• Преподавателю
  • Другое
  • Урок беларускай мовы ў 9 класе па тэме Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак

Урок беларускай мовы ў 9 класе па тэме Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак

Раздел Другое
Класс 9 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Урок беларускай мовы ў 9 класе па тэме

"Сказы з рознымі відамі сувязі частак"

Мэты:

  • сістэматызаваць веды вучняў па тэме "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак";

  • развіваць пунктуацыйна-арфаграфічную граматнасць школьнікаў;

  • выхоўваць грамадзянскія якасці дзяцей на лепшых традыцыях нацыянальнай культуры; садзейнічаць выхаванню ў вучняў павагі да старэйшага пакалення, патрыятычных пачуццяў на прыкладах гераічнай барацьбы ў абарону роднай зямлі;

  • фарміраваць у вучняў патрыятычнае ўяўленне аб далучэнні да гістарычна-культурнай спадчыны свайго народа;

  • развіваць пазнавальную цікавасць вучняў да гістарычнага мінулага і сённяшняга дня нашай краіны;

  • спрыяць гарманічнаму развіццю асобы дзіцяці.

Задачы:

  • узнавіць веды па тэме "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак";

  • вучыць канструяваць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак і ўключаць іх ва ўласныя пісьмовыя і вусныя выказванні, захоўваючы нормы сінтаксісу і пунктуацыі;

  • садзейнічаць фарміраванню ўмення вучняў разважаць над гістарычным мінулым свайго народа;

  • абудзіць пытанне гістарычнай памяці, выкарыстоўваючы ўласны жыццёвы вопыт.

Тып урока:

урок камбінаванай будовы з элементамі практыкума-развагі.

Абсталяванне:

індывідуальныя карткі (блок заданняў да тэмы "Вайна, бясконцая вайна…"), запіс песні М. Карачанцава "Минуты тишины", запіс рэквіема, гука метранома, дакументальны відэаролік з фільма "Тэгеран 43" пад песню Ш. Азнавура "Вечная любовь", ілюстрацыйны матэрыял на тэму Вялікай Айчыннай вайны, свечка.

Дадатковая літаратура:

"Тэматычны тэставы кантроль па беларускай мове. 9 клас" / Уклад. Т.А.Піліпончык. - Мазыр: ТАА ВД "Белы вецер", 2003. - 40 с.



Ход урока:

1 этап. Эмацыянальна-арганізацыйны (да 3 хвілін).

Мэта: псіхалагічная настроенасць на ўрок.

Задача: стварэнне добразычлівай рабочай атмасферы; наладжванне кантакту з аўдыторыяй.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1. Вітаецца з вучнямі, выказвае спадзяванне на ўзаемападтрымку на ўроку. Уключае песню "Минуты тишины".

1. Слухаюць, успрымаюць словы настаўніка і песню, настройваюцца на ўзаемадзеянне.

2 этап. Праверка дамашняга задання (да 4 хвілін).

Мэта : праверка засвоенага матэрыялу.

Задача : правесці кантроль выканання дамашняга практыкавання і арганізаваць паўтарэнне апорных ведаў.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1. Звяртае ўвагу вучняў на запісаныя на дошцы словы П.Панчанкі (гл. дадатак №1)

2. Дапамагае вучням праз пытанні ўсвядоміць мэты ўрока:

  • Якая тэма гэтага вершаванага ўрыўка?

  • Чаму менавіта ў гэтым годзе мы так многа гаворым пра вайну?

  • Якія веды і аб чым можна атрымаць на ўроку?

  • Уявіце сябе напрыканцы ўрока, падумайце, чаму вы маглі б навучыцца да гэтага часу?

3. Правярае выкананне дамашняга практыкавання. Праводзіць франтальнае апытанне па блоку "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак" (гл.дадатак №2).

Апасродкавана кантралюе выкананне вучнямі задання.

4. Прапануе зверыць выкананне задання з эталонам.

Выказвае ацэначныя меркаванні.

Тлумачыць правілы занясення балаў за выкананае заданне ў сшытак.

5. Падводзіць вынік этапнай дзейнасці.

1. Слухаюць і ўспрымаюць радкі з верша П.Панчанкі.

2. Адказваюць на пастаўленыя настаўнікам пытанні, фармулююць мэты ўрока.


3. Вядуць узаемаправерку. Адзін вучань каменціруе заданне. Адказваюць на пытанні па блоку.

4. Правяраюць заданне, звяраючы з эталонам, запісаным на дошцы, выстаўляюць балы за работу ў сшытак.

5. Слухаюць заўвагі настаўніка.

3 этап. Аперацыйна-пазнаваўчы (да 25 хвілін).

Мэта: дасягненне мэтаў урока на абраным вучнямі ўзроўні засваення матэрыялу.

