Урок географии в 10 классе Размещение и расселение населения Беларуси

Урок геаграфіі па тэме:“Размяшчэнне насельніцтва і рассяленне. Тыпы пасяленняў. Урбанізацыя” Мэты ўрока:- сфарміраваць уяўленне аб размяшчэнні і рассяленне насельніцтва Беларусі;                                                             - прадоўжыць фарміраванне ўмення  аналізаваць дыяграмы і чытаць і параўноўваць геаграфічныя карты; развіць навык вызначэння тыпаў паселішчаў;                                                                                       - садзейнічаць выхаванню граматна...
Раздел География
Класс 10 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат doc
Изображения Есть
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Урок геаграфіі па тэме:

"Размяшчэнне насельніцтва і рассяленне. Тыпы пасяленняў. Урбанізацыя"

Бонда В.А., настаўніца геаграфіі


Мэты ўрока:

- сфарміраваць уяўленне аб размяшчэнні і рассяленне насельніцтва Беларусі;

- прадоўжыць фарміраванне ўмення аналізаваць дыяграмы і чытаць і параўноўваць геаграфічныя карты; разіць навык вызначэння тыпаў паселішчаў;

- садзейнічаць выхаванню граматнай асобы.

Абсталяванне: атласы, падручнік, контурныя карты, эканамічная карта Беларусі.


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Праверка адсутных.


  1. Праверка хатняга задання

Тэст па тэме "Склад насельніцтва. Працоўныя рэсурсы"

1. У якім годзе ў Беларусі праводзіўся апошні перапіс насельніцтва?

А) 1989 г.

Б) 1999 г.

В) 2009 г.

Г) 2010 г.

2. Размясціце нацыяльнальнасці ў парадку ўбывання колькасці іх прадстаўнікоў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі:

А) беларусы;

Б) рускія

В) палякі

Г) украінцы

Д) яўрэі

Е) немцы

________________________________

3. У якой вобласці пражывае найбольшая колькасць беларусаў?

А) Гродзенская

Б) Брэсцкая

В) Мінская

Г) Гомельская

4. Размясціце канфесіі ў парадку ўбывання колькасці іх прадстаўнікоў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі:

А) католікі

Б) праваслаўныя

В) пратэстанты

Г) мусульмане

________________________________

5. Які ўзрост вызначаны заканадаўствам у Рэспубліцы Беларусь як працаздольны?

Для мужчын_________________, для жанчын_____________________

6. Працоўнае насельніцтва складае ад агульнай колькасці насельніцтва:

А) 60%

Б) 70%

В) 80%

Г) 90%

7. Якія паказчыкі характарызуюць якасныя склад працоўных рэсурсаў?

А) агульная колькасць

Б) прафесійны склад

В) узровень адукацыі

Г) кваліфікацыя

8. На якім узроўні ацэньквецца якасць працоўных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь?

__________________________________________________________________

9. Якія змены прагназуюцца ў колькасным складзе працоўных рэсурсаў у цяперашні час?

____________________________________

10. Як растлумачыць той факт, што колькасць людзей у працаздольным узросце не адпавядае колькасці працоўных рэсурсаў?

А) наяўнасць людзей, якія не могуць працаваць па стане здароўя

Б) наяўнасць людзей, якія не хочуць працаваць

В) беспрацоўе

Г) аварыя на Чарнобыльскай АЭС


  1. Вывучэнне новага матэрыялу

Настаўнік агучвае мэты ўрока , расказвае аб месцы ўрока ў тэме.

Што такое размяшчэнне насельніцтва? (гэта працэс размеркавання насельніцтва вызначанай тэрыторыі)

Што такое шчыльнасць насельніцтва? Як разлічваецца паказчык?

Якая шчыльнасць насельніцтва Беларусі?

Беларусь: 9500 тыс.чал./207 тыс.чал.=45,8 чал. на 1 км²)

Гродзенская вобласць: 1114 тыс.чал./25,1 тыс.чал.=44,9 чал. на 1 км²)

Аналіз мал. 109, стар. 212 «Шчыльнасць насельніцтва Белаурусі»

Вызначце раёны з найбольшай і найменшай шчыльнасцю насельніцтва. Якая шчыльнасць насельніцтва ў Дзятлаўскім раёне?

Што такое рассяленне насельніцтва? (гэта працэс фарміравання і развіцця сеткі населеных пунктаў).

Усе населеныя пункты дзеляцца на сельскія і гарадскія.

У дадзены час колькасць гарадскога насельніцтва і іх доля ў агульнай колькасці насельніцтва Беларусі пастаянна павялічваецца, што адпавядае сусветнай тэндэнцыі.

