Урок музыкі. Беларускія музычныя інструменты

Раздел Музыка
Класс 4 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Есть
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі " Прыбалавіцкая сярэдняя школа"

Беларускія музычныя інструменты

Разгорнуты план-канспект

урока музыкі ў 4 класе

Юргенса Віталія Багданавіча






Урок музыкі. Беларускія музычныя інструменты






2013/2014 навучальны год

Тэма: Беларускія музычныя інструменты

Мэты ўрока:

абагульніць уяўленні вучняў аб беларускіх народных інструментах;

фарміраваць ўменне выкарыстоўваць атрыманныя веды ў выканаўчай дзейнасці;

выхоўваць павагу да беларускай народнай музычнай культуры.

Тып урока: камбініраваны з элементамі ігры на музычных інструментах.

Метады: расказ, бяседа, гульня, дэманстрацыя, ігра на музычных інструментах.

Абсталяванне: баян, набор музычных інструментаў, ноўтбук , мультымедыйны праектар, прэзентацыя да розных этапаў урока.

Ход урока

Ӏ. Арганізацыйны момант

‒ Добры дзень, дзеці! Сядайце, калі ласка! Сення ў нас будзе не звычайны ўрок, на ім прысутнічаюць госці ‒ настаўнікі нашай школы.

ӀӀ. Распяванне

‒ Пагэтаму на распяванні мы з вамі ўспомнім песню І. Лучанка "Зноў у школе".

(Выпраўленне вакальных памылак).

‒ Малайцы! А скажыце, калі ласка, які музычны твор мы паўтараем з вамі кожны ўрок? (Гімн РБ)

‒ Уявіце сабе такі выпадак: вы першага верасня прыйшлі ў школу, пачынаецца лінейка, гучыць Гімн Рэспублікі Беларусь…. Як вы будзеце сябе паводзіць? (Раўненне на сцяг, не размаўляць, падпяваць можна)

‒ А зараз праспяваем Гімн.

ӀӀӀ. Новая тэма

  1. Паведамленне тэмы і мэт урока

‒ На гэтым уроку мы з вамі пазнаемімся з беларускімі народнымі музычнымі інструментамі (Слайд 1), развучым беларускую народную песню "Зайграй жа мне, дударочку" і паспрабуем зрабіць яе апрацоўку з дапамогай народных інструментаў.

  1. Уступная гутарка

‒ А скажыце мне, дзеці, чаму інструменты называюць народнымі? (Таму што іх прыдумаў сам народ)

‒ А якія вы ведаеце музычныя інструменты?

  1. Тлумачэнне новай тэмы

‒ Сення мы з вамі разгледзім наступныя беларускія народныя музычныя інструменты: гармонік, барабан, цымбалы, трашчоткі, ложкі і свістулькі.

‒ Першы музычны інструмент ‒ гармонік. (Слайд 2) Спачатку разгледзім самую даўнюю гармошку ‒ губную. (Ӏ) Радзіма яе Германія. А падыміце, калі ласка, руку хто бачыў гэты музычны інструмент? (Дэманстрацыя губной гармошкі)

‒ Праз некаторы час на змену губной гармошцы прыйшоў гармонік. (Ӏ) У нас часцей за усе яго называюць гармошкай. Да нашых дзен ідзе спрэчка аб яе паходжанні: Германія альбо Расія.

(Дэманстрацыя гармоніка)

‒ З цягам часу гармонік быў удасканалены і на свет з'явіўся храматычны гармонік ‒ баян. (Ӏ) Храматычны ен таму, што есць дадатковыя кнопкі чорнага колеру, якія дазваляюць баяну быць самым дасканалым музычным інструментам у свеце.

(Дэманстрацыя баяна)

‒ Наступны музычны інструмент - цымбалы. (Слайд 3) Гэта адзін са старэйшых музычных інструментаў. Уяўляе сабой драўляную скрынку з нацянутымі на ей металічнымі струнамі. Гук атрымліваецца калі па іх б'юць драўлянымі палачкамі.

(Дэманстрацыя цымбалаў)

‒ Самым разнастайным і цікавым музычным інструментам з'яўляюцца трашчоткі. (Слайд 4) Гэта ударны інструмент, які замяняе хлапкі ў далоні. Трашчоткі выкарыстоўваюцца часцей за ўсе у народнай музыцы, ва ўступленнях і пройгрышах.

(Дэманстрацыя разнастайных трашчотак)

‒ Са старажытных часоў славяне выкарыстоўвалі для суправаджэння спеву і пляскі ложкі. (Слайд 5) Выкарыстанне гэтых інструментаў аналагічна плясканню ў далоні або прытопванню.

(Дэманстрацыя ложак)

‒ Бубен ‒ ударны музычны інструмент, зроблены са скураной мембраны, натянутай на драўляны абод. На некаторыя бубна чапляліся звончыкі, якія звінелі пры ігры на ім.

(Дэманстрацыя бубна)

‒ І апошнім музычным інструментам з якім мы пазнаемімся на сягодняшнім уроку будуць свістулькі. (Слайд 7) Гэты народны музычны інструмент можа быць выраблены з гліны, дрэва, пласмасы. З даўніх часоў свістулькі выкарыстоўвалі як магічныя інструменты для вызывання ў летнюю спеку дажджу і ветру і адпугвання нячыстай сілы. Толькі з цягам часу свістулькі страцілі свае абрадавае значэнне і ператварыліся ў дзіцячую цацку.

(Дэманстрацыя свістулькі)

  1. Развучванне беларускай народнай песні "Зайграй жа мне, дударочку"

  • Уступная гутарка

‒ Пра беларускія народныя інструменты часта спяваецца ў песнях. Адну з такіх песен мы сення з вамі развучым называецца яна "Зайграй жа мне, дударочку". (Слайд 8) Адкрыйце старонку 37 вашых падручнікаў і паслухайце як яна выконваецца, а калі будуць незразумелыя словы разбяром іх.

  • Успрыманне вучнямі музычнага твору

(Выкананне песні настаўнікам)

  • Тлумачэнне незразумелых слоў

‒ А зараз прачытайце яшчэ раз тэкст у падручніку і знайдзіце незразумелыя словы.

(Дударочак, пачастую, сівы, дуда)

Фізкультхвілінка (Слайд 9)


  • Развучванне песні па фразах

‒ Малайцы, сядайце! А зараз будзем вучыць песню. (Слайд 10)

Выпраўленне меладычных і інтанацыйных памылак.

  • Выкананне песні пад акампанемент

Раздаюцца інструменты, тлумачыцца як правільна на іх іграць.

ӀV. Замацаванне пройдзенага на ўроку матэрыялу

‒ А зараз мы праверым як вы засвоілі новы матэрыял, для гэтага вам неабходна будзе адгадаць які музычны інструмент гучыць.

(Слайд 11) Што вы пра яе запомнілі?

(Слайд 12) З чаго вырабляюць свістулькі?

(Слайд 13) Дзе быў упершыню зроблены гэты музычны інструмент?

(Слайд 14) Да якога віду музычных інструментаў ен адносіцца?

(Слайд 15) Апішыце будову бубна.

(Слайд 16) Што вы ведаеце пра ложкі?

(Слайд 17) На аснове якіх музычных інструментаў узнік баян?

V. Рэфлексія

‒ А зараз я папрашу вас ацаніць сваю працу на ўроку з дапамогай смайлікаў, якія ляжаць у вас на парце.( Слайд 18)

‒ Малайцы! Вы сення добра папрацавалі, але наш урок падыйшоў к канцу. (Слайд 19) Да пабачэння!

© 2010-2022