• Преподавателю
  • Другое
  • План урока па беларускай мове ў 9 класе Двукроп’е ў складаных бяззлучнікавых сказах

План урока па беларускай мове ў 9 класе Двукроп’е ў складаных бяззлучнікавых сказах

Раздел Другое
Класс 9 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

План урока па беларускай мове ў 9 класе

Тэма. Двукроп'е ў складаных бяззлучнікавых сказах

Узаемасувязь з атрыманымі раней ведамі: дадзены ўрок з'яўляецца другім у сістэме ўрокаў па тэме "Складаныя бяззлучнікавыя сказы"

Мэта: 1) мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць ведаць, калі ў складаных бяззлучнікавых сказах ставіцца двукроп'е, вызначаць сэнсавыя адносіны паміж часткамі сказа, правільна інтанаваць складаныя бяззлучнікавыя сказы; 2) умець перабудоўваць складаназалежныя сказы ў складаныя бяззлучнікавыя сказы, складаць сказы па ілюстрацыях, выконваць тэставыя заданні, працаваць у пары і ў групе.

Мэта на мове вучняў: на ўроку я замацую веды, калі ставіцца двукроп'е ў складаных бяззлучнікавых сказах, навучуся перабудоўваць складаназалежныя сказы ў складаныя бяззлучнікавыя сказы, складу па ілюстрацыях складаныя бяззлучнікавыя сказы, паспяхова выканаю тэст па тэме ўрока.

Абсталяванне: падручнік, настольныя календары-методнікі, ілюстрацыі, тэставае заданне, карткі для зваротнай сувязі.

Ход урока

  1. Арганізацыйны этап.

Мэта: псіхалагічная падрыхтаванасць класа да ўрока, арганізацыя ўвагі вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць і падрыхтаваць вучняў да работы.

Метад "Знак сяброўства". Настаўнік прапануе вучням зрабіць знак свайму суседу па парце, які б азначаў наступнае: "Ты можаш сёння спадзявацца на маю дапамогу".

  1. Арыенціровачна-матывацыйны этап.

Мэта: садзейнічаць актывізацыі суб'ектыўнага вопыту вучняў, развіццю пазнавальнага інтарэсу, матывацыі, самавызначэнню на вынік урока.

Педагагічная задача: актуалізаваць апорныя веды і ўменні вучняў, сфарміраваць пазнавальныя матывы, стварыць умовы для самавызначэння вучняў на дзейнасць і яе вынікі.

Настаўнік аб'яўляе тэму ўрока і прапануе вучням сфармуляваць мэту.

(вучні фармулююць мэту ўрока)

На дошцы запісваецца НаШтоБуЗУ:

  • раскажу правіла

  • перабудую СЗС у СБС

  • прыдумаю сказы

  • выканаю тэст

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Настаўнік прапануе вучням адказаць

правіла пастаноўкі двукроп'я ў складаных бяззлучнікавых сказах у парах і зрабіць узаемаацэнку.

Настаўнік пытаецца пра тое, хто атрымаў за правіла 10,9,8,7 і г.д. балаў.

Вучні расказваюць правіла адзін аднаму і робяць

узаемаацэнку.

На працягу ўсёй працы вучні карыстаюцца сігнальнымі карткамі.

Вучні адпаведна падымаюць карткі.


  1. Аперацыйна-пазнавальны этап.

Мэта: усведамленне вучнямі асноўнага зместу вучэбнага матэрыялу, які вывучаецца на ўроку, пазнавальная актыўнасць вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць мэтанакіраваную пазнавальную дзейнасць вучняў па тэме ўрока.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

  • Чым адрозніваюцца складаныя бяззлучнікавыя сказы ад складаназалежных сказаў?

  • Якія існуюць сэнсавыя адносіны паміж часткамі ў складаных бяззлучнікавых сказах?

Настаўнік прапануе вучням выканаць у парах 4 сказы практ.135, перабудаваць складаназалежныя сказы ў складаныя бяззлучнікавыя,

затым праверыць у групах па 4. Прапануе прачытаць сказы.

Дзейнасць настаўніка


Вучні адказваюць.


Вучні працуюць у парах, абмяркоўваюць, запісваюць перабудаваныя сказы.

Наладжваецца ўзаемаправерка ў групах па 4.

Чытаюць уголас перабудаваныя сказы.

Дзейнасць вучняў

Фізкультхвілінка

  • Я заплюшчу вочы,

  • І дзень стане ноччу,

  • Нічога не баюся,

  • Ад працы не стамлюся,

  • Анёлы пры мне,

  • Што ім, тое і мне.

Настаўнік прапануе папрацаваць у парах. Дае творчае заданне ўтварыць па выбраных ілюстрацыях 2 складаныя бяззлучнікавыя сказы з двукроп'ем паміж часткамі.

