• Преподавателю
  • Другое
  • Урок на тему Роля настаўнікаў у лёсе Д. Мальца паводле апавядання Сірочы хлеб Я. Брыля

Урок на тему Роля настаўнікаў у лёсе Д. Мальца паводле апавядання Сірочы хлеб Я. Брыля

Раздел Другое
Класс 7 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Есть
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Урок на тему Роля настаўнікаў у лёсе Д. Мальца паводле апавядання Сірочы хлеб Я. БрыляУрок на тему Роля настаўнікаў у лёсе Д. Мальца паводле апавядання Сірочы хлеб Я. БрыляУрок на тему Роля настаўнікаў у лёсе Д. Мальца паводле апавядання Сірочы хлеб Я. БрыляУрок на тему Роля настаўнікаў у лёсе Д. Мальца паводле апавядання Сірочы хлеб Я. БрыляУрок на тему Роля настаўнікаў у лёсе Д. Мальца паводле апавядання Сірочы хлеб Я. БрыляУрок на тему Роля настаўнікаў у лёсе Д. Мальца паводле апавядання Сірочы хлеб Я. БрыляТэма ўрока: Роля настаўнікаў у лёсе Даніка Мальца

Мэты ўрока: паказваць вучням, які ўплыў на Даніка Мальца мелі сапраўдныя настаўнікі: Мікола Кужалевіч, пані Мар'я, як яны зацікавілі хлопчыка праблемай самавыхавання; выпрацоўваць уменне характарызаваць герояў, выкарыстоўваючы цытаты з тэксту;

развіваць увагу, кемлівасць, інтэлектуальныя здольнасці;

выхоўваць павагу да дарослых і настаўнікаў;

Абсталяванне: Беларуская літаратура: вучэб. Дапам. Для 7-га кл. агульнаадукац. Устаноў з беларус. І рус. Мовамі навучання/ М. А. Лазарук, Т. У. Логінава. -Мінск: НІА, 2010. - 304 с.

-схема; цытаты.

форма правядзення: урок-гутарка

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант

Н.: Добры дзень. Дзяжурны, хто сёння адсутнічае?

В.: Усе ёсць.

  1. Уступнае слова настаўніка

Н.: У наш складаны час вельмі часта здараецца, што чалавеку цяжка разабрацца ў жыццёвых сітуацыях. Патрэбна старацца не блытаць у жыцці добрае і дрэннае, не палохацца праўды і шчырасці, вучыцца быць уважлівым, спагадлівым і чулым да іншых людзей. Прыслухоўвацца да парад бацькоў, сяброў, старэйшых людзей, настаўнікаў. Настаўнік -- гэта той чалавек, які можа зрабіць цяжкія рэчы лёгкімі, які любіць і разумее дзяцей, заўсёды можа прыйсці на дапамогу ў цяжкай сітуацыі. Сёння, мы, пагаворым пра настаўнікаў Даніка Мальца, пра тое як яны паўплывалі на сталенне і фарміраванне асобы юнака.

  1. Работа над зместам твора

Н.: 1. Як, вы, лічыце хто быў для Даніка Мальца першым сапраўдным настаўнікам?Чаму? (Мікола Кужалевіч, які навучыў чытаць хлопчыка на роднай мове)

2. Якія настаўнікі былі ў школе? (пан Цаба, пані Мар'я, панна Рузя, Дулемба.)

3. Каго са школьных настаўнікаў любіў і паважаў Данік?

(Больш за ўсіх хлопчык любіў пані Мар'ю. Пана Цабу Данік не любіў. Па-першае, за тое, што ён прадаўся панам, забыўся на сваю беларускасць, па-другое - выдаў Міколу Кужалевіча паліцыянтам. Панна Рузя ненавідзела дзяцей, пагардліва ставілася да іх, асабліва бедных беларусаў. Пан Дулемба атрымаў ад дзяцей мянушку «павук». Ён таксама абзываў дзяцей, здзекаваўся з іх.)

4. Знайдзіце і зачытайце, як аўтар характарызуе гэтых настаўнікаў?

(Пра пана Цабу: «Панскі падліза... Запрадаўся душой...»; пра панну Рузю: «худая, крыклівая панна Рузя, якая вучыць нецікава і нудна. Адзнакі запісвае ў тоўсты блакнот, які хавае ў чорную сумачку. 3 усіх пяці адзнак яна найбольш любіць "тры з мінусам" і за ўсё-ўсякае лаецца. Ад яе Данік упершыню пачуў новыя польскія словы - матолак, дрань, і «божы конь»; пра пані Мар'ю: «Данік глядзіць на белую маленькую руку настаўніцы, потым крадком цікуе на мілы прыгожы твар яе, абапал якога звісаюць чорныя кучаравыя пасмы коратка, «пад польку», астрыжаных валасоў. I ў душу яго само чамусьці просіцца слова «матуля», пачутае ад яе пазаўчора».

