План-канспект урока Распрацоўка вэб-сайта у 11 класе

Раздел Информатика
Класс 11 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат rar
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Максім Багдановіч (1891-1917)


Максім Адамавіч Багдановіч нарадзіўся ў Мінску 9 снежня (27 лістапада старога стылю) 1891 г.
Бацькі паэта былі інтэлігентнымі, высокаадукаванымі людзьмі. Адам Ягоравіч Багдановіч - педагог, дэмакрат па сваіх перакананнях - прымаў актыўны ўдзел у народніцкім руху. Быў членам мінскай арганізацыі партыі «Народная воля». Усё сваё жыццё прысвяціў вывучэнню культуры і быту народа, вуснай народнай творчасці. Маці - Марыя Апанасаўна Мякота - працавала настаўніцай, любіла літаратуру і нават сама спрабавала пісаць апавяданні.
Ранняе маленства Максіма прайшло ў Гродна, куды сям'я пераехала ў чэрвені 1892 г. З-за хваробы Адам Ягоравіч прымушаны быў пакінуць настаўніцкую працу і паступіць на службу ў Гродзенскі сельскагаспадарчы банк. Тут, у Гродна, хлопчык спазнаў вялікае гора: смерць маці. Яна памерла на дваццаць восьмым годзе жыцця ад сухотаў. Страта маці - дарагога і любімага чалавека - вострым болем адбілася ў сэрцы Максіма, пакінула ў яго дзіцячай душы, а пазней і ў творчасці глыбокі след.
Пасля смерці Марыі Апанасаўны бацька вырашыў перамяніць месца службы і ў 1896 г. з дзецьмі пераехаў у Ніжні Ноўгарад. Ад жыцця ў Ніжнім Ноўгарадзе ў Максіма засталіся цікавыя і радасныя ўспаміны. Незабыўнае ўражанне зрабілі на яго вялікі горад, Волга, сустрэча з новымі людзьмі. У Ніжнім Ноўгарадзе жыў і тварыў малады Максім Горкі; да яго прыходзілі літаратары, мастакі, музыканты, простыя людзі з народа.
Для Максіма гэтыя сустрэчы не прайшлі бясследна. Дружба бацькі з Максімам Горкім напаўняла і яго сэрца. З дзіцячых гадоў захаваў ён у памяці дарагія рысы любімага чалавека і пісьменніка, гарачую любоў да Аляксея Максімавіча, да яго творчасці.
Максім Багдановіч рос у сям'і, дзе шмат увагі аддавалася выхаванню дзяцей. Бацька абуджаў у сваіх сыноў Вадзіма, Максіма і Лёвы жывую цікавасць да прыроды, развіваў назіральнасць, знаёміў з жыццём народа, з помнікамі культуры, прывіваў любоў да мастацкай літаратуры. Вялікае значэнне надавалася развіццю эстэтычных пачуццяў дзяцей.
У 1902 г. Максім Багдановіч паступіў у першы клас Ніжагародскай мужчынскай гімназіі. Гэта быў удумлівы, крыху замкнуты, сціплы, не па гадах сур'ёзны хлопец. Рана пачаў ён задумвацца над жыццём. Гэтаму спрыялі абставіны. У краіне нарастаў рабочы pyx, а ў 1905 г. пачалася рэвалюцыя. Рэвалюцыйная бура дасягнула Ніжняга Ноўгарада. Пачаліся хваляванні і сярод вучнёўскай моладзі. Гімназісты «бунтавалі», патрабавалі свабоды, пратэставалі супраць рэакцыйна настроеных выкладчыкаў. У хваляваннях прымаў удзел і Багдановіч, за што набыў рэпутацыю «нядобранадзейнага» гімназіста.



© 2010-2022