Конспект урока по белорусскому языку 1 класс

Раздел Начальные классы
Класс 1 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат doc
Изображения Есть
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

ГУО "Сярэдняя школа №22 г.Магілёва"







Беларуская мова

Занятак у вольны час

1 "А" клас

Настаўнік пачатковых класаў

Канавалава А.Б.





Магілёў, 2015

Тэма: Я і мае сябры. Занятак у вольны час.

Мэты:

адукацыйныя:

  • выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі;

  • пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме;

  • фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых.

развіваючыя:

  • развівать звязную мову і памяць вучняў;

  • пашыраць слоўнікавы запас.

выхаваўчыя:

  • садзейнічаць фарміраванню мастацкага густу вучняў, добрых адносін;

  • выхоўваць міласэрнасць, дабрыню;

  • прывіваць любоў да роднага слова.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, мультымедыйная ўстаноўка, дадатковы матэрыял, прадметныя малюнкі "рыдлеўка", "палатка", "посуд", "рукзак", "запалкі".

Калі ў небе сонца свеціць

Або калі і дождж ідзе.

Давайце будзем, дзеці,

Ісці да новых ведаў кожны дзень.

I. Арганізацыйны момант.

- Добрай раніцы. Сядайце.

- Паглядзім, як вы падрыхтаваны да ўрока. Малайцы!

- А зараз заплюшчыце вочы і ўважліва паслухайце мяне:

Апошняе слова кожнага выраза вымаўляем разам уголас.

  • На ўроку нашы вочы ўважліва глядзяць і ўсё ... (бачаць).

  • Вушы ўважліва слухаюць і ўсё ... (чуюць).

  • А галава наша добра ... (думае).

  • Бачу, што вы настроены на працу.

  • Пачнём наш урок.

II. Маўленчая размінка.

а) Ой, хто гэта? (Хлопчык на кані)

На кані скачу.

Ані ў кога,

Ані ў кога

Не было каня такога!

Гоп, гоп!

Гой, гой!

Настаўнік:

Ты куды, герой?

Гоп, гоп!

Гой, гой!

Настаўнік:

Можна мне з табой?

б) А зараз паўторым разам! (слайд)

- я - чу, я - чу!

На кані скачу

- Як трэба вымаўляць гук [ч]

Гоп, гоп!

Гой, гой!

- Ты куды, герой?

- Як трэба вымаўляць гукі [г] [й]

- У беларуская мове гукі [г] [г'] вымаўляюца не так, як у рускай, а прыглушана.

- Паспрабуйце вымавіць

Гоп, гоп!

Гой, гой!

- Можна мне з табой?

III - Што рабіў хлопчык? (гуляў)

  • Якія рухомыя гульні вы ведаеце?

  • А калі мы гуляем? (у вольны час)

  • Тэма ўрока "Занятак ў вольны час" (мэты урока)

  • А чым яшчэ вы займаецеся ў вольны час вы раскажыце без слоў.

IY Паказаць "пантанімай"

  1. Маляванне

  2. На лыжах

  3. Выразаць нажніцамі

  4. Гулялі ў мяч

  5. На каньках

А яшчэ можна гуляць у настольныя гульні, цацкі і лялькі.

Y Фізкультмінутка

- Устанем. Пакажыце - хто чым займаецца ў вольны час.

А зараз разам пагуляем у снежкі, памалюем, закалыхаем ляльку, пакатаемся на лыжах.

YI. Уводзіны ў новую тэму

І вось ў вольны час наш хлопчык наведаў сваю бабулю. Ён прыехаў у вёску, у беларускую хату. Зараз нашы бабулі жывуць у кватэрах, а рангей у вёсках, у беларускіх хатах.

Вялікі стол, накрыты ільняным абрусам. З печы ідзе духмяны пах, дзе гатуецца ў чугунках ежа.: бабака, дранікі, кашы. І зараз нашы матулі гатуюць такую ежу. На стале стаіць гарлач з малаком. Да сёняшняй пары існуе майстэрства ганчара, які робіць талеркі, посуд, гарлачы і нават дзіцячыя цацкі (свістулькі).

Рушнікі, якія вышывала наша бабуля. Кожны малюнак, узор нешта азначае: ці добры дабрабыт, ці добры ўраджай. Нашы дзяўчынкі, пераймалі майстэрства бабуль, якія ўмеюць і вязаць, і ткаць, і вышываць, і гатаваць.

Жаночая і мужчынская беларуская вопратка, якую зараз надзяваюць на беларускія святы.

Лён - наша беларускае багацце. Вельмі ахвотна яго пакупаюць беларусы і замежныя госці.

Усе традыцыі і звычаі захаваліся і выкарыстоўваюцца ў цяперашні час.

VII Работа з падручнікам

Чым займаюцца дзеці?

  • Паслухайце верш і скажыце, пра змест якой прыказкі ў ім нагаварваецца?

Хто на сані, хто на лыжы -

Выбірай каму што бліжай

Ды за правіла вазьмі

Сам і саначкі вазі

  • Якую прыказку вы ўспомнілі? Вымавім яе хораша: "Любіш катацца - любі і саначкі вазіць". Запамятаем гэту прыказку. Яна вам спатрэбіцца ў жыцці.

  • А зараз давайце заплюшчым вочы і ўявім сабе, што лета.

  • Чым можна займацца ў вольны час летам?

VIIІ Слоўнікавая работа

На дошке малюнкі і словы на беларускай мове

Паўшараем разам і запамятаем. Для чаго патрэбны гэтыя прадметы?

-Конспект урока по белорусскому языку 1 класс Палатка

-Конспект урока по белорусскому языку 1 класс Рукзак

-Конспект урока по белорусскому языку 1 класс Рыдлёўка

-Конспект урока по белорусскому языку 1 класс Запалкі

-Конспект урока по белорусскому языку 1 класс Посуд


  • А зараз давайце знойдзем гэтыя прадметы ў падручніку

  • Я называю, а вы іх паказвайце.

  • Я прачытаю гэты верш, а вы адкажыце, які настрой выклікаў гэты верш? (вясёлы, радасны)

Пытанні:

  1. Што здарылася з дзецьмі?

  2. Хто аказаўся сапраўдным сябрам

  3. Якая прыказка падыходзіць да верша?

Фізкульхвілінка: ("Саўка ды Грышка")

IХ Тэст на камп'ютары:

  • З якімі прадметамі можна гуляць у воьны час, а з якімі нельга?

Верш "Перасцярога"

Х Віктарына казак. Выстава беларускіх казак.

ІХ Вынікі

  • Пра што мы сёння гаварылі на ўроку?

  • Чым займаюцца дзеці ў вольны час?

Беларускі пачастунак

© 2010-2022