хварэць грыпам і заўсёды быць здаровым. Яшчэ ім можна супакоіць зубны боль, калі прыкладваць разрэзаны часнок да рукі ў тым месцы, дзе адчуваецца пульс.Калі зуб забаліць з левага боку, то і прыкладваць трэба да левай рукі. І наадварот. (Настаўнік дэманструе).
  • А гэтую агародніну любяць не толькі зайцы.
Царэўна ў няволі, у цёмнай каморы. А косы - на сонцы, На вольным прасторы. (Морква) Яна дапамагае працаваць нашаму страўніку, умацоўвае косці, загойвае раны. У моркве многа караціну -крыніцы вітаміну А, які паляпшае зрок. Чым ярчэйшы колер у морквы, тым больш карысці для вачэй.
  • А зараз разам з Аркашай адправімся ў сад. Фізкульмінутка "Цудоўны сад"
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Садавіну ўсім збіраць. Вось на дрэвах мандарыны, Слівы, грушы, апельсіны. Ківі, яблыкі, гранат,- Ах, які цудоўны сад!
  • Адгадайце загадку:
Само з кулачок, Чырвоны бачок. Дакранешся пальцам - гладкае, А адкусіш - салодкае. (Яблык) - Вы любіце яблыкі? Ешце яблыкі чырвоныя, жоўтыя, салодкія, кіслыя. Яны карысныя для страўніка, зубоў, скуры. Не дарма гавораць: "Яблык на вячэру - і доктар не патрэбен". -А гэта загадка пра што: І чырвоныя , і кіслыя - На балоце выраслі.(Журавіны)
  • Гэтая кіслая ягада творыць цуды. У ёй вельмі многа вітаміну С, дзякуючы якому журавіны змагаюцца з інфекцыямі. Яны ўмацоўваюць дзёсны, зубы, сэрца, паляпшаюць апетыт.
  • Дзякуй нашаму Пудзілу! Дзякуючы яму мы даведаліся аб некаторай карыснай агародніне, садавіне і ягадах. Не спяшайцеся ў аптэку - загляніце ў агарод, і заўсёды будзеце здаровамі і поўнымі сіл.
  • Гульня "Збяры бульбу". Вучні танцуюць пад фанаграму "Антошка". На падлозе ляжыць бульба (на 1 менш, чым удзельнікаў). Па заканчэнню музыкі ўсе бяруць па бульбіне. Каму не дасталося - выбывае.
ΙV. Замацаванне новай тэмы 1.Работа ў групах з прадметнымі карцінкамі Гульня "Збяры агародніну і садавіну ў кошыкі".(адна група збірае ў кошык агародніну, другая - садавіну) 2. Работа па падручніку, стар.14-15 - Якія яшчэ знаёмыя ці незнаёмыя плады вам сустрэліся на старонках падручніка? Дапамажы Нязнайку. -.Што ж трэба рабіць, каб быць здаровымі?(стар.16) -Як правільна ўжываць у ежу агародніну і садавіну? Гульня "Карысна-некарысна" V. Рэфлексія. Вынік урока. 1. Работа ў групах. Гульня "Складзі пазлы"(выявы морквы і капусты) - Чым карысны морква і капуста? - Хто мне адкажа, якую карысць здароўю прыносіць часнок? Усім дзецям настаўнік уручае ў падарунак часночныя пацеркі, якія будуць засцерагаць іх у бліжэйшы час ад грыпа.

Слайд 1













Работа з карткамі








Вучні на вобмацк вызначаюць , што ляжыць у мяшочку. Слайд 2











Слайд 3















Слайд 4














Слайд 5











Слайд 6













Слайд 7







Слайд 8















© 2010-2022