Алімпіядныя заданні 8 клас

Раздел Другое
Класс 8 класс
Тип Тесты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

АЛІМПІЯДНЫЯ ЗАДАННІ,VІІІ КЛАС

Заданне 1Утварыць ад прапанаваных слоў пры дапамозе ўказаных суфіксаў новыя лексічныя адзінкі.

Лёд + ян - ______________________Волька + ы н - ___________________

Дрэва + ян - ____________________Агонь + ік - ________________________

Тлушч + е(ць) - __________________Ватэрпола + іст - ___________________

Хлопец + ук - ___________________Казка + н - _________________________

Пекла + н - _____________________Воск + ы н - ________________________

Заданне 2.Падкрэсліць словы, якія складаюцца з пяці марфем.

Нагаварыцца, абагравальнік, абясцэньваць,раздвоены, затуханне, абясшкодзіць, аб'яўляцца, паўнаводны, паслабленне, вывучаны, нарасказваць.

Заданне 3.Разам з нумарам сказа выпісаць выдзеленае слова і напісаць, да якой часціны мовы яно адносіцца.

1.Вось так яно часам бывае, што у сумятлівым жыцці мінаем і не заўважаем красы сваіх родных мясцін.

2.Я ўспамінаю сыраежкі, што мы пяклі.

3.Вакол ляжала маўклівае пустое поле.

4.Вакол старога графскага саду і парку шуміць калгасная збажына.

5.І шыла, і мыла, і прала, і ткала - усё языком.

6.І калі ты ўжо сур'ёзным чалавекам станеш?

7.Нягледзячы на трывожны час, рынак жыў сваім звычайным жыццём.

8.Да сягоння жыве памяць аб злым гэтым дусе на ўсёй чыстаУкраіне і на Беларусі.

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 4 .З улікам асаблівасцей словаўтварэння ў кожным радзе знайсці чацвёртае "лішняе"і падкрэсліць яго. Абгрунтаваць свой выбар.

1.Драбніца, кісліца,сальніца,цяпліца.

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

2.Падгалосак, падзагаловак, падлесак, падпасак.

____________________________________________________________________________

____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

3.Громаадвод, законапраект, лесастэп, торфабрыкет.

____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

4.Безаблічны, безбілетны, бездакорны, бездухоўны.

____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

5.Аб'ездзіць, абкасіць, абмакнуць, абмежаваць.

Заданне 5.Перакласці рускамоўныя словазлучэнні на беларускую мову адным словам.

Одной рукой - ____________________Доброй ночи - ___________________

Голыми руками - __________________Каждый день - __________________

Обеими руками - __________________Каждое утро - ___________________

На босу ногу - ____________________ Каждую неделю - ________________

Заданне 6.Суаднесці прозвішчы беларускіх вучоных з адпаведнымі характарыстыкамі.

1.В.Рагойша

1.аўтар "Беларускай граматыкі для школ"(Вільня,1918), адзін з першых нармалізатараў беларускага правапісу

2.Б.Тарашкевіч

2.аўтар "Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў"

3.А.Булыка

3.аўтар "Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы"

4.М.Клышка

4.Адзін з першых даследчыкаў беларускай мовы і літаратуры, бацька беларусазнаўства, аўтар "Беларусаў"

5.І.Лепешаў

5.аўтар "Слоўніка іншамоўных слоў"

6.Л.М.Шакун

6.сааўтар "Марфемнага слоўніка беларускай мовы"

7.Я.Ф.Карскі

7.аўтар "Паэтычнага слоўніка"

_____________________________________________________________________________

Заданне 7.Патлумачыць значэнне слоў, выпісаных з вучэбнага дапаможніка "Беларуская літаратура"для 8 класа.

Інсургент - _________________________Нерат -_________________________________

Брэцёр - __________________________Ягдташ - _______________________________

Старык - ___________________________Прысак - _______________________________

Цывільны - _________________________Гмах - _________________________________

Заданне 8.Назваць усе квадры Месяца. Патлумачыць, чаму яны так называюцца?

