Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле Фанетыка ( 5 А і 5 Д кл.)

Раздел Другое
Класс 5 класс
Тип Тесты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле "Фанетыка"

1.Вызначце, колькі зычных гукаў у кожным слове і запішыце адпаведную лічбу ў дужках.

Аб'ездчык ( ), заімшэць ( ), добрушскі ( ), дожджык ( ), заінець ( ), павільён ( ), салаўі ( ), сшытак ( ), узбекскі ( ), французскі ( ).

2.Якімі гукамі адрозніваюцца наступныя пары слоў? Запішыце гэтыя гукі ў квадратных дужках.

лес-лёс

воз-рос

рэдка-рэдзька

нос-нёс

маёр-матор

маса-мяса

3.Напішыце словы па-беларуску.

Касса, программа, судья, затишье, новелла, грязью, гамма, ванна, аллея,Татьяна, Жанна, аппаратура, печью, группа.

4. З наступных варыянтаў вымаўлення выпішыце нарматыўны.

1) паказчык-пакасчык-пакашчык;

2) пенс'ія-пен'с'ія;

3) бацька й сын - бацька і сын

4) б'ез ласкі - б'яз ласкі;

5) шчарсц'в'ець -счарс'ц'в'ець -шчарс'ц'в'ець;

6) сх'ема-с'х'ема;

7) смачны -смашны

5.Колькі звонкіх зычных гукаў у наступных словах? Паставіць адпаведную лічбу.

Цуда

гарбуз

раз'езджаны

Лічба

дождж

знаходка

Жолуд

жаніцьба

падказка

Абход

завадзь

просьбіт


6. Перастаўце літары так, каб атрымаліся назвы птушак:

СУЛЕБ

АВОНАР

АВЕЙБЕР

ГУЛОБ

АЦІНІС



© 2010-2022