Урок літаратурнага чытання Валянціна Асеева. Сыны

Раздел Начальные классы
Класс 2 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Тэма. Валянціна Асеева. Сыны

Мэта: стварыць умовы для абуджэння цікавасці вучняў да творчасці В.Асеевай, яе расказа " Сыны". Задачы:

  • узбагачаць лексічны запас вучняў;

  • садзейнічаць авалодванню сродкамі выразнага чытання;

  • развіваць уменне даследаваць, самастойна здабываць веды з розных крыніц, артыстычныя здольнасці;

  • выхоўваць любоў да прыроды.

Абсталяванне:

Выстава кніг В. Асеевай, мультымедыйная прэзентацыя, фотаздымкі, справаздачы даследчых груп.

Ход урока

Званю ў калакольчык

Арганізацыйны момант. Настрой на ўрок.

Вучань:

Празвінеў званок вясёлы ,

Мы прыйшлі ў светлы клас.

І настаўніца з усмешкай

На ўрок чакае нас .

-Прывітанне!

Пачнём урок з гульні. Калі вы са мной згодны, гаварыце "Так".

Зямлю Беларусі шаную?

На ўроку не сумую?

Будзем добра працаваць

І не будзем сумаваць.

Маршрутная карта

Заданне 1 . Выберыце словы- дзеянні, якія нам спатрэбяцца на ўроку. (чытаць, рашаць, аналізаваць, крычаць, дапамагаць, перабіваць, сумаваць)

Пажаданне поспехаў у працы на ўроку.

Дыхальная гімнастыка

  1. Гадзіннік

  2. Чорна-белыя палосы

Праверка дамашняга задання

Гульня "Фотаглаз"

бусел

зямелька

гняздо

дзеці

вясна

  • Прачытаем на уздосе з пачатку да канца

  • Прачытаем на уздосе з канца да пачатку

(словы знікаюць)

  • Якое слова першае? (з'яўляецца слова, але ў ім прапушчана літара)

  • Якая літара прапушчана? І г.д.

  • З якога верша ўзяты ўсе гэтыя словы?

Гучыць урывак з песні " Белы птах " (словы І. Цітаўца , музыка У. Бачэлі)

Прапаную паглядзуць на выяву з ілюстрацыяй белага бусла. (Слайд )

-Дапоўніце фразу : Кожны ведае, што бусел - сімвал …

Сімвалам нашай краіны з'яўляецца белы бусел. На мінулым уроку мы даведаліся, што ён заўжды верны Беларусі. Чаму?

Дома вам патрэбна было падрыхтаваць цікавыя звесткі пра буслоў. Калі ласка!

Дзіма.

У народзе кажуць: "Бусел прыляцеў- вясна будзе !"

Бусел любімая птушка беларусаў, бо ён прыносіць добрыя весткі. Таму 7 красавіка - Благавешчанне - называюць яшчэ святам прылёту буслоў.

Родны бусел клякоча

На гняздзе на ўвесь гай,

Радасць выказаць хоча,

Што ляціць у свой край.

На буслянцы аж да ночы

Круг зрабіўшы над сялом,

Бусел радасна клякоча:

-Я вярнуўся ў родны дом!

Тут над рэчкаю сасёнкі,

Морам жыта шуміць.

Без любімай старонкі

Мне ніколі не жыць.

А. Дзеружынскі

Арцём.

А вось якое паданне існуе пра тое, чаму менавіта буслы прыносяць дзяцей… "Калі на паселішча напалі ворагі, то многіх жыхароў забілі, а астатніх забралі ў палон. А немаўлят кінулі на папялішчы. Убачыўшы гэта буслы, узялі дзяцей у дзюбы і падняліся высока ў неба. Далёка разнёсся дзіцячы крык, плач. Пачулі дзіцячы плач воіны і кінуліся ратаваць сем'і, дагналі ворагаў і адбілі сваіх родных".

Дома вы таксама малявалі малюнкі на тэму "Родны бусел".

Актуалізацыя ведаў. Падрыхтоўка да ўспрымання.
Знаёмства з аўтарам

  • Нам прыйшоў ліст. Прачытаем яго разам.

  • Дарагія, дзеці!

Калі я была такой, як вы, я любіла чытаць маленькія расказы. Я любіла іх за тое, што магла чытаць іх самастойна, без дапамогі дарослых. Аднаго разу мама спытала: "Табе спадабаўся расказ?"

Я адкала:

  • Не ведаю. Я пра яго не думала.

Мама вельмі засмуцілася. Яна сказала: «Мала ўмець чытаць, трэба ўмець думаць».

Гэты ліст нам прыйшоў ад ужо добра знаёмай вам пісьменніцы Валянціны Асеевай.
(Слайд. На слайдзе партрэт В. Асеевай.)


Валянціна Осеева нарадзілася 28 красавіка 1902года ў горадзе Кіеве ў сям'і інжынера-будаўніка. Яна расла добрай, дапытлівай дзяўчынкай. Як і вы, вельмі любіла чытаць маленькія апавяданні. Чытала сама, без дапамогі дарослых.

З тых пор як дзяўчынка пачула словы мамы: «Мала ўмець чытаць, трэба ўмець думаць», яна пачала разважаць пра дабро і зло, аб добрых і дрэнных учынках.

І потым, калі Валянціна стала дарослай, ей давялося працаваць у дзіцячых калоніях, дзе знаходзіліся беспрытульныя дзеці. ( Беспрытульныя - гэта пазбаўленыя нагляду, бяздомныя). Некаторыя з іх праяўлялі часам грубасць у адносінах да таварышаў і дарослых. І для сваіх выхаванцаў яна і стала пісаць апавяданні, каб дапамагчы гэтым дзецям стаць лепшымі.