____________________________________________________________________________ _____________________________________________________________________________

_____________________________________________________________________________ ____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 9.Дадзены азначэнні жанраў юрыдычнага падстылю. На месцы пропуску запісаць назвы гэтых жанраў.

1.Асноўны закон дзяржавы, які вызначае асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, сістэму дзяржаўных органаў, правы і абавязкі грамадзян -__________________________ .

2.Звод законаў - ____________________________ .

3.Пастанова дзяржаўнай улады, якая мае найвышэйшую юрыдычную сілу - _________.

4.Пастанова вярхоўнай улады - ___________________________ .

Ключы

Алімпіядныя заданні

8 клас

Заданне 1Утварыць ад прапанаваных слоў пры дапамозе ўказаных суфіксаў новыя лексічныя адзінкі.

Адказы. Ледзяны, драўляны, тлусцець, хлапчук, пякельны, алешына, вогнік, ватэрпаліст, казачны, вашчына.

Заданне 2.Падкрэсліць словы, якія складаюцца з пяці марфем.

Адказы: Нагаварыцца,раздвоены,затуханне,аб'яўляцца,паўнаводны,нарасказваць.

Заданне 3.Разам з нумарам сказа выпісаць выдзеленае слова і напісаць, да якой часціны мовы яно адносіцца.

Адказы: 1)Што - злучнік; 2) што - займеннік; 3)вакол - прыслоўе; 4)вакол - прыназоўнік; 5)і - злучнік; 6)калі - прыслоўе; 7)нягледзячы на - прыназоўнік; 8)чыста - часціца.

Заданне 4 .З улікам асаблівасцей словаўтварэння ў кожным радзе знайсці чацвёртае "лішняе"і падкрэсліць яго. Абгрунтаваць свой выбар.

Адказы:1.Сальніца:утворана пры дапамозе суфікса - ніц-, астатнія - суфікса-іц-.

2.Падзагаловак: утворана прыставачным спосабам, іншыя - прыст.-суфіксальным.

3.Громаадвод: утворана шляхам асноваскладання і нулявога суфікса (гром адводзіць), іншыя - шляхам асноваскладання.

4.Бездухоўны:утворана прыставачным спосабам, іншыя - прыст.суфіксальным.

5.Абмежаваць: утворана прыст.-суфіксальным спосабам, іншыя-прыставачным.

Заданне 5.Перакласці рускамоўныя словазлучэнні на беларускую мову адным словам.

Адказы. Аднаруч,галаруч,аберуч,басанож,дабранач,штодзень,штораніцы,штотыдзень.

Заданне 6.Суаднесці прозвішчы беларускіх вучоных з адпаведнымі характарыстыкамі.

Адказы 1-7, 2-1, 3-5, 4-2, 5-3, 6-6, 7-4.

Заданне 7.Патлумачыць значэнне слоў, выпісаных з вучэбнага дапаможніка "Беларуская літаратура"для 8 класа.

Адказы: Інсургент - паўстанец, нерат - рыбалоўная прылада; брэцёр - дуэлянт, ягдташ - паляўнічая сумка, старык - старое перасохлае рэчышча, прысак - гарачы попел, цывільны - не ваенны, грамадзянскі; гмах - вялікі, вышынны будынак.

Заданне 8.Назваць усе квадры Месяца. Патлумачыць, чаму яны так называюцца?

_Маладзік, поўня, сход, ветах.

Адказы. Маладзік - малады месяц , месяц у першай квадры; поўня - фаза месяца, калі ён відзён увесь (поўны); сход - месяц на зыходзе, перыяд ад поўні да ветаха; ветах - месяц у апошняй квадры, на зыходзе, стары (ветхі).

Заданне 9.Дадзены азначэнні жанраў юрыдычнага падстылю. На месцы пропуску запісаць назвы гэтых жанраў.

Адказы: 1.Канстытуцыя.2.Кодэкс.3.Закон.4.Дэкрэт.



© 2010-2022