Выступленні вучняў: сітуацыя ў рэспубліцы - вынікі перапісу насельніцтва 2009 года (Каско В.), характарыстыка гарадскога насельніцтва і гарадоў у Гродзенскай вобласці (Ляўкевіч А.), гарадскія населеныя пункты Дзятлаўскага раёна.

Аналіз дыяграм на дошцы:

"Суадносіна сельскага і гарадскога насельніцтва Рэспублікі Беларусі"

Урок географии в 10 классе Размещение и расселение населения Беларуси


"Суадносіна сельскага і гарадскога насельніцтва Гродзенскай вобласці"

Урок географии в 10 классе Размещение и расселение населения Беларуси

"Суадносіна сельскага і гарадскога насельніцтва Дзятлаўскага раёна"

Урок географии в 10 классе Размещение и расселение населения Беларуси

Для кожнага населенага пункта характэрны своеасаблівае геаграфічнае стновішча, колькасць жыхароў, гаспадарчыя функцыі і планіроўка. Паміж населенымі пунктамі існуюць разнастайныя сувязі (працоўныя, вытворчыя, гандлёвыя, культурныя і інш.).

Фізкультхвілінка


Аналіз мал. 110, стар. 217 «Старажытныя гарадскія паселішчы».

Якія старажытныя гарады вы ведаеце? Калі яны ўтварыліся?

У Беларусі ў другой палове 20 ст. з'явіліся новыя, маладыя гарады, але іх нямнога. За апошнія 10 гадоў па дадзеных апошняга перапісу насельніцтва 2009 года колькасць гарадоў на карце Рэспублікі Беларусь павялічылася на 8: г.Мікашэвічы, г.Свіслач і інш.

Да гарадскіх пасяленняў таксама адносяцца пасёлкі гарадскога тыпу, рабочыя і курортныя паселкі (схема на дошцы).

Прывядзіце прыклады і пакажыце іх на карце.

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці знаходзіцца 14 гарадоў, 17 п.г.т, 1 рабочы пасёлак, 4361 сельскі населены пункт.

Назавіце гарады і пасёлкі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. (г.Дзятлава, г.п.Наваельня, г.п.Казлоўшчына)

Таксама гарады адрозніваюцца і па колькасці насельніцтва, якое ў іх пражывае. (Схема на дошцы)

Гарады па колькасці насельніцтва, работа з атласамі і контурнай картай, статыстычным матэрыялам: нанесці на контурную карту Рэспублікі Беларусь тры гарады з кожнай катэгорыі рознымі колерамі і розным памерам пунсонаў.

  • Малыя (да 20 тыс. чалавек)

  • Сярэднія (20-100 тыс. чалавек)

  • Вялікія (звыш 100 тыс. чалавек)

- буйныя (100-500 тыс. чалавек)

- буйнейшыя (500 тыс. - 1 млн. чалавек)

- гарады-міліянеры (звыш 1 млн. чалавек)

Паказаць на эканамічнай карце Рэспублікі Беларусь гарады, колькасць насельніцтва ў якіх перавышае 100.000 чалавек. (Мінск, Гомель, Вітебск, Гродна, Брэст, Бабруйск, Барысаў, Пінск, Баранавічы, Орша, Мазыр, Салігорск)

Функцыянальныя тыпы гарадоў, мал. 112, стар. 219. Аналіз малюнка.

Гарадскія пасяленні на тэрыторыі Беларусі размешчаны больш-менш раўнамерна. Сярод іх перш за ўсё неабходна выдзеліць паслішчы , размешчаныя ўздоўж транспартных калідораў.

Вакол Мінска фарміруецца гарадская агламерацыя.

Якія асаблівасці размяўчэння населеных пунктаў? (на берагах рэк і азёр, на перасячэнні рэк і дарог, каля месцанараджэнняў карысных выкапняў і т.д.).


  1. Хатняе заданне

§ 35, стар. 211-213. § 37 стар. 216-220


  1. Замацаванне новага матэрыялу

Ці магчыма Беларусі ў перспектыве стаць краінай з амаль што поўнасцю гарадскім насельніцтвам? Якія наступствы гэта мажа мець?

Што з'яўляецца агульным у эканоміка-геаграфічным становішчы буйных гарадоў?

У чым сутнасць змен у рассяленні, што адбываюцца ў Беларусі ў сучасны перыяд?

Які прагноз вы можаце зрабіць наконт змяненняў у рассяленні на блізкую і далёкую перспектыву?


  1. Падвядзенне вынікаў і выстаўленне адзнак

© 2010-2022