Прэзентацыя вопыту дзейнасці МА

Раздел Другое
Класс -
Тип Другие методич. материалы
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Прэзентацыя вопыту дзейнасці метадычнага аб'яднання

Прохарава А.Н.

Настаўнік − прафесія ад Бога, а ўсе астатнія прафесіі - ад настаўніка…

Мы ведаем пра гэта. І таму ўся наша праца ды і ўсё наша жыццё празмерна адказныя перад Богам і перад людзьмі.

Яшчэ старажытныя грэкі казалі: "Калі кравец дрэнны - то людзі будуць проста дрэнна апранутыя, але калі ў грамадстве будзе дрэнны настаўнік - то вырастуць пакаленні неадукаваных і нявыхаваных людзей".

Не мы выбралі сваю прафесію - прафесія абрала нас… І таму мы стараемся паспяваць усюды: нашаму метадычнаму аб'яднанню належыць вялікая колькасць дыпломаў гарадскога ўзроўню першай і другой ступені ў даследчай дзейнасці, нашы вучні - шматразовыя пераможцы Рэспубліканскага фестывалю школьнікаў і навучэнскай моладзі "Дзень Зямлі", гарадскога літаратурнага конкурсу "Зорачкі Прыдзвіння", неаднаразовыя пераможцы гарадскога і абласнога этапаў конкурсу "Выратавальнікі вачамі дзяцей", пераможцы гарадскога і абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Моладзь за здаровы лад жыцця". Вучні адзначаны дыпломамі гарадскога этапу алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, узнагароджаны прызамі пераможцаў рэспубліканскай гульні-конкурсу "Буслік", з'яўляюцца пераможцамі конкурсу сацыяльных праектаў "Мая сям'я". Шматлікія творчыя працы друкаваліся ў гарадскіх перыядычных выданнях.

Ніводзін конкурс літаратурнай творчасці не абыходзіцца без нашага ўдзелу. І як вынік гэтага - выданне ў нашай школе альманаха дзіцячай і настаўніцкай творчасці "Кропля".

Настаўнікі нашага аб'яднання друкуюцца не толькі ў навукова-метадычным часопісе "Беларуская мова і літаратура", але і ў часопісе "Здаровы лад жыцця".

Настаўнік - гэта вучань, навечна выкліканы да дошкі, бо нам жыццё падаравала такую прафесію, якая прымушае мысліць творча і нестандартна.

Таму настаўнікі нашага метадычнага аб'яднання самі пішуць вершы, з'яўляюцца ўдзельнікамі педагагічных чытанняў, семінараў, творчых конкурсаў, канферэнцый, паседжанняў. Ніводнае значнае мерапрыемства не абыходзіцца без нашага ўдзелу. Мы можам быць у складзе творчай групы і да юбілею школы, і гарадскога конкурсу "Дзеці - гэта наша ўсё", можам напісаць сцэнар для ІТ-візітоўкі і паўдзельнічаць у шматлікіх іншых праектах, бо мы памятаем, што выхоўваць можна і ўласным прыкладам, у тым ліку і сваёй любоўю да беларускай мовы, літаратуры і культуры ўвогуле.

А яшчэ мы ўмеем сябраваць. Упэўнены, што гэта таксама дар, які ад нас могуць пераняць нашы вучні.

Наша задача заключаецца не ў тым, каб нашпігаваць сваіх выхаванцаў інфармацыяй, а ў тым, каб падрыхтаваць іх да жыцця, максімальна садзейнічаць самавыражэнню асобы, спрыяць сацыяльнай мабільнасці.

Раней заўсёды здымалі капялюш перад настаўнікам, святаром і ўрачом. Хочацца верыць, што гэта добрая традыцыя будзе адноўлена.

Кастрычнік у нашай школе - гэта час дэкады беларускай мовы і літаратуры. Сапраўды, ён быў насычаны на падзеі і мерапрыемствы: праца тэматычных відэасалонаў, конкурсаў і выстаў, цікавых сустрэч і падарожжаў.

Фінальным акордам стала, канечне ж, мерапрыемства "Маці, матуля, матулечка…". Напярэдадні імпрэзы мы бралі інтэрв'ю ў насельнікаў школы, разважалі пра сям'ю і шчасце.

Сярод іншых было і невялічкае інтэрв'ю нашай вучаніцы-выпускніцы, Калінінай Дар'і… Мне хацелася б з вамі падзяліцца…

Калініна Дар'я (вучаніца 11 "А" класа):


  • Я шчаслівая… У мяне цудоўная сям'я… Я люблю - любяць мяне…

Але зразумець гэта спаўна я змагла не адразу. Любіць і берагчы, цаніць і паважаць, быць памятлівай і ўдзячнай мяне вучылі доўгія гады… І не толькі бацькі… Я ведаю, чым сапраўды варта ў жыцці даражыць…

Прохарава А.Н.