Пані Мар'я любіць сваіх выхаванцаў, і яны адказваюць ёй узаемнасцю. Хлопчыкі і дзяўчынкі захапляюцца непасрэднасцю, шчырасцю настаўніцы, яе здольнасцю парадавацца поспехам вучняў, дапамагчы ім.

Мар'я Анджэеўская была з беднай польскай сям'і. Вучылася яна ў рускай гімназіі, дзе яшчэ перад вайной яе бацька працаваў настаўнікам. Потым яна самастойна па вечарах вучыла беларускую мову. У пані Мар'і двое дзяцей: Вандзя і Адась.)

5. Знайдзіце ўрывак у тэксце, дзе Данік думае пра сям'ю пані Мар'і.

(У кіроўнічыхі двое дзяцей: дзяўчынка Вандзя вучыцца ў другім класе, а хлопчык Адась яшчэ зусім малы. Данік бачыў аднойчы, як пані Мар'я вяла іх за рукі па дарожцы вакол царквы. А ён, дурань, глядзеў з-за дрэва, слухаў іх смех і гутарку і ... зайздросціў. Думаў, якая яна добрая, прыгожая, якія яны шчаслівыя з такою мамай - гэтыя Вандзя і Адась!...

Пані Мар'я верыць у тое, што беларускія дзеці не менш здольныя, чым польскія. Саньку Сурновічу яна прадказвае лёс Яна Матэйкі, Даніку, што ён «пойдзе далёка».)

6. Зачытайце гэты ўрывак.

(Што ж, прыйдзе час, і наш Аляксандр Сурновіч будзе - хто ведае? - можа, Янам Матзйкам...

Пані Мар'я разумее, чаму беларусы не любяць палякаў-прыгнятальнікаў, але пераконвае сваіх вучняў, што і палякі бываюць розныя.

Вы тут усе не любіуе паноў. А я - таксама палячка. А гэта, хлопчык, не адно і тое ж. І ў нас у Польшчы ўсякія людзі ёсць.

Настаўніца чытае сваім вучням лепшыя творы выдатных польскіх пісьменнікаў Генрыка Сянкевіча, Баляслава Пруса, героямі якіх з'яўляюцца простыя людзі.)

7. Як вы думаеце, чаму пані Мар'я чытала дзецям творы «Янка-музыка» Г. Сянкевіча і «Міхаська» Цёткі? Чым падобныя гэтыя творы?

(Абодва гэтыя творы пра трагічны лёс дзяцей-сірот. Настаўніца хоча падкрэсліць, што жыццё бедных працоўных людзей і Польшчы, і Беларусі аднолькавае. Гіне Янка-музыка, гіне Міхаська. Іх не зразумелі ў грамадстве, якое пабудавана на жорсткасці, дзікасці, класавай варожасці.)

8. Чаму Данік пакрыўдзіўся на сваю настаўніцу? Зачытайце гэты эпізод (раздзел 7).

(Спачатку Даніка душыла крыўда за тое, што пані Мар'я не зразумела яго пачуццяў, калі ён слухаў апавяданне Цёткі «Міхаська», а не выконваў заданне. За гэты ўчынак яго паставілі на калені пасля ўрокаў.

Яшчэ толькі ўчора яна здавалася яму не такой, як усе іншыя настаўнікі, не такой, як быў пан Цаба. «Мілая пані Мар'я», -крывіць сам сябе Данік.

А калі хлопчык убачыў, як паліцэйскі пачаў біць сялянку, што прыйшла ў мястэчка ўслед за арыштаваным сынам, уся тая нянавісць, што капілася на паноў-прыгнятальнікаў, вылілася на пані Мар'ю.

«Ідзі ты к чорту! Разам з усімі вамі - к чорту!..» - гаварыў ён без слоў, усімі сіламі сваёй уражанай, як быццам ужо не дзіцячай душы. Але слёзы, гарачыя слёзы нянавісці і жалю, самі каціліся з яго вачэй...

Пані Мар'я была сапраўдным педагогам, яна не хацела пакрыўдзіць хлопчыка. Яе пакаранне насіла выхаваўчы характар: хлопчык не выконваў заданне, а слухаў тое, што яна чытала для вучняў пятага класа. Пані Мар'я старалася выхаваць у сваіх навучэнцаў здольнасць засяроджвацца на галоўным, быць сумленнымі і паслухмянымі вучнямі.

