План урока Фрагмент тэкста, выкарыстанне аперацый над фрагментам тэкста

Раздел Информатика
Класс 6 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Раздзел "Апрацоўка тэкставай інфармацыі"

Тэма ўрока: Фрагмент тэкста, выкарыстанне аперацый над фрагментам тэкста.


__________________ года

Настаўнік: Латушка К.В.

Клас: 6

Месца ўрока ў тэме: 6 урок

Задачы:

вучэбная:

фарміраванне ўменняў удаляць, капіраваць, перамяшчаць і ўстаўляць фрагменты тэксту, адпрацоўваць уменне валодання клавіятурай

развіваючая:

развіццё лагічнага мыслення, увагі, назіральнасці, памяці, уменняў параўноўваць, абагульняць

выхаваўчая:

выхаванне ўважлівасці, акуратнасці, дысцыплінаванасці, уседлівасці.

Тып урока: урок замацавання атрыманых ведаў

Праграмнае і метадычнае забеспячэнне ўроку: тэкставы рэдактар MS Word, вучэбны дапаможнік "Інфарматыка 6" §16, раздатачны матэрыял


Чакаемыя вынікі:

Навучэнцы павінны ведаць: паняцце фрагменту тэкста, буфера абмену

Навучэнцы павінны умець: выконваць вылучэнне, удаленне, капіраванне, перамяшчэнне і ўстаўку фрагментаў тэксту.

Ход уроку:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Праверка засваення вывучанага матэрыялу

  3. Падвядзенне вынікаў.

  4. Інфармацыя пра хатняе заданне.

Правядзенне ўроку:


  1. Арганізацыйны момант:

праверыць прысутных;

праверыць гатоўнасць навучэнцаў да ўроку (падручнікі, сшыткі, прылады);


  1. Праверка засваення вывучанага матэрыялу

Настаўнік: Сёння мы працягваем вывучаць тэму "Фрагмент тэкста, выкарыстанне аперацый над фрагментам тэкста". На папярэднім уроку вы запаўнялі табліцу "Спосабы выканання аперацый над фрагментам тэкста". Давайце разам іх ўспомнім.

(Работа з інтэрактыўным практыкаваннем на сайце www.learningapps.org) LearningApps.org/display?v=p5ut6wet301

Настаўнік: А цяпер давайце ўстроім невялікае спаборніцтва. Я раздзялю вас на каманды і прапаную розныя заданні на камп'ютарах і на раздаткавым матэрыяле. За заданні буду налічваць балы і ставіць прамежкавыя адзнакі. У канцы ўрока мы падвядзём з вамі вынікі і прааналізіруем вашы поспехі і цяжкасці.

Перад вамі 4 заданні.

(Настаўнік растлумачвае ўмовы заданняў і ход гульні-спабрніцтва)

Заданне 1: Удаліце фрагменты, заключаныя ў вуглавыя дужкі

Новы гадзіннік

- Ты што такі смуры? <Спытаў я у свайго сябра>

- А ведаеш, дружа, расчараваўся я ў сваім новым гадзінніку! <Восб гэта да! Я і не бачыў яго новы гадзіннік!>

- Што, няправільна час паказвае? <Цікава, што не так з гадзіннікам?>

- Ды не, як раз час ён паказваў правільна. Але паспрабаваў я ім цвік у сценку забіць, дык у яго адразу шкло разбілася і стрэлкі адваліліся! Нікуды нягодны гадзіннік! <Ці ж можна гадзіннікам цвікі ў сцену забіваць???>

- А малатком ты не спрабаваў цвікі забіваць? <Чаму менавіта гадзіннікам?>

- А гэта ідэя!!!

Заданне 2: Расстаўце сказы тэкста ў парадку, указаным у дужках. Пасля расстаноўкі радкоў удаліце нумарацыю.

Дзед-госць

Засцілае рэчкі лёдам, (3)

Ходзіць дзед белабароды (1)

Адпачыць крыху з дарогі, (11)

Полем, лесам, пералескам, (2)

Крые руні, травы, лозы (7)

Брыльянцістым снежным блескам. (4)

Туліць дрэвы лёгкім пухам, (6)

Белай посцілкай-кажухам. (8)

Сыпле іней на бярозы, (5)

І к нам прыйдзе на хвілінку (10)

Дзеда ўсюды носяць ногі, (9)

Важна сеўшы на ялінку. (12)

Заданне 3: перастаўце часткі тэкста так, как атрымаліся прыказкі

Беларускія народныя прыказкі

Бачыць карова, не кажы "не магу".

Ведай, каток, ворага нажываць.

Вольнаму воля, так i дзед да бабы.

Дзе прапала кароўка, i ў наша ваконца.

Загляне сонца там няхай i вяроўка.

Калi ўлез у дугу - што на павецi салома.

На Бога спадзявайся, а на сэрцы - лёд.

На вуснах - мёд, але й сам старайся.

Нічога не знаю - калi няма чаго есьцi.

Праўду казаць - свой куток.

Што па тэй чэсьцi, мая хата з краю.

Як баба да дзеда, шалёнаму поле.

Заданне 4: Набярыце тэкст беларускай народнай песні "Купалінка", капіруйце радкі, якія паўтараюцца

Купалінка

Купалінка, Купалінка, цёмная ночка,

Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?

Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?

Мая дочка ў садочку, ружу-ружу поліць!

Ружу-ружу поліць, белы ручкі коліць!

Ружу-ружу поліць, белы ручкі коліць!

Кветачкі рве, кветачкі рве, вяночкі звівае!

Вяночкі звівае, слёзкі пралівае,

Вяночкі звівае, слёзкі пралівае!

Купалінка, Купалінка, цёмная ночка,

Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?

Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?

Фізкультхвілінка для вачэй


Настаўнік: Жадаю вам поспехаў пры выкананні даных заданняў!

(вучні пачаргова растлумачваюць алгарытм дзеянняў і выконваюць заданні, за хуткасць і правільнасць выканання заданняў залічваюцца балы ў ацэначны лісток)


  1. Падвядзенне вынікаў.

Аналіз ацэначнага ліста і выстаўленне адзнак.

Рэфлексія

Вучням прапануецца невялікая анкета, змест якой можна змяняць, дапаўняць у залежнасці ад таго, на якія элементы ўрока звяртаецца асаблівая ўвага. Можна папытаць вучня аргументаваць свой адказ

На ўроку я працаваў…

пасіўна/актыўна

Сваёй работай на ўроку я…

задаволены/незадаволены

Урок для мяне здаўся…

кароткім/доўгім

За ўрок я…

стаміўся/нестаміўся

Мой настрой…

падняўся/стаў хужэй

Матэрыял на ўроку мне быў…

зразумелы/незразумелы

карысны/некарысны

цікавы/скушны

Дамашняе заданне мне здаецца…

лёгкім/складаным

цікавым/нецікавым


  1. Інфармацыя пра хатняе заданне.

Вывучыць матэрыял § 16, адказаць на пытанні 1-8.


4


© 2010-2022