  • А я веру, што мы вучым сваіх дзяцей самаму важнаму…

(выходзіць Прохараў Максім, чытае верш)

Сынок і маці

Пакуль яшчэ зялёная зямля

Трымае нас па міласці закона,

Сынок і Маці - зерне і ралля.

Сынок і Маці - мудрая ікона.

I спеюць хай удзячныя гады,

Бяжыць удаль дарога палявая.

Ён для яе маленькі назаўжды,

Нявопытны, пакуль яна жывая.

Крывавы час, адкінь свой грозны меч,

Прыслухайся да сцішанага слова.

З кароткіх, як само жыццё, сустрэч

Саткана іх нявечная размова.

Яўгенія Янішчыц

(выходзіць Прохарава А.Н., чытае верш-адказ, міні-сценіраванне)

На ўсякі выпадак...

Сын, як заўсёды,

Акуратна рабі урокі:

Дысцыпліна - харошая якасць

Не толькі поспеху ў школе.

Сынок, як і ўчора,

Паслужы няўцешным суседзям,

Адзіны сын у каторых

Нечакана загінуў ад кулі

На суровым полі заслоны!

Сыночак, чэсна, бы ўчора,

Прынось грашовую здачу

З прадуктовага магазіна.

Ды, на ўсякі выпадак,

Умей даць здачы подласці і няпраўдзе!

I яшчэ: будзь прывязан,

Як можаш, да верных сяброў па сэрцу

(Не дай табе божа мяняць іх на новых!),

Бо можа так здарыцца,

Што заўтра - не выйду табе насустрэчу.

Мама.

Яўгенія Янішчыц

Лядзінская Г.Б.

Сям'я… Як гэта важна для кожнага чалавека. Спагада, дабрыня, чулась - усе гэтыя якасці нараджаюцца ў нас менавіта там, у сям'і. Я ўдзячна сваім бацькам, што жыву на гэтым свеце, што атрымала ад іх любоў і цеплыню. Іншы раз думаю, а што было б, каб я не нарадзілася. І на гэта ў мяне ёсць свае падставы…

У 1943 годзе мая бабуля была цяжарная, чакала сына, майго бацьку. Карнікі спалілі вёску, яе выгналі на мароз босаю… Але цудам яна засталася жыць.

  • Волечка, міленькая, як бы ні было табе цяжка, захавай жыццё нашаму сыночку. Зрабі ўсё магчымае і немагчымае, каб ён жыў! А я свайго жыцця не пашкадую, каб знішчыць гэтых вылюдкаў, - прасіў мой дзядуля, адыходзячы ў партызаны.

Шаўня Антон (вучань 9 "А" класа):


  • А я ўжо чуў гэту гісторыю. Галіна Баляслаўна неаднаразова на ўроках беларускай літаратуры, калі мы гаварылі пра дзікунствы вайны, расказвала пра сваіх родных. І сям'я маёй настаўніцы стала мне блізкай. Я вырашыў, што такую гісторыю абмінуць нельга. Так і з'явілася наша даследчая праца - "Я з вогненнай вёскі".

(вучань зачытвае ўрывак з даследчай працы)

"Аднойчы карнікі акружылі дом Лаўрыновічаў. Бацька Вікенція, Ігнат, не паспеў нават добра апрануцца.

  • Дзе твой сын? Калі ён прыходзіць дадому? Дзе партызаны? - крычаў паліцай.

Але маўчаў Лаўрыновіч-старэйшы. Збітага, у драўляных чаравіках ганялі яго па марозе, а потым прывязалі да каня і пацягнулі. Па снезе за ім цягнуўся крывавы след. Такім бачылі аднавяскоўцы Ігната Лаўрыновіча ў апошні раз. Мужны патрыёт загінуў ад рук нямецкіх катаў".

Прохарава А.Н.

Колькі песень недапелі нашы матулі… А колькі намі не сказана ім самых цёплых і шчырых слоў.

І мы павінны як настаўнікі зрабіць так, каб нашы дзеці, нашы вучні сказалі гэтыя словы не заўтра, не потым, а сёння, цяпер…

(выконваецца песня "Мамін голас" без інтрументальнага суправаджэння)

Птушкамі мы пакідаем свой дом.

Шчасце шукаем, надзеяй жывём.

На чужыне сумныя дні,

Мама, без тваёй цеплыні...

Прыпеў:

Мамін голас, мамін голас -

Жменька ласкавых слоў.

Мамін голас, мамін голас

Кліча з дальніх шляхоў

Нас, дачок і сыноў,

Мамін голас кліча вечна дамоў.

Рукі твае я ў сваіх саграю.

Помню спагаду і ласку тваю,

Песню долі благаславі…

Мамін голас - голас любві.

Прыпеў:

3


© 2010-2022