Программа туристско-краеведческого кружка Поиск

Праграма турысцка-краязнаўчага гуртка "Пошук" распрацавана на аснове ўсебаковага аналізу і адбору фактычнага і метадалагінага матэрыялу разнастайных крыніц краязнаўчай літаратуры, з улікам узроставых асаблівасцяў і пазнаваўчага інтарэсу вучняў і можа з’яўляцца дапаўненнем да вучэбных праграм па гісторыі, геаграфіі, біялогіі. У аснову напісання дадзенай праграмы пакладзены прынцып турысцкага краязнаўства, што істотна дазволіць: па-першае, папоўніць прабел у краязнаўчых ведах вучняў і закласці ц...
Раздел География
Класс -
Тип Рабочие программы
Автор
Дата
Формат doc
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

ЗМЕСТ


Тлумачальная запіска ………………………………………….. 2

Вучэбна-тэматычны план ……………………………………… 4

Каляндарна-тэматычнае планаванне ………………………….. 5

Змест праграмы гуртка …………………. …………………….. 8

Уводзіны ………………………………………………………… 8

Частка І. Краязнаўства …………………………………………. 8

Раздзел 1. Прырода роднага краю ……………………………. 8

Раздзел 2. Насельніцтва і працоўныя рэсурсы ……………….. 9

Раздзел 3. Гаспадарка …………………………………………. 10

Раздзел 4. Гісторыя і культура роднага краю …………. 11

Раздзел 5. Турысцка-рэкрэацыйны патэнцыял

Маладзечанскага раёна ………………………….. 12

Частка ІІ. Турызм ……………………………………………… 13

Раздзел 6. Тапаграфічная падрыхтоўка ……………………… 13

Раздзел 7. Медыцынская падрыхтоўка турыстаў …………….. 14

Раздзел 8. Фізічная падрыхтоўка турыстаў …………………… 14

Раздзел 9. Тэхніка і тактыка турызму …………………………. 15

Раздзел 10. Экалагічнае выхаванне турыстаў …………………. 16

Заключэнне ……………………………………………………….. 16

Метадычныя рэкамендацыі …………………………………….. 17

Літаратура ……………………………………………………...... 19

Дадаткі ……………………………………………………………. 20










Тлумачальная запіска


Праграма турысцка-краязнаўчага гуртка "Пошук" распрацавана на аснове ўсебаковага аналізу і адбору фактычнага і метадалагінага матэрыялу разнастайных крыніц краязнаўчай літаратуры, з улікам узроставых асаблівасцяў і пазнаваўчага інтарэсу вучняў і можа з'яўляцца дапаўненнем да вучэбных праграм па гісторыі, геаграфіі, біялогіі.

У аснову напісання дадзенай праграмы пакладзены прынцып турысцкага краязнаўства, што істотна дазволіць:

па-першае, папоўніць прабел у краязнаўчых ведах вучняў і закласці цэласную сістэму ведаў аб сваім раёне;

па-другое, пазнаць школьнікам на даступных фактах з'явы агульнага парадку, "убачыць свет у кроплі вады";

па-трэцяе, адчуць вучням далучэнне да жыцця свайго раёна, горада, вёскі, рэалізаваць сваю актыўнасць, ажыццявіць сацыяльную значнасць у жыцці Малой радзімы.

Логіка складання праграмы падпарадкавана, з аднаго боку, логіцы вывучэння раёна - ад геаграфічнага становішча і прыроды да насельніцтва, гаспадаркі і культуры, а з другога боку - атрымаць усебаковую падрыхтоўку да турысцкага паходу па родным краі.

Мэта - сфарміраваць у вучняў веды аб сваім краі, стварыць цэласнае аблічча Маладзечаншчыны на аснове комплекснага вывучэння прыроды, насельніцтва, гаспадаркі; вызначыць месца і значэнне раёна ў маштабах вобласці і краіны.

Задачы:

Адукацыйныя:

- забяспечыць фарміраванне ведаў аб асаблівасцях кампанентаў прыроды Маладзечанскага раёна і выкарыстанне іх у гаспадарчай дзейнасці чалавека;

- садзейнічаць стварэнню вобразнага ўяўлення аб прыродным багацці, насельніцтве, гаспадарцы, гістарычнай і культурнай спадчыне роднага краю;

Развіваючыя:

- садзейнічаць фарміраванню практычных уменняў і навыкаў пры рабоце з разнастайнымі крыніцамі краязнаўчай інфармацыі;

- садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей дзяцей, назіральнасці, дапытлівасці;

Выхаваўчыя:

- садзейнічаць выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму, павагі да прыроды роднага краю, гісторыі і культуры свайго народа;

Аздараўленчыя:

- садзейнічаць паляпшэнню фізічнага і маральнага стану дзяцей у выніку цеснага кантакту з прыродай у час экскурсій і турысцкіх паходаў.

Мэты і задачы гуртка вызначюць выдзяленне ў змесце праграмы двух буйных раздзелаў: "Краязнаўства" і "Турызм", якія складаюцца з дзесяці асобных падраздзелаў.

Змест праграмы накіраваны на адлюстраванне інтэграцыі ведаў вучняў аб прыродзе, насельніцтве, гаспадарцы, культуры роднага краю з далейшым прымяненнем атрыманых ведаў на ўроках геаграфіі, біялогіі, гісторыі, літаратуры.

Пры адборы зместу выкарыстоўваліся падыходы: комплексны, рознаўзроўневы, асабіста арыентаваны, гуманістычны, экалагічны, культуралагічны.

У ходзе наведвання заняткаў турысцка-краязнаўчага гуртка у школьнікаў будуць удасканалены наступныя ўменні і навыкі:

  • выдзяляць, апісваць і тлумачыць істотныя прызнакі геаграфічных аб'ектаў і з'яў сваёй мясцовасці;

  • прыводзіць прыклады ўплыву прыродных умоў на спецыялізацыю гаспадаркі свайго раёна;

  • складаць комплексную характарыстыку тэрыторыі на аснове разнастайных крыніц інфармацыі, уласных назіранняў;

  • чытаць тапаграфічныя карты, працаваць з навукова-папулярнай і даведачнай літаратурай;

  • выконваць разнастайныя фізічныя практыкаванні на вынослівасць, развіццё сілы рук, ног, тулава;

  • аказваць першую медыцынскую дапамогу пры траўмах, крывацёках, абмаражэннях, цеплавым і сонечным ударах, атручваннях;

  • усталёўваць свой быт, распальваць вогнішча, гатаваць ежу ў паходных умовах.

