Сценарий телемоста Не змоўкне голас песняроў к юбилею Я. Купалы Я. Коласа

Раздел Классному руководителю
Класс 10 класс
Тип Другие методич. материалы
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама

Аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Навучальна-педагагічны

комплекс Вензавецкі дзіцячы сад - сярэдняя школа»







СЦЭНАРЫЙ ТЭЛЕМОСТА

" НЕ ЗМОЎКНЕ ГОЛАС ПЕСНЯРОЎ"







Аўтар: Свіб Жанна Анатольеўна,

бібліятэкар ДзУА «НПК Вензавецкі

д/с-СШ» Дзятлаўскага раёна

Гродзенскай вобласці

Тэлефон:80156331692



СЦЭНАРЫЙ ТЭЛЕМОСТА

" НЕ ЗМОЎКНЕ ГОЛАС ПЕСНЯРОЎ"

(прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння славутых майстроў паэтычнага слова Якуба Коласа і Янкі Купалы).

Мэта: фарміраванне ў падлеткаў цікавасці да чытання праз прыцягненне ўвагі да жыцця і творчасці яркіх прадстаўнікоў айчыннай літаратуры Я.Коласа і Я.Купалы сродкамі інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

Задачы:

- пабудзіць да супрацоўніцтва і сатворчасці на аснове агульнай цікавасці да жыцця і творчасці Я.Коласа і Я.Купалы; - уключыць усіх удзельнікаў круглага стала ў актыўны дыялог.

Форма правядзення: тэлемост ( віртуальны круглы стол ў рэжыме інтэрактыўнага дыялогу on-line)

Удзельнікі : педагогі і навучэнцы 9-11 класаў НПК "Вензавецкі дзяцячы сад-сярэдняя школа" і СШ №3 г.Дзятлава

Змест правядзення

Вядучы. Добры дзень, паважаныя ўдзельнікі круглага стала. Усе мы ведаем, што ў гэтым годзе святкуецца 130-годдзе з дня нараджэння славутых майстроў паэтычнага слова Якуба Коласа і Янкі Купалы. Сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова.

У кожнага народа ёсць паэты,веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў, -гэта Якуб Колас і Янка Купала.

Сёння мы з вамі зноў перагорнем старонкі жыцця мастацкай біяграфіі нашых песняроў. Абмяркуем некаторыя спрэчныя пытанні іх біяграфіі, паспрабуем адказаць на пытанні , якія часта задаюць прадстаўнікі сучаснай моладзі: ці патрэбна вывучаць творчасць беларускіх знакамітых класікаў , ці актуальныя зараз іх творы?

На белым свеце мноства таямніц і загадак.Іх досыць усім, хто жыве цяпер, хто будзе жыць у далёкай будучыні. Першае пытанне, на якое хацелася б пачуць ад вас адказ, паважаныя ўдзельнікі круглага стала, чаму Янка Луцэвіч стаў Янкам Купалам ?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы.У жыцці Я.Купалы было дзве жанчыны . Адна - Уладзіслава Францаўна Станкевіч, шго прыняла руку і сэрца генія, другая - Паўліна Вікенцьеўна Мядзёлка, якая чамусьці адмовіла яму. Ядумаю, што для кожнага з нас гэта загадка : чаму?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Усе мы ведаем , што вечарам 28 чэрвеня 1942 года Янка Купала трагічна загінуў у гасцініцы "Масква", дзе часова жыў. Існуе некалькі версій нечаканай смерці паэта . Якія з версій вы лічыце найбольш рэалістычнымі?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Не менш загадкавым з'яўляецца і лёс Якуба Коласа. Аўтабіяграфічнасць яго твораў відавочная. Як вы лічыце, у якіх вядомых творах Коласа яна знайшла найбольш яскравы адбітак?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Лёс падараваў Канстанціну Міцкевічу сустрэчу, знаёмства, каханне з адзінай жанчынай, якая на ўсё астатняе жыццё стала ягонай зоркай, натхненнем, спадзяваннем і шчасцем. Абставіны іх сустрэчьі так і засталіся для ўсіх таямніцай. Нідзе і ніколі не пісаў пра гэта Колас. Толькі сціпла расказаў, як пісаў некалі ў асобную кніжачку вершы, прысвечаныя Марыі Дзмітрыеўне.У чым жа загадка такой вернасці?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Нямногім вядома , што ў дзень смерці, 13 жніўня 1956 года, Якуб Колас занёс у ЦК партыі катэгарычнае пісьмо аб плачэўным стане ў рэспубліцы "роднай мовы". Тэкст шакіраваў партыйных кіраўнікоў і на 34 года папаў пад грыф "совершенно секретно". Ці актульна гэта пытанне ў цяперашні час ?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Якуб Колас і Янка Купала - гэта тыя славутыя постаці Беларусі, творы якіх маюць вечную каштоўнасць. Аднак , на сённяшні дзень паўстае пытанне: ці хоча сучасная моладзь сваёй душой зразумець душы нацыянальных геніяў.

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Часта ад дзяцей можна пачуць, што творы Я.Коласа і Я.Купалы ўстарэлі, нецікавыя і неактуальныя. А як вы лічыце ?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Паважаныя ўдзельнікі круглага стала, наша сустрэча падыйшла да завяршэння. Яна яшчэ раз даказала нам, што як бы імкліва ні беглі гады, колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці нашай Янка Купала і Якуб Колас - выдатныя пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.

I яшчэ - словы ад Купалы:

Без кахання,шчасця

долі няма на зямлі.

Тварыце ж любоў! Няхай гэта пачуццё будзе ў вас узаемным, шчырым, светлым. Жадаю вам дабра ў вашых сэрцах, святла ў вашых душах, згоды з вашымі блізкімі.







© 2010-2022