• Преподавателю
  • История
  • Канспект урока па сусветнай гісторыі: Кантроль ведаў вучняў. Абарона праектаў “Гістарычная экспедыцыя па краінах Старажытнага Усходу” (5 клас)

Канспект урока па сусветнай гісторыі: Кантроль ведаў вучняў. Абарона праектаў “Гістарычная экспедыцыя па краінах Старажытнага Усходу” (5 клас)

Раздел История
Класс 5 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Сусветная гісторыя 5 клас

Кантроль ведаў вучняў

Абарона праектаў "Гістарычная экспедыцыя

па краінах Старажытнага Усходу"

Мэты: замацаваць веды вучняў па гісторыі Старажытнага Усхода, садзейнічаць праяўленню актыўнасці кожнага ўдзельніка гульні, навучыць абараняць творчыя праекты, развіваць прынцыпы групавой дзейнасці, выхоўваць пачуццё адказнасці.

Абсталяванне: групавыя праекты па гісторыі Фінікіі, Асірыі і Вавілоніі, Ірана і Палесціны; медалі для самаацэнкі ўдзельнікаў экспедыцыі; рэфлексійнае дрэва і лісты.

Форма ўрока: урок праектнай дзейнасці.

Ход урока:

Эпіграфам да сённяшняга ўрока я ўзяла словы Яна Баршчэўскага «Мінулае вучыць нас, як жыць сёння». Як вы лічыце, чым можна патлумачыць мой выбар? (Адказы вучняў)

Мы з вамі вернемся да гэтых слоў у канцы ўрока.

Сёння мы з вамі завяршаем навуковую экспедыцыю ў Старажытны Усход і пачнем з абароны праектаў нашых даследчыкаў. Напамінаю вам, што рэгламент выступлення 5-7 хвілін.

Першымі для абароны свайго праекта запрашаюцца навукоўцы, якія даследавалі дасягненні Асірыі і Вавілоніі. (Выступленне групы)

Ці ёсць у каго-небудзь пытанні да навукоўцаў?

Далей прадстаўляць справаздачу па творчым праекце будзе група, якая падарожнічала ў Фінікію. (Выступленне групы)

Ці ёсць у каго-небудзь пытанні да навукоўцаў?

А зараз у якасці невялікага адпачынку я вам прапаную рашыць гістарычную задачу:

Усе ведаюць, што кнігі гараць і гінуць у агні. Пажары нанеслі вялікі і невыправімы ўрон многім бібліятэкам свету… Усё гэта адпавядае праўдзе, але адзін вучань чытаў адразу і фантастычныя аповесці і кнігі па гісторыі. Недзе ён вычытаў, што некая палацавая бібліятэка была ахоплена полымем вялікага пажару. Рухнулі перакрыцці паміж паверхамі, усё вакол згарэла да тла, а кнігі нібыццам зачараваныя, уцалелі. Вучань ніяк не мог успомніць, ці фантастыка тое, аб чым ён чытаў, альбо гістарычны факт.

Як на вашу думку: існавала на самай справе такая бібліятэка ці яна выдумана пісьменнікамі-фантастамі? (Адказы вучняў)

Працягнем наша пасяджэнне навукоўцаў. Наступнымі абараняць свой праект будуць даследчыкі, якія вывучалі Старажытны Іран (Персію).

Ці ёсць у каго-небудзь пытанні да навукоўцаў?

Завяршыць абарону творчых праектаў група гісторыкаў, якая даследавала Старажытную Палесціну (Ізраіль).

Ці ёсць у каго-небудзь пытанні да навукоўцаў?

Самаацэнка:

Малайцы, вы плённа і вынікова папрацавалі, а зараз прыйшла чарга высветліць, чыё выступленне вам спадабалася болей. Кожнай праектнай групе даецца хвіліна для таго, каб параіцца.

Каманды даследчыкаў па чарзе выступаюць і называюць тых, хто на іх погляд быў лепшым. Тлумачаць свой выбар.

Выстаўляюцца адзнакі за праекты.

Рэфлексія:

На дошцы вывешваецца загадзя падрыхтаванае дрэва без лістоў, карані якога падпісаны паняццем "Старажытны Усход". Мэта ўдзельнікаў - на лістках напісаць важнейшыя, на іх погляд, дасягненні старажытных дзяржаў, тыя факты, якія іх вельмі ўразілі.

Выніковае пытанне:

Зараз мы яшчэ раз звернемся да эпіграфа нашага ўрока. Як вы зараз лічыце, чаму Ян Баршчэўскі сказаў такія словы? Дзеля чаго мы павінны вывучаць гісторыю? Што дае нам вывучэнне гісторыі? Якія якасці асобы выхоўвае школьны прадмет гісторыя?




© 2010-2022