Формы работы: лекцыі, урокі-прэзентацыі, практычныя работы на мясцовасці, экскурсіі ў прыроду, на мясцовыя прадпрыемствы, наведванне музеяў, іншых сацыяльна-культурных аб'ектаў, складанне картасхем, распрацоўка турысцка-краязнаўчых маршрутаў, турысцкія злёты, аднадзённыя і шматдзённыя турысцкія паходы.

У праграме прыведзены асноўныя паняцці да кожнай тэмы, патрабаванні да ведаў і ўменняў вучняў, віды практычных работ, спіс рэкамендаванай літаратуры.

Праграма разлічана на 170 гадзін (4 гадзіны на тыдзень) з улікам правядзення краязнаўчых экскурсій і турысцкіх паходаў.

Праграма турысцка-краязнаўчага гуртка можа быць выкарыстана кіраўнікамі турысцка-краязнаўчых гурткоў, педагогамі дадатковай адукацыі для арганізацыі і правядзення экскурсій і турысцкіх паходаў.






Вучэбна-тэматычны план

(170 гадзін)


п/п


Назва раздзела, тэмы

Колькасць гадзін

усяго

тэорыя

практыкум

экскурсіі,

паходы


І

1

2

3

4

5


ІІ

6

7

8

9

10

11

12

13

14

Уводзіны. Мэты і задачы гуртка

КРАЯЗНАЎСТВА

Прырода роднага краю.

Насельніцтва і працоўныя рэсурсы.

Гаспадарка.

Гісторыя і культура роднага краю.

Турысцка-рэкрэацыйны патэнцыял Маладзечанскага раёна.

ТУРЫЗМ

Тапаграфічная падрыхтоўка

Медыцынская падрыхтоўка турыста

Фізічная падрыхтоўка турыста

Тэхніка і тактыка турызму

Экалагічнае выхаванне турыстаў

Заключэнне

Унутрышкольны турысцкі злёт

Пешы паход выхаднога дня

Шматдзённы веласіпедны турысцкі паход

1

39

8

5

7

11


8

130

6

5

7

15

8

1

6

8


74


1

22

5

3

4

5


5

12

2

2

-

7

-

1

-

-


-

-

8

3

2

3

-


-

32

4

3

3

8

8

-

6

-


-


-

9

-

-

-

6


3

86

-

-

4

-

-

-

-

8


74


Усяго

170

35

40

95








Каляндарна-тэматычнае планаванне

турысцка-краязнпўчага гуртка "Пошук"

(170 гадзін)1


п/п


Назва раздзела, тэмы

Кольк.

гадз.

Дата

Заўвагі


1

І

1

1.1


1.2

1.3

1.4

1.5

1.6

1.7-8

2

2.1


2.2

2.3


2.4


2.5



3

3.1

3.2

3.3


3.4

3.5

3.6

3.7


Уводзіны. Мэты і задачы гуртка

Мой край на карце вобласці і краіны.

КРАЯЗНАЎСТВА

Прырода роднага краю.

Геалагічная будова, рэльеф і карысныя выкапні.

Клімат. Кліматычныя паказчыкі.

Складанне кліматычных дыяграм

Унутраныя воды: рэкі, вадасховішчы.

Глеба: склад і структура глебы.

Расліннасць і жывёльны свет.

Ахова прыроды роднага краю.

Насельніцтва і працоўныя рэсурсы.

Дынаміка колькасці насельніцтва Маладзечанскага раёна.

Склад і структура насельніцтва.

Размяшчэнне насельніцтва. Гарадское і сельскае насельніцтва.

Працоўныя рэсурсы. Пераважаючыя прафесіі.

Тапаніміка. Паходжанне назваў геаграфічных аб'ектаў Маладзечанскага раёна.

Гаспадарка.

Маладзечаншчына індустрыяльная.

Капітальнае будаўніцтва.

Структура і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі.

Транспарт і сувязь. Сфера паслуг.

Сацыяльны комплекс Маладзечаншчыны.

Знешнія эканамічныя сувязі.

Сацыяльна-эканамічны "пашпарт" Маладзечанскага раёна.

1

1

39

8


1

1

1

1

1

1

2

5


1

1


1


1



1

7

1

1


1

1

1

1


1



4

4.1

4.2

4.3

4.4-5


4.6-7


4.8

5


5.1

5.2

5.3

5.4


5.5


5.6-7


ІІ

6

6.1


6.2

6.3-4


6.5


6.6

7

7.1

7.2


7.3


7.4


7.5



8

8.1


8.2

8.3

8.4-8

9

9.1

9.2


9.3

9.4

9.5

9.6

9.7

9.8

9.9

9.10

9.11

9.12

9.13

9.14

10

10.1

10.2

10.3

10.4


Гісторыя і культура роднага краю.

Матэрыяльная і духоўная спадчына. Помнікі археалогіі, гісторыі і архітэктуры.

Маладзечаншчына літаратурная і музычная.

Экскурсія ў філіял Літаратарнага музея

Я. Купалы ў аг. Яхімоўшчына.

Экскурсія ў Мінскі абласны краязнаўчы музей г. Маладзечна.

Віктарына "Ці ведаеш ты свой край?"

Турысцка-рэкрэацыйны патэнцыял Маладзечанскага раёна.

Турысцкія магчымасці Маладзечаншчыны

Актыўны і пасіўны турызм.

Сядзібна-паркавыя комплексы.

Агра- і экатурызм - новыя напрамкі ў сферы турызму.

Турысцкія фірмы. Дзеючыя турысцкія маршруты ў межах раёна.

Экскурсія па зялёным маршруце "Сем цудаў зямлі Палачанскай".

ТУРЫЗМ

Тапаграфічная падрыхтоўка

Компас. Азімут. Арыентаванне на мясцовасці.

Вызначэнне адлегласцей на мясцовасці.

Гульня на мясцовасці з элементамі арыентавання

Тапаграфічная карта. Чытанне тапаграфічнай карты.

Спартыўныя карты. Умоўныя знакі, маштаб

Медыцынская падрыхтоўка турыста

Камплектаванне медыцынскай аптэчкі

Віды траўм. Аказанне першай дапамогі пры траўмах шкілета.

Віды крывацёкаў. Аказанне першай дапамогі пры крывацёках.

Віды атручванняў. Аказанне першай дапамогі пры атручваннях.

