Літаратурная гасцёўня Грэе мне сэрца родны куточак

Раздел Классному руководителю
Класс -
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Літаратурная гасцёўня "Грэе мне сэрца родны куточак"

Мэты

- пазнаёмiць вучняў з творчасцю наваполацкiх аўтараў;

- развiваць уменне крытычна мыслiць, выказваць свае думкi;

- выхоўваць у вучняў гонар, павагу, любоў да Беларусi, да сваёй нацыi.

Абсталяванне: стол, засланы абрусам, выстава кнiг наваполацкiх паэтаў, малюнкi на тэму «Родны край», дыскi з беларускiмi песнямi (словы Талкачовай Т.I.), вiдэаролiкi «Полацк - калыска Бацькаўшчыны», «Мой родны горад»

Ход мерапрыемства

1.Уступнае слова настаўнiка

Добры дзень. Рада бачыць вас у лiтаратурнай гасцёўнi, якая прысвечана роднай зямлi i людям, якiя жывуць на гэтай зямлi.

Сёння наша сустрэча пройдзе пад дэвiзам «Грэе мне сэрца родны куточак». Многiя мастакi, скульптары, паэты, пiсьменнiкi прысвячаюць свае творы Радзiме. Любоўю да Бацькаўшчыны прасякнуты малюнкi вучняў, якiя размешчаны на дошцы.

Мы вельмi любiм сваю зямлю. Яна ў нас адзiная, чароўная, прыгожая. I на самай справе, дзе б мы нi былi, якую экзатычную прыроду нi бачылi, нас заўсёды цягне да нашых лясоў, да нашых палёў.

Чым жа так прываблiвае беларуская зямля? Напэўна, не толькi сваёй сцiплай i рамантычнай прыродай, мовай, казкамi, легендамi, але i людзьмi, якiя жывуць тут.

Так, наша краiна, наш горад багаты на таленты. Гэтаму пацверджанне i выстава кнiг нашых землякоў. Давайце нагадаем iх iмёны i пазнаёмiмся з выстаўкай.

2.Паведамленне вучня ( знаёмства з выстаўкай)

3.Слова настаўнiка

Цёпла, пяшчотна апiсваюць паэты беларускiя краявiды, пейзажы. Шчыра прызнаюцца ў любовi да роднага краю, Беларусi.

I зараз запрашаю паслухаць некалькi вершаў наваполацкiх паэтаў у выкананнi нашых вучняў.

4.Паэтычны вянок ( выступленне вучняў)

5.Слова настаўнiка

Сёння ў нашай школе мы вiтаем таленавiтага, творчага чалавека, прыгожую жанчыну, аўтара многiх зборнiкаў вершаў, удзельнiка лiтаратурна-музычнага аб'яднання «Крылы», члена Саюза пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь. Знаёмства з яе творамi дорыць хвiлiны радасцi, узбагачае душу. Гэта Талкачова Тамара Iванаўна. Таксама рады вiтаць яшчэ адну мiлую i прыгожую жанчыну Сташкевiч Галiну Сяргееўну. Яна з'яўляецца кiраўнiком лiтаратурна-музычнага аб'яднання «Крылы».

- Галiна Сяргееўна, раскажыце нам пра творчую дзейнасць вашага калектыва.

6. Выступленне Сташкевiч Г.С.

7. Слова настаўнiка:

Хочацца працягнуць нашу сустрэчу песняй «Полацк - калыска Бацькаўшчыны», словы i музыку да якой напiсала наша госця Тамара Iванаўна. Мы зрабiлi маленькi падарунак. Падрыхтавалi клiп. I я прадстаўлю яго вашай увазе.

8. Гучыць песня « Полацк - калыска Бацькаўшчыны маёй»

Вядучы 1-ы : Любiмы паэт. Сустрэча з iм, яго творамi заўсёды жаданая. За што мы любiм паэзiю?

Вядучы 2-i : Мабыць, за нестандартнасць думкi, за даверлiвую шчырасць, глыбiню лiрычнага перажывання. Калi слухаеш цi чытаеш творы, здаецца, паэт звяртаецца мнавiта да цябе, выказвае свае i твае самыя запаветныя думкi i пачуццi.

Вядучы 1-ы : Тамара Iванаўна, хочацца пачуць вашу думку, за што вы любiце паэзiю? Раскажыце пра сябе, сваю творчасць. Асаблiва цiкава даведацца, як нараджаецца песня?

9. Выступленне Талкачовай Тамары Iванаўны

10. Гучыць песня « По Молодёжной» ( руская мова)

11. Iнтэрв'ю. Прыкладныя пытаннi

1. Да многiх сваiх вершаў вы напiсалi самi музыку. Цi помнiце, як нарадзiлася першая песня?

2. Раскажыце пра супрацоўнiцтва з беларускiм кампазiтарам Iзмаiлам Капланавым. Якiя песнi стварыў ваш творчы саюз? Як усё пачыналася?

3. Мы ведаем, што вашы песнi выконваюць папулярныя зоркi беларускай эстрады. А якая ваша песня i ў чыiм выкананнi больш падабаецца вам?

4. Ваша паэзiя напоўнена не толькi патрыятычным зместам, але яшчэ насычана любоўнай i пейзажнай лiрыкай. Прачытайце нам вашы любiмыя вершы.

5. Тамара Iванаўна, мы ведаем, што вы не толькi сачыняеце вершы, пiшыце музыку, але яшчэ i спяваеце. Парадуйце нас яшчэ адным сваiм талентам.

6. Якiмi песнямi, вершамi вы плануеце ў будучым нас парадаваць? Раскажыце пра свае творчыя задумкi, планы.

7. Галiна Сяргееўна, я бачу, што Тамара Iванаўна вельмi cцiплы чалавек, раскажыце нам пра дасягненнi, узнагароды гэтай цудоўнай жанчыны.

12. Слова настаўнiка :

Мiрскi замак, плошча незалежнасцi ў Мiнску, « Славянскi базар» у Вiцебску - усе гэтыя адрасы маюць самае непасрэднае дачыненне да Тамары Iванаўны. Вось ужо колькi гадоў запар яе песенная лiрыка гучыць на беларускай эстрадзе. Вяршыняй яе творчасцi стала песня « Мая Белая Русь». Гэты цудоўны твор прагучаў у выкананнi Iрыны Дарафеевай i адразу стаў папулярным. I зараз мы маем магчымасць паслухаць песню ў грамзапiсе.

13. Гучыць песня «Мая Белая Русь»

14. Слова настаўнiка:

Вось i заканчваецца наша сустрэча. Дзякуй вам за цёплыя i шчырыя словы, за цудоўныя песнi i вершы, за хвiлiны радасцi, якiя даставiлi нам. Хочацца пажадаць, у першую чаргу, здароўя, вясенняга настрою, творчых поспехаў. I ў знак удзячнасцi прымiце ад нас гэтыя кветкi.

А ўсiм нам я гавару : « Да пабачэння. Да новых сустрэч!»



© 2010-2022