Назірае за працай, адказвае на пытанні вучняў, тлумачыць незразумелае.

Выклікае вучняў прачытаць сказы.

Вучні прагаворваюць словы і выконваюць адпаведныя рухі.


Вучні перад урокам выбралі па некалькі ілюстрацый з часопіса "Алеся".

Выконваюць заданне, карыстаюцца карткамі для зваротнай сувязі.


Вучні чытаюць і тлумачаць пастаноўку двукроп'я ў сказах.


  1. Кантрольна-ацэначны этап.

Мэта: высвятленне дзецьмі сваёй кампетэнтнасці, звязанай з дадзеным правілам.

Педагагічная задача: стварыць умовы для самакантролю, карэкцыі і самаацэнкі ведаў, уменняў і дзейнасці вучняў.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Прапануе выканаць тэставае заданне, а затым зверыць правільнасць выканання з узорам, які змешчаны на дошцы, ацаніць выкананне паводле вызначаных крытэрыяў.

Настаўнік пытаецца пра тое, хто атрымаў за тэст 10,9,8,7 і г.д. балаў.Прапануе абмеркаваць у групах па 4 вынікі сваёй працы.

Дзейнасць настаўніка

Выконваюць тэставае заданне, звяраюць правільнасць з узорам, робяць самаацэнку.

Вучні адпаведна падымаюць карткі.

Абмяркоўваюць і тлумачаць правільнасць выканання тым вучням, якія дапусцілі памылкі.

Дзейнасць вучняў

Арганізуе рэфлексію, падводзіць вынікі ўрока.

Прапануе выказацца па картках зваротнай сувязі:

Умею добра

Умею не вельмі добра

Не ўмею

Цяжэй за ўсё мне было

Лягчэй за ўсё мне было

Вучні выходзяць да дошкі і выказваюцца, ставяць мэту на наступны ўрок.




  1. Этап дамашняга задання.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Запісвае дамашняе заданне на дошцы.Прапануе прачытаць умову і адказаць на пытанне, ці зразумела, што неабходна зрабіць дома.

Запісваюць у дзённік дамашняе заданне. Чытаюць умову і адказваюць на пытанне настаўніка.

Дадатак Тэставае заданне

Знакі прыпынку ў складаных бяззлучнікавых сказах

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп'е:

  1. 1) Напэўна, матчына доля такая _ сыноў гадаваць, выпраўляць у дарогу.

2) Дабро прыносіш добрым людзям _ з табою людзі як браты.

3) Максім пранёс праз усё жыццё простую ісціну _ слова павінна мець цвёрдую цану.

4) Цвітуць лугі _ жаўцее проса _ ўздымае жыта каласы.

5) Пульсуе радасць у прасторах _ залатыя свецяцца агні.

2. 1) Меднастволы, як выліты, высіцца бор _ зацвітае на ўзлессі блакітны чабор.

2) Так ужо наканавана небам _ маці дзеліцца з дзецьмі душою, як хлебам.

3) Тут трэба быць пільным _ у верасе заўсёды хаваюцца хітрыя баравікі.

4) Поле спускалася краем у лагчыну _ вілася-пятляла сярод лугавіны спакойная рэчка.

5) Сваё сябрам адкрыеш сэрца _ душу сяброў пазнаеш лепш.

3. 1) Хлеб у возе _ няма бяды ў дарозе.

2) Ноч гусцее _ пагасла зара _ зорка срэбная ўпала ў ваду.

3) Побач з пшаніцай пасеялі лён _ побач з рабінай красуецца клён.

4) Яшчэ і цяпер у сялянскіх хатах жыве даўні звычай _ фотакарткі бацькоў і дзядоў многія

трымаюць пад шклом у рамках на сцяне пры покуці.

5) Сэрцу быць гадзіннікам нягожа _ спыніцца - ужо не завядзеш.

4. 1) Сумна, тужліва пазіралі шкляныя вокны пустой Мацвеевай хаты _ паехаў дзед у горад.

2) Дуброва выглядала вельмі прыгожа _ пасля дажджу на сонцы яна блішчала, аж зіхацела.

3) Пушынка да пушынкі _ нам пярынка.

4) Тут вецер вільготны і пругкі _ тут ружы ў духмянай расе.

5) Маланкі стрэламі ўстаюць _ у бубен сыпле гром.

5. 1) Даспявалі суніцы ў зялёных барах _ на шыпшыне звінелі пчаліныя гуслі.

2) Заўсёды помню ісціну святую _ нельга пражыць на гэтым свеце без святла і цяпла.

3) Сабіна, відаць, збіралася вышываць _ у руках яна трымала паркаль і мулінэ.

4) Зара вясенняя над полем дагарае _ ў змроку тоне сцежка палявая _ змаўкае хор дзявочы.

5) Прыйдзе раніца _ будзем раіцца.


© 2010-2022