Абмаражэнні, цеплавы і сонечны ўдары. Аказанне першай дапамогі пры абмаражэн., цеплавым і сонечным ударах.

Фізічная падрыхтоўка турыста

Фізічныя практыкаванні для развіцця сілы рук, ног, тулава.

Зімовае турысцкае мнагабор'е.

Арганізацыя лыжных паходаў.

Лыжны паход выхаднога дня.

Тэхніка і тактыка турызму

Падрыхтоўка паходнай амуніцыі

Асабістае, групавое і спецыяльнае начынне. Укладка рэчмяшка.

Правілы ўстаноўкі палаткі.

Развядзенне вогнішча ў паходных умовах

Арганізацыя прывалаў і начлегаў.

Арганізацыя харчавання ў паходзе.

Турысцкія вузлы. Страхоўка.

Арганізацыя турысцкіх перапраў. Пераправа па бервяну.

Навясная пераправа.

Тэмп руху ў турысцкім паходзе

Рэжым дня ў турысцкім паходзе.

Правілы бяспекі ў турысцкім паходзе.

Распрацоўка маршрутаў паходу.

Экалагічнае выхаванне турыста

Прыродаахоўная акцыя "Мурашнік"

Прыродаахоўная акцыя "Пасадзі дрэва"

Прыродаахоўная акцыя "Чыстая крыніца"

Гульня "Экалагічная рабінзанада".

Заключэнне

Унутрышкольны турысцкі злёт

Пешы паход выхаднога дня

Шматдзённы веласіпедны турысцкі паход

11

1

1

1


2


4

2


8

1

1

1


1


1


3

130

6


1

1


2


1

1

5

1


1


1


1



1

7


1

1

1

4

15

1


1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

2

8

2

2

2

2

1

6

8


74




1 Час правядзення заняткаў можа вар'іраваць у залежнасці ад абставін і прыродна-кліматычных умоў.













Змест праграмы турысцка-краязнаўчага гуртка

"Пошук"

(170 гадзін)


Уводзіны ( 1 г )


Маладзечанскі раён на карце вобласці і краіны. Геаграфічнае становішча Маладзечанскага раёна. Велічыня тэрыторыі і адміністрацыйны падзел. Месца і значэнне раёна ў маштабах вобласці і краіны.


Частка І. КРАЯЗНАЎСТВА (39 гадз.)


Раздзел 1. Прырода роднага краю (8 г.)

Геалагічная будова, асаблівасці рэльефу і карысныя выкапні. Уплыў на рэльеф старажытных зледзяненняў.

Клімат і фактары яго ўтвараючыя. Кліматычныя паказчыкі: сярэднегадавая тэмпература паветра і колькасць ападкаў. Агракліматычныя рэсурсы.

Унутраныя воды. "Блакітныя артэрыі" Маладзечаншчыны. Рэжым рэк. Вілейска-Мінская водная сістэма. Вадасховішчы. Падземныя воды. Ахова водных рэсурсаў.

Глеба - "люстэрка" краявіду. Асноўныя тыпы глебаў. Працэсы глебаўтварэння. Структура зямельных рэсурсаў раёна. Меліярацыя глебы. Эрозія глебы і меры барацьбы з ёй.

Расліннасць і жывёльны свет. Тыповыя прадстаўнікі лясной, лугавой і балотнай флоры і фаўны. Расліны і жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Ахова прыроды. Геаграфічныя краявіды Маладзечаншчыны.

Асноўныя паняцці: геамарфалогія, зледзяненне, міжледавікоўе, марэнны рэльеф, агракліматычныя рэсурсы, зямельныя рэсурсы, меліярацыя, эрозія, інтрадукаваныя расліны, краявід.

Практычныя работы:

  1. Вывучэнне геалагічнага агалення, размешчанага ў наваколлі школы.

  2. Складанне графіка гадавога ходу тэмпературы паветра, дыяграм воблачнасці і ападкаў, "ружы" вятроў па выніках шматгадовых назіранняў.

  3. Вывучэнне механічнага складу і ўрадлівасці глебы.

  4. Ацэнка экалагічнага стану наваколля школы.

Вучні павінны в е д а ц ь:

  • велічыню тэрыторыі і межы свайго раёна;

  • залежнасць фарміравання рэльефу ад геолага-геамарфалагічных працэсаў;

  • элементы геалогіі і араграфіі Маладзечанскага раёна;

  • месцанараджэнні карысных выкапняў і іх прымяненне;

  • фактары, акзваючыя ўплыў на фарміраванне клімату раёна;

  • буйнейшыя рэкі і вадасховішчы раёна;

  • асноўныя тыпы глебаў і структуру зямельных рэсурсаў;

  • меры барацьбы з глебавай эрозіяй;

  • тыповых прадстаўнікоў расліннага і жывёльнага свету, якія сустракаюцца ў межах раёна;

  • рэдкія і знікаючыя віды раслін і жывёл;

  • віды геаграфічных краявідаў Маладзечаншчыны.

Вучні павінны ў м е ц ь :

  • належна паводзіць сябе ў прыродзе;

  • вызначаць асаблівасці геаграфічнага становішча свайго раёна;

  • вызначаць фізічныя ўласцівасці горных парод;

  • складаць графікі гадавога ходу тэмпературы паведра, дыяграмы воблачнасці і ападкаў, "ружу" вятроў;

  • вызначаць механічны склад і ўрадлівасць глебы;

  • ацэньваць экалагічны стан тэрыторыі.

Раздзел 2. Насельніцтва і працоўныя рэсурсы (5 г.)


Дынаміка колькасці насельніцтва Маладзечанскага раёна. Узнаўленне насельніцтва: нараджальнасць, смяротнасць, натуральны прырост. Склад насельніцтва: полаўзроставы, нацыянальны, рэлігійны, сацыяльны.

Размяшчэнне насельніцтва. Гарадское і сельскае насельніцтва. Населеныя пункты Маладзечанскага раёна. Аграгарадкі.

Працоўныя рэсурсы. Структура занятасці. Пераважаючыя прафесіі. Працоўныя дынастыі. Арыентацыя на выбар будучай прафесіі.

Тапаніміка. Паходжанне назваў геаграфічных аб'ектаў Маладзечанскага раёна.

Асноўныя паняцці: узнаўленне насельніцтва, натуральны рух насельніцтва, натуральны прырост, міграцыі, аграгарадкі, тапонімы, айконімы.

Практычныя работы:

  1. Складанне графіка, адлюстроўваючага дынаміку колькасці насельніцтва раёна.