Задача: сістэматызаваць і замацаваць веды па тэме, арганізаваць мэтанакіраваную пазнаваўчую і практычную дзейнасць вучняў, іх трэніроўку ў тых дзеяннях, авалодванне якімі з'яўляецца мэтай урока.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1. Прапануе вучням узгадаць памятку "Праца са сказам" і звярнуцца да задання №1 (гл.дадатак №3). Чытае верш задання №1 на памяць пад музычнае суправаджэнне з "Рэквіема". Інфармуе аб правілах выканання задання. Правярае дакладнасць выканання.

2. Арганізуе хвілінку адпачынку.

3. Арганізуе работу па паўтарэнні тэмы "Правапіс лічэбнікаў" (гл. заданне №2 дадатка №3).

4. Звяртае ўвагу на заданне №3 (гл. заданне №3 дадатка №3).

5. Арганізуе работу па пабудове складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак згодна з заданнем №4 (гл. заданне №4 дадатка №3).

Падводзіць вынік работы.

1. Звяртаюцца да памяткі. Слухаюць верш. Працуюць самастойна з заданнем №1 карткі. Правяраюць выкананне задання.

2. Вучань чытае на памяць верш П.Панчанкі "Агонь" (гл.дадатак №4).

3. Працуюць з заданнем, запісваюць лічэбнікі або дакладна вымаўляюць іх.

4. Вучні чытаюць цытату і выказваюцца наконт яе зместу.

5. Прыводзяць прыклады сказаў да мадэляў, якія зададзены карткай. Агучваюць сказы.

4 этап. Кантрольны (да 8 хвілін).

Мэта: высвятленне дзіцячай кампетэнтнасці па тэме ўрока, рашэнне тэставага задання.

Задача: стварыць умовы для самакантролю ведаў па тэме "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак", рэалізацыі ўменняў і індывідуальнай дзейнасці вучняў.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1. Прапануе вучням выканаць тэст па кнізе "Тэматычны тэставы кантроль па беларускай мове. 9 клас" / Уклад. Т.А.Піліпончык. - Мазыр: ТАА ВД "Белы вецер", 2003. - 40 с. (стар. 24-25 заданні 1- 5 - першы варыянт; стар. 26-27 заданні 1- 5 - другі варыянт ).

1. Выконваюць праверачны тэст.


5 этап. Дамашняе заданне (да 2 хвілін).

Мэта: выбар дамашняга задання з улікам вынікаў працы і ўласнай матываванасці вучняў.

Задача: забяспечыць самавызначэнне вучняў на дамашняе заданне.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1. Прапануе вучням дамашняе заданне на выбар (гл. дадатак №5).

1. Выбіраюць варыянт дамашняга задання з улікам уласных запатрабаванняў.

6 этап. Рэфлексійны (да 3 хвілін).

Мэта: уплыў на свядомасць і пачуцці вучняў, эмацыянальны ўсплеск.

Задача: забяспечыць эмацыянальны фон фіналу ўрока, прымусіць думаць пра ўласную адказнасць перад гістарычнай спадчынай.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1. Падводзіць вынік урока, дае якасную ацэнку працы класа і асобных вучняў, арганізуе рэфлексію.

2. Дэманструе відэафільм. Запальвае памінальную свечку. Аб'яўляе мінуту памяці (пад гукі метранома).

3. Дзякуе за супрацоўніцтва, жадае ім далейшых поспехаў, развітваецца.

1. Аналізуюць вынікі ўласнай дзейнасці на ўроку, акцэнтуючы ўвагу на поспехах і няўдачах у засваенні матэрыялу.

2. Праглядаюць відэафільм. Памінаюць памерлых мінутай маўчання.

3. Развітваюцца.







Дадатак №1

Эпіграф да ўрока:

Што даты? Гэта толькі вехі

Гісторыі.

А для салдат,

Чые навек закрыты вейкі,

Няма ўжо дат, ніякіх дат…

П. Панчанка "Даты"

(са зборніка "Прылучэнне")

Дадатак №2

Пытанні франтальнага апытання па тэме "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі":


  1. Што такое складаны сказ?

  2. Якіх тыпаў бываюць складаныя сказы?

  3. Якія віды сувязі паміж часткамі складанага сказа Вам вядомы?

  4. Што такое складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак?

  5. Як ён па-іншаму называецца і чаму?

  6. Калі паміж часткамі складанага сказа з рознымі відамі сувязі частак ставіцца коска?

  7. Калі паміж часткамі складанага сказа з рознымі відамі сувязі частак ставіцца працяжнік?

  8. Калі паміж часткамі складанага сказа з рознымі відамі сувязі частак ставіцца двукроп'е?

  9. Калі паміж часткамі складанага сказа з рознымі відамі сувязі частак ставіцца кропка з коскай?

Дадатак №3

Картка заданняў па тэме "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак":

Памятка "Праца са сказамі":

  • Прачытай уважліва сказ.

  • Паспрабуй зразумець яго інфармацыйнасць.

