Урок по математике «Рашэнне задач на знаходжанне чацвёртага прапарцыянальнага (спосабам правядзення да адзінкі)»

Раздел Начальные классы
Класс -
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат doc
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Тэма: Рашэнне задач на знаходжанне чацвёртага прапарцыянальнага (спосабам правядзення да адзінкі)

Мэты: сфарміраваць веды вучняў пра від такіх састаўных задач на знаходжанне чацвёртага прапарцыянальнага; замацаваць прыём кратнага параўнання лікаў; развіваць навыкі слыху, зроку, памяці, выхоўваць навык акуратнасці пісьма, самастойнасці.

Ход урока

I Арганізацыйны пачатак урока

- Дзеці, заплюшчыце вочкі, палажыце галоўку на ручкі і паўтарайце за мной:

- у мяне добры настрой,

- я падрыхтаваўся да урока,

- на уроку буду актыўным,

- буду выконваць усе заданні настаўніка.

А зараз паглядзіце адзін на аднаго і ўсміхніцеся. Малайцы, з такім настроем мы і пачнём наш урок. Сёння тэма нашага ўрока "Рашэнне задач на чацвёртае прапарцыянальнае", я буду сачыць як вы ўмееце працаваць самастойна, як вы ўмееце акуратна пісаць і ў сшытках і на дошцы. Але спачатку мы праверым ваша дамашняе заданне.

II Актуалізацыя папярэдніх ведаў, уменняў і навыкаў

Праверка дамашняга задання:

- Якое заданне вам было на дом? (№10, №11)

- Аб чым задача №10? (пра вішнёвае і малінавае варэнне)

- Якое рашэнне? (6:3=2)

- Што вы даведаліся ў задачы? (на колькі больш з'елі вішнёвага варэння, чым малінавага)

- Ва ўсіх такі адказ? (так, у 2 разы больш)

№11 - Што знаходзіў (імя) у першым ураўненні? (першы множнік)

- Колькі атрымалася? (4)

- Што знаходзіў (імя) у другім ураўненні? (адымаемае)

- Колькі атрымалася? (6)

- Што знаходзіў (імя) у трэцім ураўненні? (памяншаемае)

- Колькі атрымалася? (20)

- Што знаходзіў (імя) у чацвёртым ураўненні? (другі множнік)

- Колькі атрымалася? (7)

Так, малайцы, вы добра справіліся са сваім дамашнім заданнем.

А зараз я раздам вам тэсты, правільныя адказы абвядзіце ў кружочак, уверсе напішыце сваю фамілію. Робім гэта хутка, у вас ёсць сем хвілін.

Тэст "Матэматыка"

  1. Колькі роўны дзельнік, калі дзялімае роўна 24, а дзель 4?

  1. 6

  2. 4

  3. 8

  1. У колькі разоў трэба павялічыць 4, каб атрымалася 32?

 у 8 разоў

 у 9 разоў

 у 7 разоў

  1. Рашэнне якога ўраўнення з'яўляецца лік 6?

 х*9=54

 24:у=3

 3*х=21

  1. Калі 0 памножыць на 8, то атрымаецца:

 8

 0

 80

  1. Здабытак лікаў 8 і 9 роўны:

 17

 72

 56

  1. У колькі разоў 6 менш за 54?

 у 9 разоў

 у 6 разоў

 у 5 разоў

  1. Калі лік 5 павялічыць у 6 разоў, то атрымаецца:

 30

 20

 25

  1. Знайдзі цотны лік:

 17

 15

 12

  1. Дзель ад дзялення якіх лікаў роўна 8?

 10 і 2

 6 і 2

 24 і 3

  1. * Колькі квадратных сантыметраў у 1 квадратным дэцыметры?

 100

 10

 60

III Фарміраванне новых ведаў, уменняў і навыкаў

Тэма нашага ўрока "Рашэнне задач на знаходжанне чацвёртага прапарцыянальнага".

Адкрыйце падручнік на старонцы 64, паглядзіце задачу пад нумарам 1. Прачытайце задачу.

- Што вядома ў задачы? (зрасходавалі - 18 м, колькасць касцюмаў - 6, а потым - 9)

- Што пытаецца ў задачы? (колькі м тканіны трэба на адзін касцюм, колькі на - 9)

- Што мы можам адразу даведацца? (колькі м на 1 касцюм)

- Як гэта даведацца? (колькасць зрасходаванай тканіны падзяліць на колькасць ккасцюмаў)

- Што яшчэ трэба было даведацца? (колькі на 9 касцюмаў)

- Як гэта зрабіць не лікамі, а словамі? (колькасць касцюмаў памножыць на колькасць м затрачаных на 1 касцюм)

- Давайце паглядзім як гэта запісаць.

: Было 18 м затрачана на 6 касцюмаў.

- Што з гэтага можна даведацца? (колькі

было зрасходавана на 1 касцюм) Як?(18:6)

Чаму дзяліць? (бо 6 м менш) Нам вядома

колькі зрасходавана на 1 касцюм і колькі

касцюмаў. Што мы з гэтага даведаемся

(колькі м зрасходавана на 9 касцюмаў)

Так, малайцы, а зараз запішыце рашэнне гэтай задачы ў сшытках самастойна.

Як ты (імя), запісала?

1) 18:6=3 (м)

2) 9 * 3=27 (м)

Адказ: 3 м, 27 м.