  2. Вызначэнне каэфіцыентаў нараджальнасці, смяротнасці і натуральнага прыросту.

  3. Складанне кругавой дыяграмы занятасці насельніцтва ў гаспадарчай сферы.

  4. Вызначэнне паходжання назваў геаграфічных аб'ектаў раёна.

Вучні павінны в е д а ц ь:

  • дынаміку колькасці насельніцтва раёна і яго склад;

  • сярэднюю шчыльнасць насельніцтва, суадносіну гарадскіх і сельскіх жыхароў;

  • склад працоўных рэсурсаў, структуру занятасці;

  • найбольш запатрабаваныя ў раёне прафесіі;

  • паходжанне назвы свайго населенага пункта.

Вучні павінны ў м е ц ь :

  • складаць графік дынамікі колькасці насельніцтва раёна;

  • вызначаць каэфіцыент нараджальнасці, смяротнасці і натуральнага прыросту насельніцтва за год;

  • складаць кругавую дыяграму занятасці насельніцтва ў сферах гаспадаркі;

  • вызначаць паходжанне назваў геаграфічных аб'ектаў.

Раздзел 3. Гаспадарка (7 г.)


Маладзечаншчына індустрыяльная. Галіновая і тэрытарыяльная структура прамысловасці. "Мэтры" раённай індустрыі: Маладзечанскі завод парашковай металургіі і Маладзечанскі завод сілавых паўправадніковых вентыляў "Электрамодуль". Радашкавіцкая фабрыка "Белмастацкераміка". Кардонная фабрыка "Раёўка".

Капітальнае будаўніцтва. Будаўнічыя арганізацыі раёна. Будаўніча-вытворчы комплекс "Забудова".

Структура і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі раёна і іх выкарыстанне. Сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы раёна. Маладзечанская зверагаспадарка. Прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі: Красненскі кансервавы завод, Маладзечанскі гармалзавод, Маладзечанская птушкафабрыка, Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод "Аквадыў". Вытворчыя паказчыкі сельскагаспадарчай прадукцыі раёна.

Транспарт і сувязь. Віды транспарту, іх значэнне для гаспадаркі раёна. Транспартная сетка. Даўжыня і гушчыня чыгунак і аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём у межах раёна. Віды сувязі: паштовая сувязь, тэлефонная і радыёсувязь. Маладзечанскае кабельнае тэлебачанне. Internet-сувязь.

Сацыяльная сфера раёна. Адукацыя. Ахова здароўя. Фізкультура і спорт. Сфера гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва. Жыллёва-камунальная гаспадарка.

Знешнія эканамічныя сувязі раёна. Знешні гандаль. Транспартныя паслугі. Сумесныя прадпрыемствы.

Сацыяльна-эканамічны "пашпарт" Маладзечанскага раёна.

Асноўныя паняцці: індустрыя, машынабудаванне, прыладабудаванне, дрэваапрацоўка, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, зверагадоўля, транспартная сетка, чыгуначны вузел, сацыяльная сфера, знешні гандаль, жыллёва-камунальная гаспадарка, сумеснае прадпрыемства.

Практычныя работы.

  1. Характарыстыка прамысловага прадпрыемства (праводзіцца па выніках экскурсіі на прамысловае прадпрыемства).

  2. Складанне кругавой дыяграмы "Структура зямельных угоддзяў Маладзечанскага раёна".

  3. Характарыстыка сельскагаспадарчага прадпрыемства (праводзіцца па выніках экскурсіі на мясцовы СВК).

  4. Складанне слупковых дыяграм "Паказчыкі вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі Маладзечанскага раёна".

  5. Вызначэнне даўжыні і гушчыні чыгунак і аўтамабальных дарог з цвёрдым пакрыццём у межах раёна.

  6. Складанне сацыяльна-эканамічнага "пашпарта" Маладзечанскага раёна.

Вучні павінны в е д а ц ь :

  • галіновую структуру прамысловасці раёна, буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы;

  • структуру і спецыялізацыю сельскай гаспадаркі;

  • структуру зямельных угоддзяў раёна;

  • віды транспарту і сувязі, існуючыя ў межах раёна;

  • прадпрыемствы і ўстановы сацыяльнага комплексу;

  • віды знешніх эканамічных сувязяў раёна з іншымі рэгіёнамі рэспублікі і краінамі свету.

Вучні павінны ў м е ц ь :

  • апісваць прамысловае і сельскагаспадарчае прадпрыемства;

  • вызначаць структуру зямельных угоддзяў раёна;

  • складаць графікі, кругавыя і слупковыя дыяграмы;

  • вызначаць даўжыню і гушчыню транспартных шляхоў;

  • карыстацца паслугамі транспарту і сувязі;

  • складаць схему знешніх эканамічных сувязяў раёна.

Раздзел 4. Гісторыя і культура роднага краю (11 г.)


Матэрыяльная і духоўная спадчына. Помнікі археалогіі, гісторыі і архітэктуры. Старажытныя замчышчы, гарадзішчы, селішчы. Курганныя могільнікі і каменныя магілы. Страчаная архітэктурная спадчына.

Музеі. Мінскі абласны краязнаўчы музей г. Маладзечна. Тэатры. Мінскі абласны драматычны тэатр г.Маладзечна. Бібліятэкі. Кінатэатры. Дамы культуры.

Маладзечаншчына літаратурная і музычная. Вядомыя паэты, пісьменнікі і музыканты, звязаныя лёсам з Маладзечаншчынай. Мастацкія калектывы. "Маладзечанскія сакавіцы". Маладзечанскія фестывалі песні і паэзіі.

Культавыя ўстановы Маладзечаншчыны. Праваслаўныя святыні. Рымска-каталіцкая царква на Маладзечаншчыне.

Асноўныя паняцці: культура, матэрыяльная культура, духоўная культура, археалогія, замчышча, гарадзішча, селішча, курганны могільнік, культавая ўстанова.

Экскурсіі. (пажадана праводзіць у час канікулаў, ці ў шосты школьны дзень).

  1. Экскурсія ў Мінскі абласны краязнаўчы музей г. Маладзечна.

  2. Экскурсія ў Мінскі абласны драматычны тэатр г. Маладзечна, Цэнтральную бібліятэку імя М.Багдановіча, Маладзечанскі Дом культуры.

  3. Экскурсія "Літаратурныя мясціны Маладзечаншчыны".

