Дзеепрыметнік як дзеяслоўная форма

Раздел Другое
Класс 9 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Дзеепрыметнік як дзеяслоўная форма

Мэты:

1) абагульніць веды вучняў па тэме "Дзеепрыметнік", праверыць і выявіць узровень уменняў і навыкаў;

2) развіваць уменне сканцэнтраваць свае магчымасці ў незнаёмай сітуацыі;

3) выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы пры выкарыстанні новых інфармацыйных тэхналогій.

Трэба ведаць: граматычныя катэгорыі дзеепрыметніка, яго правапіс.

Трэба ўмець: адрозніваць дзеепрыметнік ад іншых формаў дзеяслова, знаходзіць дзеепрыметныя звароты і расстаўляць знакі прыпынку пры іх, утвараць дзеепрыметнікі, ужываць іх у вусным і пісьмовым маўленні.

  1. Уступнае слова настаўніка.

  • Сёння на ўроку мы з вамі падвядзем вынікі работы па тэме "Дзеепрыметнік", пакажам, што ўмеем, чаму навучыліся. Таму ўважліва слухайце, удумліва чытайце, натхнёна працуйце і адказвайце. Жадаю поспехаў! Давайце з вамі ўзнавім нашы веды па дзеепрыметніку:

а) Якая часціна мовы называецца дзеепрыметнікам? [Д. - форма дзеяслова, якая абазначае прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні які? якакя? якое? якія?]

б) Чаму гэта часціна мовы атрымала назву "дзеепрыметнік"?[Таму, што мае прыметы дзеяслова і прыметніка]

в) Якія граматычныя прыметы дзеепрыметнік мае, як дзеяслоў? [Дзеепрыметнік бывае закончаннага і незакончаннага трывання, прошлага і цяперашнага часу: скошанная трава - трава, якую скасілі; нечытаная кніга - кніга, якую не чыталі; дзеепрыметнік можа быць незалежнага і залежнага стану: пасівелыя валасы - валасы, якія самі пасівелі, падстрыжаныя валасы - валасы, якія нехта падстрыг].

г) Якія граматычныя прыметы дзеепрыметнік мае, як прыметнік? [Дзеепрыметнік змяняецца па родах: скошаны луг, скошаная сенажаць, скошанае поле; ліках: скошаны - скошаныя; склонах]

д) Якую ролю ў сказе выконвае дзеепрыметнік? [азначэнне, выказнік]

е) Што мы называем дзеепрыметным зваротам?

[Дзеепрыметнік разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае дзеепрыметнае словазлучэнне]

з) Якія знакі прыпынку дапамагаюць вызначыць дзеепрыметны зварот?

ж) Як утвараюцца дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу?[Ад асновы інфініт. +н, ен, ан, т: сарваць - сарваны]

і) Як утвараюцца дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашнага часу? [Ад асновы цяперашнага часу +ем(І спр.), ім(ІІ спр.): абмяркоўваюцьабмяркоўваемая]

к) Як утвараюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу? [Ад асновы прошлага часу +л(пасля галосных і зычных), ўш(пасля галосных), ш(пасля зычных): пасівеў пасівелая]

л) Як утвараюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу? [Ад асновы цяперашнага часу +уч(юч)-Іспр., ач(яч)- ІІспр., рашаюцьрашаючая].

н) Як пішацца не(ня) з дзеепрыметнікамі?[З кароткімі дзеепрыметнікамі не пішацца асобна, з поўнымі - разам, калі няма залежных слоў, а асобна - ёсць залежныя словы, калі ёсць супрацьпастаўленне са злучнікам а, які адносіцца да дзеепрыметніка]

- Цяпер мы з вамі ўпэўніліся ў моцных тэарэтычных ведах і можам працаваць далей. Пасля таго,як мы з вамі узнавілі усе веды пра дзеепрыметнік, пераходзім да марфалагічнага разбору дзеепрыметніка.

дзеепрыметнік

выказнік

прыметнікі

дзеяслоў

Незалежны стан

азначэнне

Поўныя і кароткія

Залежны стан

склон

лік

род

незакончанае

трыванне

Закончанае

трыванне

час

трыванне

прошлы час

цяперашні час

НЕ (НЯ) З ДЗЕЕПРЫМЕТНІКАМ

РАЗАМ

АСОБНА

Няма

супраць-

пастаўлен-ня

Няма залежна-га слова пры дзеепры-метніках

Без не (ня) не ўжываец-ца

Кароткія

Дзеепры-метнікі

Ёсць залежнае

слова

Ёсць супраць-

пастаўленне


© 2010-2022