Канспект па беларускай літаратуры на тэму Неабсяжны свет загадак

Раздел Другое
Класс -
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Тэма ўрока: Неабсяжны свет загадак

Мэта ўрока: узнаўляць, сістэматызаваць і паглыбляць веды вучняў, набытыя ў

пачатковай школе; расказаць пра ўзнікненне загадак

развіваць увагу, кемлівасць, інтэлектуальныя здольнасці

выхоўваць павагу да народнай спадчыны

Абсталяванне: -карткі

-карткі з загадкамі

-прэзентацыя

-малюнкі, ілюстрацыі

форма правядення: урок-гутарка з элемнатамі гульні

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант

Н.: Добры дзень. Дзяжурны, хто сёння адсутнічае?

В.: Усе ёсць.

  1. Крыжаванка

Н.: А зараз давайце разгадаем невялічкую крыжаванку.

1. "Жылі-былі дзед і баба…" (каЗка)

2. Новых сяброў нажывай, але старых не забывай (прыкАзка)

3. Лавіў рыбак судака, судзіў судак рыбака: лоўка, рыбак, ловіш, судаку сорам робіш (скараГаворка)

4. Пятро, Пятро,

Падай вядро.

Карове піць -

Табе жмурыць! (лічылкА)

5. Фальклорнае, фантастычнае апавяданне, заснаванае на паэтызацыі гістарычных падзей і ўслаўленні народных герояў. (легенДа)

6. Пайшла курка ў аптэку,

Закрычала "Кукарэку!"

Дайце пудры і духоў

На падманку петухоў. (ПрыпеўКа)

7. Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. (прымаўкА)


  1. Уступнае слова настаўніка

Н.: Галоўнае слова ў крыжаванцы ЗАГАДКА. Сёння мы працягнем наша знаёмства з фальклорам. Будзем спасцігаць неабсяжны свет загадак.

Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі - развіваць у чалавека мастацка-вобразнае мысленне. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей. Каштоўнасць загадкі ў тым, што яна адлюстроўвае

гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалаваека, яго жыццёвы вопыт, быт, працу, будову сусвету і многае іншае.

  1. Асноўная частка

Н.: А зараз запішыце ў свае літаратурныя сшыткі значэнне тэрміна загадка.

Загадка - вобразнае апісанне ўтоенага прадмета ці з'явы, якое патрабуе разгадкі.

Раней загадкі складалі мудрыя людзі, і яны насілі адказнасць за іх, так як ад загадак залежала жыццё чалавека.

У Старажытнай Грэцыі ёсць горад Фівы, па адной з легенд там жыла страшная пачвара Сфінкс, і яна загадвала загадку, а хто не мог адгадаць, таго з'ядала і толькі адзін герой адгадаў. Паспрабуйце і вы адгадаць гэту загадку:

Што ходзіць ранкам на чатырох нагах,

Удзень - на двух нагах,

А вечарам на трох нагах? (ЧАЛАВЕК)

Растлумачце чаму вы так думаеце?

Ранак параўноўваецца з маленькім дзіцём, якое яшчэ не ўмее хадзіць. Дзень з чалавекам, які добра ходзіць, а вечар параўноўваецца з старым чалавека.

Веданне загадак прыносіла шчасце. У загадках выкарыстоўвецца іншасказальнасць, параўнанне. Мова загадак - жывая, вобразная, сакавітая, трапная, надзвычай выразная.

Загадкі ствараюцца і ў наш час людзьмі творчымі з дасціпным розумам. Зараз прачытаем і адгадаем загадкі, якія напісалі вядомыя беларускія пісьменнікі. (с. 54 - 55)

В.: Хоць бяскрылы, а лятае,

Безгалосы - свішча,

Хоць бязрукі, а бывае

Грушы ў садзе абівае,

Нават часам вырывае

Дрэвы з карнявішчам,

А як зморыцца - упадзе,

І няма яго нідзе. (ВЕЦЕР) Н. Гілевіч

Што за дрэва ў свецеёсць,

Што дупло ў яго наскрозь,

А ў дупло забраўся пісар,

Вечна піша і маўчыць,

Ростам гэткі ж, як і дрэва, --

Толькі нос з дупла тырчыць. (АЛОВАК) Н. Гілевіч

Брат сястру пабачыць рад,

Але строгі ў іх раскалд:

Прачынаецца сястра -

Брату спаць ісці пара. (ДЗЕНЬ І НОЧ) В. Вітка

У яловіку кашлатым

Запішчалі птушаняты.

Ды зімой, ды ў маразы!

Што за птушка?

Адкажы! (КРЫЖАДЗЮБ) У. Паўлаў

Н.: А зараз давайце паглядзім прэзентацыю.

Слайд 2: Давайце ўспомнім што такое фальклор?

А якія жанры фальклора вы ведаеце?

Што такое загадка?

Што выражаецца ў загадках з даўніх часоў?

Слайд 3: Існуе вялікая колькасць розных загадак. Давайце з вамі разгадаем розныя групы загадак.

  • загадкі пра неба, зямлю, з'явы прыроды;

  • загадкі пра ваду, рэкі, ручаі;

  • загадкі пра насякомых;

  • загадкі пра птушак;

  • загадкі пра жывёл;

  • загадкі пра людзей.

Н.: Вельмі добра, а цяпер вам патрэбна скласці загадку з рассыпаных слоў і адгадаць яе.