Вучні павінны в е д а ц ь :

  • помнікі гісторыі і культуры Маладзечаншчыны;

  • прозвішчы дзеячаў культуры, літаратуры і мастацтва, чый лёс быў звязаны з Маладзечанскім краем;

Вучні павінны ў м е ц ь :

  • належна паводзіць сябе ва ўстановах культуры, культавых установах;

  • праяўляць клопат аб захаваннія матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Малой радзімы;

  • апісваць свае ўражанні, атрыманыя ў час экскурсій па славутых мясцінах Маладзечаншчыны.

Раздзел 5. Турысцка-рэкрэацыйны патэнцыял

Маладзечанскага раёна (8 г.)


Турысцкія магчымасці Маладзечаншчыны. Актыўны і пасіўны турызм. Раённыя турысцкія аб'яднанні. Турысцка-рэкрэацыйны комплекс. Турысцкія базы і зоны адпачынку. Курортна-санаторныя комплексы. Дзіцячыя аздараўленчыя летнікі. Аб'екты спартыўнага турызму.

Сядзібна-паркавыя комплексы. Гарадзілаўскі парк ХІХ ст. Сядзібна-паркавыя комплексы "Маліноўшчына" і "Яхімоўшчына". Сядзібы "Бальцэры" і "Дзякшняны".

Агра- і экатурызм - новыя напрамкі ў сферы турызму. Аграсядзіба "Панскі куток" - першая ў раёне сядзіба агратурызму. Раённая экалагічная сцежка "Верадова". Раённы экалагічны цэнтр. Каля вытокаў трох рэк: ландшафтны заказнік "Бортнікі".

Турысцкія фірмы. Маладзечанскі рэгіянальны турысцкі цэнтр. КУП "Магелат". Дзеючыя турысцкія маршруты ў межах раёна: "Літаратурныя мясціны Маладзечаншчыны", "На радзіму Я.Купалы", "Яхімоўскія краявіды", "Запрашаем у Гарадок" і інш.

Распрацоўка турысцка-краязнаўчых маршрутаў па родным краі.

Асноўныя паняцці: рэкрэацыя, турысцка-рэкрэацыйны патэнцыял, турысцка-рэкрэацыйны комплекс, курортна-санаторны комплекс, зона адпачынку, агратурызм, экатурызм, аграсядзіба.

Практычныя работы.

  1. Складанне турысцка-рэкрэацыйнай карты Маладзечанскага раёна.

  2. Распрацоўка турысцка-краязнаўчых маршрутаў па родным краі.

Экскурсіі. (пажадана праводзіць у час канікулаў, ці ў шосты школьны дзень).

  1. Экскурсія на коне-спартыўны комплекс "Палачаны".

  2. Экскурсіі на аграсядзібу "Панскі куток", раённую экалагічную сцежку, раённы экалагічны цэнтр, заказнік "Бортнікі".

Вучні павінны в е д а ц ь:

  • асаблівасці размяшчэння турысцка-рэкрэацыйных аб'ектаў;

  • прыродныя і сацыяльна-эканамічныя прадпасылкі турысцка-рэкрэацыйнага попыту;

  • буйнейшыя турысцкія базы, зоны адпачынку Маладзечанскага раёна;

Вучні павінны ў м е ц ь:

  • вызначаць турысцка-рэкрэацыйны патэнцыял тэрыторыі;

  • распрацоўваць турысцка-краязнаўчыя маршруты па родным краі.

Частка ІІ. ТУРЫЗМ (130 гадз.)


Раздзел 6. Тапаграфічная падрыхтоўка (6 г.)

Арыентаванне на мясцовасці па мясцовых прыкметах.

Компас. Будова компаса. Азімут. Вызначэнне напрамкаў і азімутаў па компасу.

Школьны дальнамер. Шагамер. Вызначэнне адлегласцей на мясцовасці з дапамогай дальнамера і пры дапамозе крокаў.

Гульня на мясцовасці з элементамі арыентавання.

Тапаграфічная карта. Умоўныя знакі. Маштабы тапаграфічных карт. Чытанне тапаграфічнай карты.

Спартыўныя карты. Умоўныя знакі, маштаб.

Асноўныя паняцці: арыентаванне, компас, азімут, дальнамер, шагамер, тапаграфія, легенда карты, маштаб.

Практычныя работы:

16. Вызначэнне напрамкаў і адлегласцей на мясцовасці.

17. Чытанне тапаграфічнай карты.

18. Вучэбная гульня на мясцовасці в выкарыстаннем элементаў арыентавання.

Вучні павінны в е д а ц ь:

  • асноўныя паняцці раздзела;

  • умоўныя знакі і маштабы тапаграфічных і спартыўных карт.

Вучні павінны ў м е ц ь:

  • арыентавацца на мясцовасці па мясцовых прыкметах і компасу;

  • вызначаць напрамкі і адлегласці на мясцовасці;

  • чытаць тапаграфічную і спартыўную карты.

Раздзел 7. Медыцынская падрыхтоўка турыста (5 г.)

Камплектаванне паходнай медыцынскай аптэчкі. Перавязачны матэрыял. Сродкі для апрацоўкі драпін, парэзаў, супынення крыві. Абязбольваючыя сродкі. Лекавыя расліны.

Віды траўм касцей шкілета: удар, вывіх, расцяжэнне, пералом. Фіксацыя пашкоджанага ўчастка шкілета. Накладванне тугой павязкі, шыны са спадручных матэрыялаў. Аказанне першай дапамогі пры траўмах шкілета.

Транспарціроўка пацярпеўшага.

Віды крывацёкаў: капілярны, вянозны, артэрыяльны. Аказанне першай дапамогі пры крывацёках. Захаванне мер засцярогі пры накладванні жгута.

Аказанне першай дапамогі пры ўкусах крывасысучых і джалячых насякомых, ядавітых змей.

Харчовыя атручванні. Атручванні, выкліканыя дзікімі ягадамі, грыбамі, няякаснай пітной вадой, сапсаванымі прадуктамі. Прафілактыка атручванняў. Аказанне першай дапамогі пры атручваннях.

Абмаражэнні: прафілактыка і аказанне першай даўрачэбнай дапамогі. Цеплавы і сонечны ўдары. Аказанне першай дапамогі пры цеплавым і сонечным ударах. Штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца.

Практычныя работы:

19. Трэніроўка ў накладванні тугой павязкі, шыны на "траўміраваную" канечнасць.

20. Трэніроўка накладвання жгута для спынення крывацёку.

21. Трэніроўка па аказанню штучнага дыхання і непрамога масажу сэрца.