- Малайцы. А зараз давайце рошым задачу такога тыпу, адгарніце падручнік на старонцы 66 №12

- Прачытайце задачу. Тую задачу мы рашалі з дапамогай табліцы, а гэту паспрабуем з дапамогай мадэліравання.

Мадэліраванне - гэта дэманстрацыйна паменшаная мадэль аб'екта.

- Паглядзіце, што нам вядома ў задачы? (за 2 г праехаў 18 км)

- Што трэба даведацца? (якую адлегласць ён праехоў за 5 г)

- Ці можам мы адразу гэта даведацца? (не)

- Паглядзіце на малюнак, ён у нас прадстаўлены з дапамогай адрэзкаў. Паглядзіце, калі 2 адрэзкі 18 км, а што азначаюць 2 адрэзкі (2 г), то першы адрэзак азначае? (1 г)

- Якую адлегласць дзядзька праедзе за 1 г? (18:2=9 г)

- Палічыце, колькі ў нас адрэзкаў? (5) Што яны азначаюць? (5 г) Ці можам зараз адказаць на пытанне задачы? (так) Як? (9*5)

- Запішыце рашэнне задачы ў сшытках.

Фізкультхвілінка

Бураціна пацягнуўся,

Раз нагнуўся, два прагнуўся,

Ручкі ціхенька развёў

І пачаў пісаць ізноў.

IV Замацаванне новых ведаў, уменняў і навыкаў

- Добра, а зараз паглядзіце №3 на старонцы 64. Да дошкі пойдуць два вучні.

- Ты, (імя), будзеш рашаць там, дзе трэба паменшыць, а ты, (імя), дзе павялічыць.

- Праверце, калі ласка, адказы на дошцы. (Выставіць адзнакі адразу)

- Малайцы, а зараз паглядзіце заданне № 5.

- Што трэба зрабіць? (вымераць адрэзкі)

- Прыкладзіце лінейку да адрэзка АВ і вымерайце яго (3 см)

- А адрэзак МК? (9 см)

- Якое пытанне задачы? (У колькі разоў адзін карацейшы за другі?)

- Які карацейшы? (АВ)

- Як даведацца ў колькі разоў? (9:3=3) А чаму мы дзялілі? (бо ў колькі меншы)

- Якое другое пытанне? (На колькі см адзін даўжэйшы за другі?)

- Які адрэзак даўжэйшы? (МК)

- Як адказаць на пытанне задачы? (ад большага адняць меншае: 9-3=6 см)

- А чаму мы адымаем? (бо на колькі даўжэйшы)

- Так, вы добра справіліся з гэтым заданнем.

- Паглядзіце, задачу пад № 6. Прачытайце. Звярніце ўвагу на малюнак.

- Што вядома ў задачы? (мама купіла 15 кг бульбы ў 5 аднолькавых сетках)

- Што яшчэ вядома? Паглядзіце на малюнак (мама несла 3 сеткі, а сын - 2)

- Што пытаецца ў задачы? (Колькі кг нёс сын і колькі несла мама?)

- Ці можам мы адразу адказаць на пытанні задачы? (не)

- Чаму? (бо невядома колькі кг у 1 сетцы)

- Як мы можам гэта даведацца? (колькасць кг бульбы падзяліць на сеткі)

- Што мы гэтым даведаліся? (колькі кг у 1 сетцы)

- Што мы далей можам даведацца? (колькі кг бульбы нёс сын)

- Як? (колькасць кг у 1 сетцы памножыць на колькасць сетак, якія ён нёс)

- Якое другое пытанне задачы? (Колькі кг несла мама?)

- Ці можам мы даведацца? (так)

- Як? (ад усёй колькасці кг бульбы адняць тую частку, што нёс сын)

Малайцы. А паглядзіце, як гэта будзе на схеме

: Было 15 кг бульбы ў 5 сетках.

- Што мы з гэтага даведаемся? (колькі

. было ў 1 сетцы кг)

- Як (15:5) Значыць нам ужо вядома, колькі ў адной сетцы кг і што сын нёс 2

сеткі, што мы можам з гэтага даведацца? (к (колькі кг нёс сын) Як? (колькасць кг у

адной сетцы памножыць на 2)

- Так нам вядома, што ўсяго было 15 кг, а сын нёс 6 кг. Якдаведацца колькі несла мама? (ад 15 адняць тую частку, якую нёс сын)

- Запішыце рашэнне задачы ў сшыткі.

- Малайцы. А зараз заданне №7 мы зробім ланцужком. Хуценька робім. Гэта табліца.

У вас у падручніку ёсць вельмі цікавае заданне пад №11. Прачытайце яго ўважліва. Што нам трэба зрабіць? (Палічыць колькі і - чатырохвуголькаў)

Скажыце, што такое ? і ?

- гэта геаметрычная фігура, якая мае тры вуглы, тры стараны і тры вяршыні.

- гэта геаметрычная фігура, з чатырма прамымі вугламі.

Хто першы выканае, пойдзе пакажа ўсім да схеме.

VI Дамашняе заданне

Нумар 9 на старонцы 65

VII Падвядзенне вынікаў. Выстаўленне адзнак

VIII Рэфлексія

Калі вам урок не спадабаўся, вам было не цікава, то прысядзьце.

Калі на ўроку вы адказвалі, але ўрок быў не цікавы, то проста стойце.

А калі вам урок спадабаўся - падыміце рукі ўгору, станьце на насочкі і папляскайце ў далоні.


© 2010-2022