Убачыўшы дзікую расправу з сялянкай, пані Мар'я старалася абараніць Даніка ад жорсткасці жыцця. Яна баіцца, каб гэтая жорсткая сцэна не параніла дзіцячую душу, ёй сорамна за сваіх суайчыннікаў.

Яна стукнула фортачкай, зашчапіла яе, стала спіной да акна, засланіла сабою ўсё... А ён памкнуўся наперад, хацеў ёй крыкнуць нешта такое, пасля чаго яна назаўсёды перастала б для яго быць настаўніцай, а ён яе вучнем... Ды вось пані Мар'я закрыла аберуч твар, і плечы яе задрыжалі.

9. Перакажыце эпізод пра тое, як дзеці наведвалі сваю хворую настаўніцу (раздзел 9).

10. Якую кнігу падарыла Даніку пані Мар'я?

(Пані Мар'я верыла ў Даніка. Яна падарыла яму кнігу Баляслава Пруса «Навелы» і падпісала яе: «Даніку Мальцу, майму светлавалосаму хлопчыку, каб дачакаўся светлага жыцця».)

11. Чаму дзеці любілі сваю настаўніцу?

(Пані Мар'я вылучалася сярод іншых настаўнікаў. Яна любіла сваіх вучняў, аддавала ім сваё сэрца. Пані Мар'я старалася зразумець сваіх навучэнцаў, давала ім веды, падтрымлівала іх у розных складаных жыццёвых абставінах. Для дзяцей яна была другой мамай.)

Н.: Давайце з вамі ахарактарызуем вобраз пані Мар'і і складзём кластэр.

Падбярыце шэсць слоў, якія найбольш падыходзяць да настаўніцы і запішыце ў сшыткі.


Пані Мар'я



В.: Пані Мар'я: Добрая, міласэрная, спагадлівая, клапатлівая, прыгожая, шчырая.

Н.: Зараз я зачытаю вам некалькі выслоўяў, а, вы, скажаце да каго з настаўнікаў Даніка яны найбольш падходзяць.

Настаўнік - чалавек, які можа рабіць цяжкія рэчы лёгкімі.

Добры той настаўнік які любіць тое, што выкладае, і любіць тых каму выкладае.

Слоўнікавая праца

Н.: У апавяданні сустракаюцца не зразумелыя словы. Давайце зараз, мы, зачытаем гэтыя словы, а дома, вы запішаце іх у сшыткі.

В.: Солтыс - стараста.

Парэпаныя - агрубелыя і патрэсканыя.

Ранты - вузкія палоскі скуры па краях абутку, да якіх прышываюцца адначасова падэшва і верх абутку.

Саквестратар - зборшчык падаткаў.

Морг - старая мерка зямлі, прыкладна паўгектара.

Каталажка - месца ўтрымання асуджаных.

Гміна - самая дробная адміністрацыйна тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы.

Пастарунак - мясцовае аддзяленне паліцыі ў Заходняй Беларусі да 1939 года.

Ужэднік - адміністрацыйны работнік; служачы.

Мігдалы - міндаль.

Бурнос - даўгаполая з шырокімі рукавамі сялянская вопратка з саматканага сукна.

Н.: А зараз будзем працаваць па варыянтах. 1 рад - 1 варыянт... Закрыйце падручнікі.

Вам патрэбна спісаць тэкст і выправіць памылкі.

Варыянт 1

Данік быў з багатай сям'і( сірата). Бацьку яго Забілі на вайне з польскімі панамі, у саракавым годзе (двадцатым). Хлопчык яшчэ зусім няшмат разумеў у тым, хто такія паны і чаму яго тата не хацеў іх пусціць сюды, у Польшчу (Заходнюю Беларусь). Данік ведаў адно - тата быў вельмі не вясёлы і злы (вясёлы і добры). Мама кажа, што бацька, калі наша армія гнала паноў на захад, толькі "развітацца"("вады напіцца") забег. Пайшоў і хутка вярнуся назад…(а назад не вярнуўся).

Варыянт 2

Свайго поля было ў іх шмат (няшмат): для такой жняяі, як Данікава мама, было дзе разгарнуцца (няма дзе і разгарнуцца). Зося хадзіла ў зажон. Жала чужое, думала пра сваё… А зімой (пад восень) зрабіла тое, пра што думала, -- купіла свайму хлопцу штаны (боцікі). Першыя ад роду.

  1. Дамашняе заданне

Н.: Скласці характарыстуку пра аднаго з настаўнікаў.

  1. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.

  2. Заключнае слова настаўніка

Сёння, вы, былі вельмі актыўныя і добра працавалі. Дзякуй.


© 2010-2022