Вучні павінны в е д а ц ь:

  • ядомыя і ядавітыя грыбы, плады дзікарослых раслін;

  • віды пашкоджанняў шкілета, крывацёкаў, харчовых атручванняў.

Вучні павінны ў м е ц ь:

  • аказваць першую даўрачэбную дапамогу пры траўмах шкілета, крывацёках, харчовых атручваннях, абмаражэннях, цеплавым і сонечным удары;

  • рабіць штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца пацярпеламу.

Раздзел 8. Фізічная падрыхтоўка турыста (7 г.)

Фізічныя практыкаванні для развіцця вынослівасці, сілы рук, ног, тулава. Зімовае турысцкае мнагабор'е.

Арганізацыя лыжных паходаў. Падборка лыжаў. Падгонка лыжных крапленняў. Змазка лыжаў.

Лыжны паход выхаднога дня.

Практыкум:

22. Выкананне фізічных практыкаванняў для развіцця вынослівасці, сілы рук, ног, тулава.

Экскурсія на лыжах у зімовы лес.

Вучні павінны в е д а ц ь:

  • асноўныя правілы загартоўвання арганізма, фарміравання правільнай паставы;

  • асноўныя лыжныя хады, правілы пад'ёму і спуску на лыжах.

Вучні павінны ў м е ц ь:

  • загартоўваць свой арганізм, рабіць ранішнюю зарадку, выконваць разнастайныя фізічныя практыкаванні;

  • перамяшчацца на лыжах папераменным двухкрокавым, адначасовым бяскрокавым і аднакрокавым лыжнымі хадамі;

  • рабіць лыжныя пад'ёмы спосабам "ёлачка" і "лесвічка".

Раздзел 9. Тэхніка і тактыка турызму (15 г.)

Паходная амуніцыя. Падрыхтоўка паходнай амуніцыі. Турысцкі рэчмяшок, турысцкая палатка, турысцкі дыванок, спальны мяшок.

Асабістае, групавое і спецыяльнае начынне. Укладка рэчмяшка.

Выбар і падрыхтоўка месца для турысцкай палаткі. Правілы ўстаноўкі палаткі.

Кастравое начынне. Віды турыскіх кастроў. Развядзенне вогнішча ў паходных умовах.

Арганізацыя прывалаў і начлегаў. Віды турысцкіх прывалаў. Выбар месца для прывалаў і начлегаў. Турысцкі бівак. Арганізацыя турысцкага быту.

Арганізацыя харчавання ў паходзе. Складанне сметы расходаў. Паходны турысцкі посуд. Падбор і захоўванне прадуктаў харчавання ў паходзе.

Турысцкія вузлы. Вязка турысцкіх вузлоў ("прамы", "травяны", "праваднік", "васьмёрка", "булінь", "штокавы", "стэмя"). Страхоўка. Віды карабінаў і страховачных сістэм.

Арганізацыя турысцкіх перапраў. Віды перапраў. Пераправа па бервяну. Навясная пераправа.

Тэмп руху ў турысцкім паходзе. Захаванне турысцкай дыстанцыі. Пешы, водны, веласіпедны турызм.

Рэжым дня ў турысцкім паходзе. Правілы бяспекі ў турысцкім паходзе.

Распрацоўка маршрутаў паходу.

Асноўныя паняцці: паходная амуніцыя, турысцкае начынне, кастравое начынне, смета расходаў, турысцкі вузел, турысцкі карабін, страховачная сістэма.

Практыкум:

23. Укладка рэчмяшка, устаноўка палаткі, развядзенне турысцкага вогнішча.

24. Вязка турысцкіх вузлоў.

25. Пераправа па бервяну. Навясная пераправа.

26. Складанне маршрутнай ленты і карты мяркуемага паходу.

Вучні павінны в е д а ц ь:

  • віды паходнай амуніцыі і турыскага начыння;

  • віды турысцкіх кастроў, прывалаў і начлегаў;

  • віды турысцкіх вузлоў, карабінаў і страховачных сістэм;

  • правілы бяспекі ў турысцкім паходзе.

Вучні павінны ў м е ц ь:

  • укладваць рэчмяшок, устанаўліваць палатку, распальваць турысцкае вогнішча, разбіваць турысцкм бівак;

  • вязаць турысцкія вузлы, надзяваць страховачную сістэму;

  • перапраўляцца па бервяну, і навясной пераправе з дапамогай карабінаў;

  • складаць смету расходаў;

  • распрацоўваць маршруты паходаў і экскурсій;

  • выконваць рэжым дня, захоўваць правілы бяспекі ў турысцкім паходзе.

Раздзел 10. Экалагічнае выхаванне турыста (8 г.)

Практычныя работы на мясцовасці:

27. Прыродаахоўная акцыя "Мурашнік";

28. Прыродаахоўная акцыя "Пасадзі дрэва";

29. Прыродаахоўная акцыя "Чыстая крыніца";

Спартыўна-турысцкая гульня "Экалагічная рабінзанада".


Вучні павінны в е д а ц ь:

  • асноўныя запаведзі юных турыстаў-эколагаў;

Вучні павінны ў м е ц ь:

  • беражліва адносіцца да прыродных багаццяў роднага краю.

Заключэнне (1 г.)


Падвядзенне вынікаў работы за год.

Унутрышкольны турысцкі злёт (6 г.)

Пешы паход выхаднога дня (8 г)

Шматдзённы веласіпедны турысцкі паход (74 г)












Метадычныя рэкамендацыі


Пры правядзенні заняткаў турысцка-краязнаўчага гуртка настаўнік (кіраўнік гуртка) можа выкарыстоўваць разнастайныя формы і метады навучання, што вызначаецца ў першую чаргу матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем школы, напаўняльнасцю класа, узроўнем педагагічнага майстэрства самога настаўніка. Праводзімыя мерапрыемствы павінны насіць рознабаковы характар. Гэта могуць быць лекцыі, семінары, практычныя канферэнцыі, экскурсіі, дзелавыя гульні, краязнаўчыя праекты, якія, дарэчы, вельмі падабаюцца вучням. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на правядзення практычных работ і эксурсій, змест якіх прыведзены пасля вывучэння кожнай тэмы курса.

