Чысціня маўлення. Знакi прыпынку пры адасобленых членах (паўтарэнне)

Раздел Другое
Класс -
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Есть
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Чысціня маўлення. Знакi прыпынку пры адасобленых членах (паўтарэнне)

Мэты:

Паглыбіць веды пра чысціню як асноўную якасць маўлення; дапамагаць авалодваць чысцінёй маўлення (выпрацоўваць уменне выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з літаратурнымі нормамі, пазбягаць пазалітаратурных моўных элементаў, без патрэбы ўжытых запазычанняў і г.д.);паўтарыць знакi прыпынку пры адасобленых членах.

Ход урока

  1. Арг. момант

  2. Паўтарэнне

Што такое камунікатыўнасць (камуікабельнасць) i яе складнікі:

(правiльнасць маўлення, дакладнасць, лагiчнасць, вобразнасць, выразнасць, дарэчнасць)

  1. Новая тэма. Слова настаўнiка : - Чыстае маўленне тады, калі ў ім адсутнічаюць беспадстаўна ўжытыя моўныя адзінкі, неўласцівыя беларускай літаратурнай мове. Самым балючым пытаннем сучаснай беларускай літаратурнай мовы з'яўляецца пытанне пра жарганізмы, вульгарызмы, дыялектызмы і русізмы, а таксама словы іншамоўнага паходжання , якія ўжываюцца без патрэбы.

Пачаць урок я б хацела не з дыялектнай , жаргоннай лексiкi, а з прыгожага беларускага слова:

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы у расе.

Вобразная, вольная, пявучая, (дапоўнiце апошнi радок)

Мова беларуская мая!

Пімен Панчанка

Заданнi:

  1. Якiя вобразныя сродкi выкарыстаў аўтар?

  2. Растлумачце знакi прыпынку.

4. Замацаванне :

Праца з тэкстамi

а) Практыкаванне 275 (с. 212). Якiя б парады вы далi аўтару тэксту?

б) Звернемся да другога тэксту ( карткi на партах).

Чысціня маўлення. Знакi прыпынку пры адасобленых членах (паўтарэнне)

Шляхам маладых

Быццам казачны замак, пасярод соснаў узняўся ў вышыню наваполацкі Палац шлюбу, які быў урачыста адкрыты ў 2006 годзе.

Палац - двухпавярховы будынак агульнай плошчай 1170 квадратных метраў. Яго інтэр'еры ўражваюць раскошай форм і вобразаў. Аформленыя ў сучасным стылі, яны прызваныя ўсю ўвагу засяродзіць на галоўных героях урачыстасці - маладых. Сцены ўпрыгожваюць карціны прафесійных мастакоў. У пакоях жаніха і нявесты размясціліся арыгінальныя габелены ручной работы.

Упрыгожаннем і ўдзельнікам цырымоніі стала ўнікальная люстра ў зале ўрачыстых абрадаў. Зробленая па спецыяльным заказе, яна мае тры рэжымы асвятлення. Як застылы феерверк, зіхаціць яна над маладымі і, у залежнасці ад моманту, свеціць па-рознаму, а ў самыя ўрачыстыя хвіліны, быццам салют у гонар маладых, успыхваюць усе лямпачкі люстры.

Заданнi:

  1. Прачытайце тэкст. Цi ўласцiвая яму такая якасць маўлення, як чысцiня? Абгрунтуйце сваю думку.

  2. Вызначце стыль тэксту. Абгрунтуйце свой адказ.

  3. Знайдзiце сказы з параўнальнымi зваротамi.

  4. Выпiшыце сказы з адасобленымi членамi (карыстайцеся карткай-памяткай). Растлумачце знакi прыпынку.

  5. Калi адасабляюцца азначэннi?

  6. Калi адасабляюцца акалiчнасцi?

  7. Пабудуйце схему апошняга сказа. Растлумачце знакi прыпынку. [1],а[2].

в) ТЭСТ «СКАЗЫ 3 АДАСОБЛЕНЫМІ ЧЛЕНАМІ»

1. Знайдзіце «пятае лішняе». Адасабляюцца заўсёды...

А) азначэнні, якія адносяцца да займенніка;

Б) азначэнні, што аддалены ад азначанага слова;

в) азначэнні, якія маюць акалічнаснае значэнне прычыны і стаяць перад азначаным словам;

Г) акалічнасці, што выражаюцца фразеалагізмамі;

Д) акалічнасці, якія выражаюцца дзеепрыслоўнымі зваротамі.

2.Адзначце ўмовы адасаблення прыдатка ў сказе: Ластаўка - працавітая птушка - высока ўгары за мошкамi гайсае.

А) адносіцца да асабовага займенніка;

Б) мае ўдакладняльнае значэнне;

В) развіты прыдатак стаіць пасля паяснёнага слова;

Г) мае дадатковае адценне прычыны.

3. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы трэба адасобіць.

А) Побач чыгункі стаяў высокі стары лес таемны, пануры i важны.

Б) Mixacь працаваў на трактары замест бацькі.

В) Толькі ж i caмім трэба варушыцца, а не сядзець склаўшы рукі.

Г) Яны Алімпіяда з Мікалаем стаялi ля расчыненага акна i глядзелі на вуліцу...

4. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Падкрэсліце адасобленыя члены сказа ў адпаведнасці з ix сінтаксічнай функцыяй.

Микеланджело, великий художник и скульптор, работал над фресками Сикстинской капеллы, запрокинув голову. В результате художник на какое-то время стал калекой. Он не мог прочесть простого письма, не подняв его над головой. Но его воля, направленная к великой цели, помогла преодолеть личные муки. И он продолжал работу. И закончил ее.

Самаправерка. Ключ : 1-Г; 2-В; 3-А, Г;

Мікеланджэла , вялікі мастак і скульптар , працаваў над фрэскамі Сікстынскай капэлы , закінуўшы галаву. У выніку мастак на нейкі час стаў калекам. Ён не мог прачытаць простага ліста , не падняўшы яго над галавой. Але яго воля , накіраваная да вялікай мэты , дапамагла пераадолець асабістыя пакуты. І ён працягваў працу. І скончыў яе.

5.Падвядзенне вынiкаў урока

1. Пра што мы гаварылі на ўроку ? Якія пытанні закраналі ?

2. Як вы разумееце чыстае маўленне?

3. Якiя варыянты рашэння праблемы нелiтаратурнага ўжывання слоў для грамадства вы б прапанавалi?

6. Д.З. 21, пр. 278, дадатковае заданне: 40-41( хто не справiўся з тэстам)







© 2010-2022