Методический материал по теме ИКТ на уроках физики

Раздел Физика
Класс -
Тип Другие методич. материалы
Автор
Дата
Формат doc
Изображения Есть
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

ІНФАРМАЦЫЙНА-КАМУНІКАЦЫЙНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ НА ЎРОКАХ ФІЗІКІ

Умеет учить тот,

кто учит интересно

А. Энштейн


21 стагоддзе - гэта стагоддзе інфармацыйна - камунікатыўных тэхналогій і інфармацыйнай цывілізацыі. Веды, якія сёння вучні набываюць у школе, хутка старэюць, па-гэтаму асноўная задача настаўніка навучыць дзіця вучыцца і здабываць веды самастойна. У наш час дастаткова востра адчуваецца патрэба сучаснага грамадства ў выпускніках школы, накіраваных на самаразвіццё і самарэалізацыю, якія ўмеюць аперыраваць атрыманымі ведамі, якія валодаюць развітымі пазнавальнымі запатрабаваннямі, уменнем арыентавацца ў сучасным інфармацыйным асяроддзі, прадуктыўна працаваць, эфектыўна супрацоўнічаць, адэкватна ацэньваць сябе і свае дасягненні, а таксама выпускніках, гатовых да самастойнага жыццёвага выбару. Гэтаму і садзейнічаюць ІКТ. Што разумеюць пад ІКТ? Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў адукацыі - гэта сукупнасць метадаў, прыбораў і працэсаў, якія выкарыстоўваюцца для збору, апрацоўкі і распаўсюджвання інфармацыі і выкарыстанням яе ў адукацыйным працэсе [1].

Асноўныя мэты прымянення ІКТ:

  • Павысіць эфектыўнасць навучання пры дапамозе камп'ютара;

  • Забяспечыць уключэнне кожнага вучня ў розныя віды дзейнасці, спалучэнне якіх вызначаецца мэтамі ўрока і асобных яго частак;

  • Актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў;

  • Павышаць цікавасць да вывучэння прадмета праз камп'ютар[2].

  • Выпрацоўваць уменні і навыкі індывідуальнай і самастойнай работы вучняў. Калі кожны вучань працуе самастойна, то ўзровень навучанасці слабых школьнікаў павышаецца і ў той жа час не аказваюцца запушчанымі і моцныя вучні, таму што кожны з іх вырашае свае задачы свядома, паколькі ў яго ёсць права на выбар зместу навучання і ўзроўню засваення. У сваю чаргу настаўнік павінен даць магчымасць кожнаму вучню засвоіць матэрыял на базавым альбо вышэйшым узроўні.

Напрамкі прымянення ІКТ

  • Мультымедыя, як ілюстрацыйны сродак;

  • Камп'ютар - сродак кантролю і карэкцыі ведаў;

  • Камп'ютар - сродак самаадукацыі.

Прымяненне ІКТ на ўроках фізікі павышае цікавасць да прадмета, дае ўпэўненасць у тым, што вучань можа засвоіць прадмет, дазваляе мадэляванне на камп'ютары розных фізічных працэсаў і з'яў, якія дазваляюць глыбей усвядоміць фізічную сутнасць з'явы.

На сваіх уроках, акрамя ЭСН, якія рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі РБ, я выкарыстоўваю наступныя сервісы:

  • сэрвіс learningapps.org, з дапамогай якога можна ствараць розныя інтэрактыўныя заданні: фізічныя пазлы, крыжаванкі з наступным размяшчэннем іх у блогу настаўніка, каб кожны з вучняў меў доступ да задання (dranizafizik.blogspot.com/p/7.html);

  • сэрвіс docs.google.com/, з яго дапамогай ствараю рознага віду тэсты, якія ацэньваюцца. Жадаючыя могуць выканаць заданні дома самастойна ці з дапамогай падручніка, пры гэтым настаўнік бачыць памылкі, якія дапускаюць вучні і можа правесці карэкцыю ведаў (docs.google.com/forms/d/10JHoZHR3beOKseHcMtdLf6OvqhNusGCOcLOHFH9uprI/viewform).

  • сэрвіс bubbl.us/ - для стварэння карт - ведаў. Вось такія карты вучань можа стварыць як на ўроках, так і дома.

Карта ведаў па тэме "Праваднікі", 10 клас

Методический материал по теме ИКТ на уроках физики

Любому настаўніку хочацца мець на сваім ўроку "ізюмінку", якая выклікала б у вучняў цікавасць да вывучаемага матэрыялу. Я думаю, што кожны з нас неаднойчы сутыкаўся з рэбусамі і ведае, што рэбус - гэта загадка ў выглядзе малюнкаў і розных знакаў. На ўроках фізікі ў 6-8 класах іх паспяхова можна прымяняць, і такія заняткі не будуць манатоннымі. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы "Будова атама" ў пачатку ўрока вучням 8 класа прапаную адгадаць рэбус:

Атам


''Методический материал по теме ИКТ на уроках физики

'Методический материал по теме ИКТ на уроках физики

О=А

Электрон

ЭМетодический материал по теме ИКТ на уроках физики

С=К

Методический материал по теме ИКТ на уроках физики

Пратон

Методический материал по теме ИКТ на уроках физики

4 2 3 1

'Методический материал по теме ИКТ на уроках физики

м=н

Вучні, адгадаўшы заданне, фармулююць мэту ўрока, а дасягнуўшы яе, задаюць пытанне: "Чаму не было рэбуса з адгадкай ядро?" Разам з настаўнікам на ўроку пры дапамозе камп'ютара, тэктавага рэдактара WORD і любога браўзера яны выконваюць заданне па складанню рэбуса.

У заключэнні хочацца адзначыць, што фізіка - эксперыментальная навука і законы фізікі заснаваныя на фактах, устаноўленых доследным шляхам. Таму не трэба празмерна захапляцца ўкараненнем ІКТ у працэсе выкладання фізікі. Вучні павінны бачыць «жывыя» доследы і рабіць іх самі, бачыць рэальныя прыборы і трымаць іх у руках, абмяркоўваць з настаўнікам пастаноўку эксперыментаў і аналізаваць атрыманыя вынікі.

Літаратура


  1. pravmisl.ru/index.php?id=673&option=com_content&task=view

  2. ttbyol.narod.ru/Autor/Exp/ObobInfTechnBM.html

© 2010-2022