Практычная работа № 1 " Вывучэнне геалагічнага агалення, размешчанага ў наваколлі школы" праводзіцца на бліжэйшым да школы кар'еры. Для работы патрэбны рыдлёўка і пакецікі для ўзяцця ўзораў горных парод. Методыка правядзення гэтай практычнай работы апісана ў дапаможніку для настаўніка "Практычныя работы па фізічнай геаграфіі ў школе" / пад рэд. Б.М. Гурскага, 1990, с. 52-61.

Практычную работу № 3 "Вывучэнне механічнага складу і ўрадлівасці глебы" мэтазгодна праводзіць на прышкольным участку, дзе вучні адбіраюць узоры глеб з некалькіх кантрольных пунктаў участка, вызначаюць яе механічны склад і наяўнасць перагною. Адбор глебавых узораў, падрыхтоўка іх да аналізу і вызначэнне механічнага складу падрабязна апісаны ў дапаможніку В.Л. Яршова "Аграхімічны гурток у сельскай школе" (Мн.: 1981. - с. 14, 30-31).

Для правядзення практычнай работы № 4 "Ацэнка экалагічнага стану наваколля школы" вучні разбіваюцца на групы, дзе кожная група ацэньвае экалагічны стан якога-небудзь аднаго прыроднага кампанента.

Першая група - "Ацэнка экалагічнага стану атмасфернага паветра".

Другая група - "Вызначэнне экалагічнага стану глебы".

Трэцяя група - "Вызначэнне экалагічнага стану расліннага покрыва".

Чацвёртая група - "Вызначэнне экалагічнага стану водных крыніц (калодзежаў).

Затым вучні складаюць агульны экалагічны праект і прэзентуюць яго.

Методыка правядзення гэтай практычнай работы апісана ў дапаможніку для настаўніка "География: 7-10 классы. Активизация познавательной деятельности учащихся" / авт.-сост. В.Н.Иванова и др., 2009, с. 12-20.

Вывучэнне раздзелаў ІІ і ІІІ "Насельніцтва" і "Гаспадарка" праводзіцца метадам аналізу статыстычных дадзеных, адлюстроўваючых дынаміку колькасці насельніцтва раёна, полава-ўзроставы склад, размеркаванне працоўных рэсурсаў па галінах гаспадаркі, галіновы склад прамысловасці, сельскай гаспадаркі, дынаміку вытворчасці прадукцыі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, ураджайнасць сельскагаспадарчых культур і г.д. Методыка выканання практычных работ па дадзеных раздзелах апісана ў вучэбным дапаможніку В.М.Сасноўскага "Методыка рэгіянальных эканамічных даследаванняў", Мінск, 2002.

Раздзел ІV "Гісторыя і культура Маладзечаншчыны" носіць важны выхаваўчы аспект у падрастаючага пакалення. Вывучэнне дадзенага раздзела мэтазгодна праводзіць шляхам наведвання гістарычных і культурных помнікаў, страчанай архітэктурнай спадчыны, з мэтай вызначэння іх гістарычнай ці культурнай значнасці ў рэгіёне, прыдання аб'екту адпаведнай катэгорыі па яго каштоўных уласцівсцях.

Пры вывучэнні раздзела V "Турысцка-рэкрэацыйны патэнцыял Маладзечанскага раёна" увагу вучняў неабходна звярнуць на турысцкія і рэкрэацыйныя магчымасці Маладзечаншчыны. З гэтай мэтай прапануецца наведаць існуючыя аб'екты экалагічнага і сельскага турызму, распрацаваць магчымыя турысцкія маршруты па родным краі з апісаннем найбольш цікавых для турыстаў мясцін, скласці турысцка-рэкрэацыйную карту Маладзечанскага раёна.

У якасці замацавання краязнаўчых ведаў, вучням прапануецца адказаць на пытанні краязнаўчай віктарыны.

Другая частка праграмы "Турызм" уключае пяць раздзелаў і разлічана на 130 гадзін. На тэарэтычных занятках гурткоўцы пазнаёмяцца з асноўнымі паняццямі кожнага раздзела, атрымаюць тэарэтычныя веды па медыцынскай, тапаграфічнай, фізічнай і экалагічнай падрыхтоўцы юных турыстаў. Практычная частка кожнага раздзела прызначана на замацаванне атрыманых ведаў на практыцы, ва ўмовах, блізкіх да паходных.

Заключным этапам рэалізацыі праграмы з'яўляецца ўнутрышкольны турысцкі злёт, аднадзённы і шматдзённы паходы па родным краі.



















Літаратура для настаўніка


  1. Геаграфія Беларусі. Энцыклапедычны даведнік . - Мінск, 1992.

  2. География: 7-10 классы. Активизация познавательной деятельности учащихся / авт.-сост. В.Н.Иванова и др., Волгоград, 2009.

  3. Гурскі, Б.М. Як збудваны і чым багаты нетры Беларусі / Б.М.Гурскі. - Мінск, "Універсітэцкае", 1992.

  4. Данилевич, Т.И. Детский туризм в Минской области / Т.И.Данилевич, Н.П.Кулеш, З.А.Новикова. - Минск, «Адукацыя і выхаванне», 2005.

  5. Каханоўскі, Г.А. Повязь часоў / Г.А.Каханоўскі. - Мінск, 1985.

  6. Кліцунова, В. Агро- и экотуризм. Отдых в белорусской деревне / В.Клицунова. - Минск, 2007.

  7. Манак, Б.А. Насельніцтва Беларусі: рэгіянальныя асаблівасці развіцця і рассялення / Б.А.Манак. - Мінск, "Універсітэцкае", 1992.

  8. Матвеев, А.В. Рельеф Белоруссии / А.В.Матвеев, Б.Н.Гурский, Г.И.Левицкая; под ред. Б.Н.Гурского. - Минск, «Университетское», 1988.

  9. Памяць. Маладзечна. Маладзечанскі раён. - Мінск, "Беларуская энцыклапедыя", 2002.

  10. Практические работы по физической географии в школе: Книга для учителя / Под ред. Б.Н. Гурского. - Мн.: "Народная асвета", 1990.

  11. Сасноўскі, В.М. Методыка рэгіянальных эканамічных даследаванняў / В.М.Сасноўскі. - Мінск, 2002.

  12. Шкляр, А.Х. Календарь природы Белоруссии / А.Х.Шкляр. - Мінск, 1979.

Літаратура для вучняў


  1. Адзінцоў, С., Сідор, С. Займальная геаграфія Беларусі / С.Адзінцоў, С.Сідор. - Мінск, "Народная асвета", 1995.