  • Выдзелі граматычныя асновы.

  • Расстаў знакі прыпынку.

Блок заданняў "Вайна, бясконцая вайна…":

  1. Прачытайце тэкст. Вызначце і запішыце яго тэму і ідэю. Падкрэсліце граматычныя асновы сказаў і графічна абазначце межы іх частак:

Бязлітаснасць

Жыццё, якiм бы цяжкiм ні было

I як бы жорстка доля нас не бiла,

Стараемся, каб хутка не прайшло,

Для кожнага яно бясконца мiла.

Хоць жорсткае i цяжкае жыццё,

Бо кожны ежай служыць для другога,

Раней, чым перайсцi ў небыццё,

Жыццё бароняць моцна, як ёсць змога.

Жывым бязмерна цяжка ў згодзе жыць,

Надзённы хлеб - жыццё другой iстоты,

I мiласэрным немагчыма быць,

Каб для свайго жыцця не зведаць шкоды…

Зусiм ва ўмовах iншых чалавек:

Другiх ён для свайго жыцця знiшчае.

Граху хоць хтосьцi не рабiў павек,

Ды мяса смак дзiвосны адчувае…

Не толькi меншых мы братоў сваiх,

Каб падтрымаць сабе жыццё, знiшчаем;

Так створан свет - закон жыцця ўсіх…

Ды мы людзей таксама забiваем!..

Гiсторыя - бясконцая вайна…

Чаму ў людзей звярыная прырода?

Чаму адвеку нелюбоў адна,

Бязлiтаснасць да iншага народа?..

20.12.1993 г., Анатоль Балуценка

2. Прачытайце. Звярніце ўвагу на гістарычныя звесткі, прыведзеныя ў тэксце. Лічэбнікі запішыце словамі:

У час Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці беларус. З агульнай колькасці 9200 беларускіх сёл і вёсак, разбураных і спаленых гітлераўцамі, 4885 было знішчана карнікамі. Поўнасцю, з усімі жыхарамі, было знішчана 627. У Брэсцкай вобласці - 111, у Гомельскай - 70, у Гродзенскай - 24, у Віцебскай - 222, у Мінскай - 92, у Магілёўскай - 108.

65 гадоў прайшло з дня Вялікай Перамогі . Але і да гэтага часу пякучым болем адгукаецца найцяжэйшая з войнаў у сэрцы кожнага чалавека…

3. Прачытайце ўважліва выказванне. Выразіце сваё стаўленне да зместу цытаты:

Амерыканскі сенатар Лонг некалі сказаў: "Часам фашызм падбіраецца з боку самага заядлага антыфашызму". Часта на 9 мая я думаю аб гэтым, калі бачу побач з дзядамі-франтавікамі праходзіць натоўп п'янай моладзі…- вельмі даўно сказаў амерыканскі сенатар Лонг. Мне часта даводзіцца ўспамінаць гэтыя словы, калі думаеш аб тым, што агульнага паміж натоўпамі п'янай моладзі на 9 мая і нашымі дзядамі-франтавікамі…

4. Пабудуйце сказы на тэму "Вайна, бясконцая вайна…":

а). [ Вайна - гэта … ] , ( бо … ) ; і [ … ] .

б). [ Ніколі … ] , [ ... ] , ( таму што … ) .

Дадатак №4

Верш П.Панчанкі "Агонь":

Я столькі бачыў агню,

Я столькі бачыў пажараў,

Што часам пра цішыню

Неяк збянтэжана мару.

Не пра цыбульны загон,

Не пра вішнёвы засценак -

Пра невялікі агонь

І пра вячэрнія цені.

Двое ці трое сяброў,

Шчырасць павольнай размовы,

Вецер з лугоў і бароў,

Сіні дымок сасновы,


Сала скрылёк на ражне,

Рэчка плюскоча пад крушняй,

І дамаўляемся дружна

Не гаварыць аб вайне,

Не дакранацца да ран -

Мы ваявалі чэсна…

Наіўны самападман,

Сам ад сябе не ўцячэш ты.

Толькі агонь шугане,

Толькі мы чаркі напоўнім,

Зноў аб вайне, аб вайне

Абавязкова ўспомнім.

Усе мы ў баях гартаваліся,

І не забыць нам страт.

Многія не дачакаліся

Ні цішыні, ні кастра.

Годы мае агнявыя!

Памяць навек устрывожана…

З намі сябры франтавыя

Каля агеньчыка кожнага.

1972 год

Дадатак №5

Рознаўзроўневае дамашняе заданне:


  1. "5"-"6" балаў: практ. №308 (спісаць, расставіць знакі прыпынку).

  2. "7"-"8" балаў: практ. №302 (спісаць, падзяліўшы на часткі, дапісаць уступ).

  3. "9"-"10" балаў: напісаць сачыненне-заклік "Беражыце мір", скарыстоўваючы складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак.

5


© 2010-2022