Я спадзяюся, што чытанне гэтых кніг дапаможа і вам.

3) Настаўнік знаеміць дзяцей з выставай кніг В. Асеевай, раіць дзецям чытаць апавяданні В. Асеевай, таму, што яны мудрыя, добрыя, павучальныя ( слайд. На слайдзе творы Асеевай)

Маршрутная карта

Заданне 2. Выберыце творы В.Асеевай, якія вы чыталі раней?

Сінія лісточкі

Фама

Чароўнае слова

Проста старушка
Агуркі


Сення мы пазнаёмімся з яшчэ адным расказам Валянціны Асеевай "Сыны". (2 слайд).

Пытанне. Давайце падумаем аб чым будзе наша апавяданне? (прагназаванне.)

Слоўнікавая работа

-А зараз прачытаем спачатку па складах,а затым хутка і плаўна, словы, якія пры чытанні могуць у вас выклікаць цяжкасці:

- разгаварыліся, спыняюцца, куляецца, плёскаецца, цешацца, заліваецца, падабаюцца

Спявае, як салавей (звонка, прыгожа)


Першаснае ўспрыйманне тэксту
Чытанне апавядання настаўнікам да слоў: "Ну што? Як вам падабаюцца нашы сыны?"

Дзеці разважаюць аб тым, што адкажа дзядок.

Настаўнік дачытвае апавяданне і задае пытанне: Чаму дзядок ўбачыў аднаго сына? (пытанне на слайдзе).

Фізкультхвілінка

- Перш чым даць адказ на гэта пытанне, давайце яшчэ раз перачытаем апавяданне.


Дзеці перечытываюць апавяданне ланцужком ( адзін вучань пачынае, настаўнік у гэты час ходзіць па класу і дакранаецца да іншага вучня. Гэты вучань пачынае чытаць, першы пры гэтым замаўкае і г.д.)

-Ці бачым мы клопат пра маму першага сына?

-Клапоціцца аб маме другі сын?

- Аб чым кажа ўчынак трэцяга сына?

- Хто, на думку дзядулі, сапраўдны сын?

Маршрутная карта. Заданне 3

Праца ў парах. Прачытайце прыказку і выберыце ту, якая падыходзіць да нашага апавядання ?

З маці жыць - гора не ведаць.

Сэрца маці лепш сонца грэе.

Аб любові да мамы кажуць справы, а не словы.

Няма мілей сябрука, чым родная матухна.

- Чаму вучыць апавяданне В. Асеевай "Сыны?"

Праца ў групах.

Кожнай групе прапануецца скласці праект спраў у дапамогу маме.

( настаўнік раздае лісты паперы ).

Дзеці зачытваюць свае праекты спраў. Ацэнка груп настаўнікам.

Маршрутная карта.

Заданне4.Графічнае мадэляванне

Я скажу некалькі сцвярджэнняў. Калі згодныя ставім +, калі не згодны -

1) Сын адной жанчыны мог выступаць у цырку? (+);
2) другі Сын жанчыны - танцор? (-);
3) Адзін лепш за ўсіх спяваў? (+);
4) Усе тры жанчыны хвалілі (-);
5) Галоўная думка ўрока: "Не спяшайся языком, а спяшайся справай".(+)

6. Этап падвядзення вынікаў.

- Чаму вучыць апавяданне?

- Якія задачы ставілі перад сабой?

- Удалося іх вырашыць?


Што вы можаце зрабіць, каб бацькі маглі вамі ганарыцца? (Не падводзіць, добра вучыцца, дапамагаць, памятаць аб даручэннях.)

Рэфлексія.

Маршрутная карта

Заданне 5

Ацаніць адносіны да ўрока, выбраўшы карткі з адпаведнымі словамі: зацікавіў, спадабаўся, не спадабаўся, здзівіў,стаміў, прымусіў задумацца, расчараваў…

Дамашняе заданне

Правесці інтэрв'ю з мамамі па наступных пытаннях.

  1. Дзе вы нарадзіліся? Чым вядомы, знакаміты ваш край?

  2. Ці падобны вы на яе? Чым?

  3. Якая ваша любімая кветка?

  4. Ці ёсць у вас хобі?

  5. Ці любіце вы гатаваць? Якая любімая страва?

  6. Якая ваша любімая кніга?

  7. Якія ў вашай сям'і самыя галоўныя святы?

Як вы іх праводзіце?

  1. Ці ёсць у вас сямейныя рэліквіі?

  2. Калі вы першы раз закахаліся?

  3. Чым любілі займацца ў дзяцінстве?

Маршрутная карта

Заданне 1 . Выберыце словы- дзеянні, якія нам спатрэбяцца на ўроку.

чытаць, рашаць, аналізаваць, крычаць, дапамагаць, перабіваць, сумаваць

Заданне 2. Выберыце творы В.Асеевай, якія вы чыталі раней?

Сінія лісточкі

Фама

Чароўнае слова

Проста старушка
Агуркі

Заданне 3. Прачытайце прыказку і выберыце ту, якая падыходзіць да нашага апавядання

З маці жыць - гора не ведаць.
Сэрца маці лепш сонца грэе.
Аб любові да мамы кажуць справы, а не словы.
Няма мілей сябрука, чым родная матухна.


Заданне4. Графічнае мадэляванне


Заданне 5. Ацаніць адносіны да ўрока

зацікавіў, спадабаўся, не спадабаўся, здзівіў, стаміў, прымусіў задумацца, расчараваў


© 2010-2022