  2. Ахоўныя жывёлы Беларусі. / Энцыклапедычная бібліятэчка "Беларусь" /. Мінск: .1983

  3. Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі. / Энцыклапедычная бібліятэчка "Беларусь" /. Мінск: 1985

  4. Ахоўныя расліны Беларусі. / Энцыклапедычная бібліятэчка "Беларусь" /. Мінск: .1983

  5. Блакіты скарб Беларусі / рэдкал.: Г.П.Пашкоў [і інш.]. - Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2007.

  6. Каханоўскі, Г.А. Повязь часоў / Г.А.Каханоўскі. - Мінск, 1985.

  7. Ляўкоў, Э.А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны / Э.А.Ляўкоў. - Мінск, 1992.

  8. Рэкі, азёры і вадасховішчы Беларусі. / Энцыклапедычная бібліятэчка "Беларусь". / Мінск, 1979.

  9. Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. / рэдкал.: І.П.Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" 1983-1986, 5 т.

Дадатак 1


Краязнаўчая віктарына "Ці ведаеш ты свой край?"


1. Калі быў утвораны Маладзечанскі раён як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларусі? (15 студзеня 1940 г.).

2. Дзе размешчаны найвышэйшы араграфічны пункт Маладзечаншчыны? Якая яго вышыня? (каля в. Дубрава, 320 м).

3. Назавіце самую доўгую раку, працякаючую ў межах Маладзечанскага раёна. (рака Уша, 72 км).

4. Якія глебы пераважаюць на тэрыторыі Маладзечанскага раёна? (Дзярнова-падзолістыя).

5. Якія ягады, шырока распаўсюджаныя ў межах раёна, з'яўляюцца самымі "вітаміннымі"? (Шыпшына).

6. Назавіце самую буйную птушку, якая гняздуецца ў межах Маладзечанскага раёна (Лебедзь-шыпун).

7. Назавіце адзіны ландшафтны заказнік, створаны на тэрыторыі Маладзечаншчыны (Заказнік "Бортнікі").

8. Якая колькасць насельніцтва пражывае ў Маладзечанскім раёне? (42,3 тыс. чал. без г. Маладзечна).

9. Калі ўпершыню ў архіўных звестках упамінаецца г. Маладзечна? ( У 1388 г.).

10. У якім годзе на тэрыторыі Маладзечанскага раёна была пракладзена першая чыгунка? Як яна называлася? (У 1873 г., Лібава-Роменская).

11. У якім населеным пункце знаходзіцца Маладзечанская кардонная фабрыка? (Вёска Раёўка).

12. Назавіце адзіны мемарыяльны запаведнік на тэрыторыі Маладзечанскага раёна (Мемарыяльны запаведнік "Вязынка").

13. Каля якога населенага пункта Маладзечанскага раёна знаходзіцца адзіны ў Беларусі "Помнік дарозе"? (Каля в. Мясата, Стара-Віленскі шлях).

14. Хто з лётчыкаў 2 ліпеня 1944 г. паміж вёскамі Насілава і Дамашы паўтарыў бессмяротны подзвіг гастэлаўцаў? (Экіпаж капітана Ф.Селязнёва).

15. Назавіце вядомых вам беларускіх паэтаў, звязаўшых свой лёс з Маладзечанскім краем (Я.Купала, М.Багдановіч, Т.Зан, К.Буйло, Л.Геніюш і інш.).

16. Назавіце найстарэйшы праваслаўны храм, узведзены на тэрыторыі Маладзечанскай зямлі (Груздаўская царква, 1434 г.).

17. Вядомы гістарычны дзеяч, навуковец, пісьменнік, аўтар кніг "На запаветнай зямлі", "Повязь часоў", "Адчыніся, таямніца часу" і інш. Назавіце прозвішча гэтага чалавека. (Генадзь Каханоўскі).

18. Вядомы эстрадны спявак і кампазітар. Народны артыст Расіі. З пачатку 1950-х па 1963 гг. жыў у г. Маладзечна, дзе арганізаваў першы аркестр у гарадскім Доме культуры. Хто гэты чалавек? (Юрый Антонаў).

19. Назавіце самую першую аграсядзібу, створаную на тэрыторыі Маладзечанскага раёна. ("Панскі куток", в. Вялікія Бакшты).

20. Хто з'яўляецца аўтарам гэтых радкоў:

Маладзечна, Маладзечна

Над ракою быстрацечнай,

Над ракою звонкай, вузкай -

Гарадок наш беларускі. (Адам Русак)

Дадатак 1


15 заповедей юного туриста

1. Руководитель всегда прав, т.к. он несет ответственность за вашу жизнь и здоровье, и все его действия направлены только на лучшее.

2. Один за всех и все за одного. Только при этих обстоятельствах любые трудности и невзгоды будут преодолеваться с легкостью.

3. Называйте своих товарищей по именам, это сплотит вашу группу, и всегда вы сможете опереться на них в трудную минуту.

4. Никогда не выражайтесь, зачем показывать всем, что у вас бедный словарный запас, и не хватает слов, чтобы выразить свои чувства.

5. Слово "хочу" забудьте дома, в поход берите слово "надо", т.к. в походе интересы группы выше личных.

6. Никуда не уходить без разрешения руководителя, предупредите его перед уходом куда, с кем и на какое время вы уходите.

7. Не залезай и не садись на чужой рюкзак без разрешения хозяина, чтобы не вытаскивать из рюкзака разбитый фотоаппарат.

8. Что взял - верни лично в руки, чтобы не пришлось потом два часа искать топор всей группой.

9. В походе - общий котел. Как только вы пошли в поход, ваши продукты стали общими, и вы не имеете права тратить общественные продукты.

10. Не ешь один в походах, потерпи пока настанет время (пока все будут есть) или поделись со всеми.

11. Ваше здоровье - в ваших руках. Соблюдай технику безопасности, при любых недомоганиях, болях, ранах и травмах тотчас же сообщи руководителю. До больницы далеко, чтобы не было поздно.

12. При чрезвычайных ситуациях ваше личное имущество может стать общим.

13. Не оставляйте в лесу мусор. После себя оставляйте чистый нетронутый уголок природы, чтобы еще раз захотелось туда вернуться.

14. Берегите природу. Без надобности не рубите свежие деревья, не ломайте их, не вытаптывайте траву и не шумите. Помните: вы пришли в гости, и ведите себя как положено в таких случаях.

15. Самое главное в походе - чувство юмора, не забывайте его дома, веселые розыгрыши, шутки, смех, повседневные приколы - и весь поход - хорошее настроение.









© 2010-2022