Урок Якуб Колас. Адлёт жураўлёў

Раздел Начальные классы
Класс 2 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Т э м а. Якуб Колас. «Адлёт жураўлёў»; Янка Галубовіч. «Памочніца»

Мэты: выпрацоўваць навык чытання: правільнасць, бегласць, асэнсаванасць, выразнасць; фарміраваць уменні працы з творам (знаходзіць апісанні шляхам выбарачнага чытання, дзяліць тэкст на часткі); развіваць вобразнае мысленне, вуснае маўленне; выхоў- ваць любоў да прыроды. Абсталяванне: малюнак жураўлінага кліна, зязюлі, аўдыязапіс (А. Вівальдзі. Канцэрт N4 3. «Восены»).

ХОД УРОКА

Арганізацыйны момант. Стварэнне псіхалагічнага настрою.

Н. Вы хочаце пачынаць урок?

А чаго вы ад яго чакаеце?

(адказы вучняў)

Н. Я жадаю вам атрымаць задавальненне ад урока.

У нас усё атрымаецца!

Праверка дамашняга задання

Выразнае чытанне верша з інтанацыяй радаснага здзіўлення.

Асіна, ліпа, клён, бяроза

Нам дораць першыя лісты.

Якое мноства фарбаў розных:

Чырвоных, жоўтых, залатых! М. Бусько

Чытанне на памяць верша В. Жуковіча "Прыляцела восень ".

Маўленчая размінка

1.Тлумачэнне сэнсу прыказкі

Паклапоцішся пра птушак восенню і зімой, яны адплацяць табе вясной.

2.

Ма-ма-ма - хутка прыйдзе ўжо зіма.

Лі-лі-лі - паляцелі жураўлі.

Жы-жы-жы - птушкам ты дапамажы.

Чы-чы-чы - трэба нам дапамагчы.

Ры-ры-ры - грыбы хуценька бяры .

Су-су-су - дзясяць штук я прынясу.

3.3аданне «Дадай слова»: назіранне за рыфмай верша.

Жураўлі па-над лясочкам

Ляцяць роўненькім ... (шнурочкам).

Мама кажа мне, што гэта

Адлятае ад нас ... (лета).

І. Шуцько

Як разумееце выраз «адлятае лета»?

Паслядоўнасць працы над вершам «Адлёт жураўлёў»

Першасны сінтэз

Настаўнік звяртаецца да жыццёвага вопыту дзяцей: хто з іх бачыў, як птушкі адлятаюць у вырай?

Праца з ілюстрацыяй (с. 66).

Тлумачэнне значэння новых слоў.

Чытанне верша настаўнікам на памяць пад музыку.

- Які настрой пакінуў верш?

Адказ на пытанне 1 (с. 67).

Аналіз твора і другасны сінтэз

Самастойная падрыхтоўка да чытання верша ўголас.

Адказы на пытанні 2-4 (с. 67).

Чытанне твора асобнымі вучнямі.

Харавое чытанне.

Тлумачэнне сэнсу вобразных выразаў: «замірае лета», «сірацее рэчка», «бязмежнае неба» і падбор выразаў, блізкіх ім па значэнні.

Назіранне за рытмам верша.

Адпрацоўка выразнасці чытання, умення правільна інтанаваць сказы, расстаўляць паўзы з апорай на знакі прыпынку.

Выразнае чытанне верша музыку.

Паслядоўнасць працы над апавяданнем «Памочніца»

Першасны сінтэз Вучні адгадваюць загадку.

Дзетак сваіх не гадуе,

Нават гнязда не будуе,

3вонка ў лесе гукае.

Што за птушка такая? (Зязюля.) В. Жуковіч

Актуалізуюцца веды пра зязюлю. Прагляд видэапрэзентацыі.

3атым вучні па групах знаёмяцца з дадатковымі звесткамі пра зязюлю і коратка пераказваюць іх.

Г р у п а 1. Зязюля жыве ў светлых лясах, сустракаецца ў парках і садах. Прылятае ў красавіку. Зімаваць ядлятае ў другой палове жніўня - пачатку верасня. Убачыць зязюлю не так і лёгка, але вось яе спевы чулі многія.

Г р у п а 2. 3язюля вельмі карысняя птушка, бо корміцца нясякомымі - шкоднікамі лесу і іх лічынкямі. Даросляя зязюля за гадзіну можа з'есці да сотні вусеняў, прычым так старання знішчаць шкоднікаў яна здольная па 10 гадзін без перапынку.

Па меркаванні настаўніка можа быць выкарыстаны верш «3язюля».

Апрануўшы чорны фрак,

Выхваляўся ранкам грак:

- Хоць не сею, не ару я,

А з аратым я сябрую.

Працаваць, як ён, люблю,

А вясной гняздо ляплю

Сваім дзеткам з пер'я, лісця.

3 кожнай справы знайду выйсце.

Ты ж, зязюлечка, гультайка,

Гэта праўда, а не байка

- Пакладзеш яечка лоўка

Да заранкі, мухалоўкі.

- Што гняздо я, брацік-грак,

Не будую - гэта так.

Але з першых дзён вясны

Светалюбны бор лясны,

Калі з поўдня прылячу,

Ад хвароб усіх лячу.

Не цураюся я працы,

Я карысна гаспадарцы:

Ем лічынак, насякомых

Гэта добра ўсім вядома.

М. Бусько

Паведамление загалоўка твора - «Памочніца». Прагназаванне зместу па загалоўку і ілюстрацыі (с. 68).

Аналіз твора і другасны сінтэз

Чытанне твора па сэнсава закончаных урыўках.

- Якой паказана зязюля ў апавяданні?

Чаму вы так вырашылі?

Якое слова падказала вам, што аўтар з замілаваннем адносіцца да птушкі? (зязюлька.)

Адказы на пытанні 1-4 (с. 69).

Вызначэнне галоўнай думкі твора. (Птушкі з'яўляюцца памочнікамі чалавека ў барацьбе са шкоднікамі садоў і агародаў. )

3находжанне ў тэксце апісання знешняга выгляду зязюлі і яе паводзін у агародчыку.

Падзел тэксту на часткі, падбор загалоўка да кожнай часткі.

Падрабязны перахаз твора. Гутарка пра беражлівыя адносіны да птушак. Праца над тэхнікай чытання (Не прапусці памылку, Шматразовае чытанне»).

Дамашняе заданне

Падрыхтаваць выразнае чытанне верша «Адлёт жураўлёў», пераказ апавядання «Памочніца».

Вынік урока

- Якімі пачуццямі прасякнуты верш «Адлёт жураўлёў»?

Як вы зразумелі галоўную думку апавядання «Памочніца»?

© 2010-2022