1) Круглы і румяны, на галінцы расту,

Мяне любяць дзеці і дзядулі есці. (ЯБЛЫК)

2) Бяз ног бяжыць,

Без вачэй глядзіць.

Што гэта? (ВАДА)

3) Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое уночы. (СОНЦА І МЕСЯЦ)

4) Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае. (ЗАМОК)

5) Мяне з дрэва паламалі, потым лыкам абвязалі. Ну, а я і не сумую ды па хаце ўсё танцую. (ВЕНІК)

6) Рук і ног ня мае, а дзверы адчыняе. (ВЕЦЕР)

7) Лата на лаце, і шва не знайсці. (КАПУСТА)

8) Маю рогі, маю ногі,

Я багаты і убогі -

Ля мяне ўсе сядаюць,

Дык скажы, як называюць? (СТОЛ)

9) Кішэні не мае,

А сонца хавае.

Страху не мае,

А ад ветру ўцякае.

Вачэй не мае,

А слёзы пралівае. (ХМАРА)

10) Стаяць слупы бялёныя, на іх шапкі зялёныя. (БЯРОЗЫ)

11) Вось загадка-невялічка:

Жывуць брацік і сястрычка.

Міргне сястрычка, і тым часам

Брат ёй адкажа гулкім басам. (МАЛАНКА І ГРОМ)

12) Прыйшла чорная маці, усіх паклала спаці. (НОЧ)

13) Па пакоі ходзіць робат -

У яго гумовы хобат.

І з усіх гырчыць ён сіл,

І глытае ўсюды пыл,

Суне ўсюды доўгі нос.

А завецца ... (ПЫЛАСОС)

14) Ляцяць птушкі без крылаў, а сядаюць без ног. (СНЯЖЫНКІ)

15) Улетку адпачываюць,

А ўзімку дзяцей катаюць. (САНКІ)

16) Удзень у небе гуляе,

А ўдзень на зямлю сядае. (СОНЦА)

17) Спрытная, рудзенькая,

Скача па галінках,

Арэшкі збірае,

Да зімы хавае. (ВАВЁРКА)

18) Пер'я наелася, у кашулю адзелася

І стаіць у ахвоту начная істота,

Ляжыць - дзе і ты.

Чатыры рукі і два жываты. (ПАДУШКА)

19) Галавы не мае,

Шапку на назе трымае. (ГРЫБ)

20) Побач - жоўтыя сястрычкі,

Тры вясёлыя ... (ЛІСІЧКІ).

Н.: Прачытайце кожны сваю загадку, і запішыце у сшытак разам з адгадкай.

А зараз я раздам на кожную парту па картцы з загадкай. Уважліва прачытайце гэтыя загадкі. Цяпер будзьце уважлівы, я паказваю вам малюнак з адгадкай , а вы павінны падабраць загадку да малюнка.

1.Калі падаю я з неба,

Людзі кажуць: "Так і трэба!"

Дзеці санкі дастаюць

І на горкі ўсе бягуць. (СНЕГ)

2.У траве, як аганькі, ружавеюць вугалькі, іх вадою не зальеш, рук і ног не апячэш. (СУНІЦЫ)

3.Хоць у капелюшы, але галавы не мае. (ГРЫБ)

4.Не кравец, а ўсё жыццё з іголкамі ходзіць. (ВОЖЫК)

5.У чырвоных ботах, захаваўшы лапкі, ходзіць па балаоце, спрытна ловіць жабкі (БУСЕЛ)

6.У жываце лазня, у носе рэшата, на галаве пупок, адна ручка, і тая на спіне. (Чайнік)

7. Сам драўляны, а галава железная. (МАЛАТОК)

8. Хвосцік мае, але і той штораз губляе. (Іголка)

9. Паглядзі: вось гэта конь -

Ярка-рыжы, як агонь.

Лезе угору ён без стомы,

Цягне бервяно для дома. (МУРАШКА)

10. Белы, як снег, салодкі, як мёд. (ЦУКАР)

11. Ляжыць сярод градкі зялёны і гладкі. (АГУРОК)

12. Не агонь, а пячэцца. (Крапіва)

13. Кругленькі, маленькі, а за хвост не падымеш. (КЛУБОК)

14. Не птушка, а за моры ляціць. (ПІСЬМО)

15. Па сцяжыне, па дарозе

Бегчы я ў іх не ў змозе

І па снезе не ідуць,

Лёд убачаць - і лятуць! (КАНЬКІ)

16. Калі вецер дзьме халодны,

Ён блукае злы, галодны. (ВОЎК)

  1. Падвядзенне вынікаў

Н.: Як вы заўважылі ў беларускім фальклоры вялікая колькасць самых розных загадак.

-Успомніце, што такое загадка?

-Што характэрна для загадак?

-Для чаго загадкі патрэбны былі ў старажытнасці і для чаго загадкі патрэбны ў наш час?


  1. Дамашняе заданне

Н.: Прачычытайче артыкул пра загадкі на старонках 51 - 54. Намалюйце малюнак да загадкі, якая вам спадабалася або складзіце самі загадку.


  1. Выстаўленне і каменціраванне адзнак


  1. Заключнае слова настаўніка

Н.:Ці спадабаўся вам урок? Што спадабалась або не спадабалася больш за ўсё?

Сёння вы былі велімі актыўныя і добра працавалі. Дзякуй.


© 2010-2022