Урок беларускай мовы. Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі

Раздел Другое
Класс 10 класс
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат doc
Изображения Есть
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

"СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №7 Г.БАРЫСАВА"






Урок беларускай мовы ў 10 класе


"Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі"




Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Саколіна Марына Аляксандраўна












2015г.

Тэма ўрока: Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі.

Мэта ўрока: мяркуецца, што напрыканцы ўрока вучні павінны сістэматызаваць і паглыбіць свае веды пра сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі, пунктуацыйныя нормы пры пісьмовым афармленні сказаў з аднароднымі членамі і абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа.

Задачы ўрока:

  • замацаваць уменне адрозніваць аднародныя азначэнні ад неаднародных, правільна ставіць і тлумачыць знакі прыпынку;

  • развіваць вуснае маўленне, аналітычнае мысленне вучняў;

  • выхоўваць патрыятычныя пачуцці, увагу да гістарычнага мінулага, пачуццё чалавечай і нацыянальнай годнасці, чытацкую цікаўнасць.

Тып урока: сістэматызацыя і паглыбленне ведаў.

Абсталяванне: падручнік "Беларуская мова.10 клас", партрэт У.Караткевіча, выстаўка кніг У.Караткевіча пад назвай "Быў! Ёсць! Буду!", карткі для работы на ўроку для кожнага вучня.

Тэматычная арганізацыя ўрока: пісьменнік У. Караткевіч і яго творчасць.






Ход урока.


  1. Арганізацыйна-матывацыйны этап.

  1. Вітальнае слова настаўніка.

−Добры дзень усім, хто завітаў на ўрок беларускай мовы.

Які ў вас настрой? Старажытныя грэкі казалі: "Добры настрой - гэта палова перамогі". Таму ўсміхніцеся адзін аднаму, і я вам жадаю сёння на ўроку атрымаць перамогу ў барацьбе за веды.


  1. Настаўнік:

- Прачытайце выказванне. Пра якога хлопчыка ідзе размова? Пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку. Абгрунтуйце свой выбар.

26 лістапада 1855 года памёр Адам Міцкевіч. Міне 75 год, і 26 лістапада 1930 года ў горадзе Орша народзіцца хлопчык. Менавіта яму суджана будзе стаць гонарам беларускай нацыі, зоркай нашай літаратуры і проста Уладзімірам Караткевічам. Ён адчуе сімвалізм свайго нараджэння і на 26-м годзе жыцця напіша верш у прозе "Слова Міцкевічу".


  • На якое правіла гэтыя знакі прыпынку?

Вось бачыце, у вашай памяці гэта інфармацыя захоўваецца. Значыць, яна вам трэба.


  • Паспрабуйце вызначыць тэму нашага ўрока. (удакладніць, запісаць).

  • Якія задачы вы паставіце сёння на ўроку перад сабой? (Выкарыстайце словы: успомнім, замацуем, прааналізуем, выкарыстаем, будзем умець).

  • У канцы ўрока вы будзеце ведаць сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі, пунктуацыйныя нормы пры пісьмовым афармленні такіх сказаў; замацуеце ўменне адрозніваць аднародныя азначэнні ад неаднародных, правільна ставіць і тлумачыць знакі прыпынку. а я ў сваю чаргу пастараюся стварыць спрыяльныя ўмовы для паспяховага засваення вамі нашай тэмы.

  • А яшчэ я хачу нагадаць вам, што восенню гэтага года беларусы будуць адзначаць юбілей нашага вялікага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. І на наступным уроку літаратуры вы будзеце працягваць знаёмства з яго творчасцю, пачняце вывучаць аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха". Таму я пастаралася ўвесь наш практычны матэрыял звязаць менавіта з гэтым пісьменнікам і яго літаратурнай спадчынай.

  1. Інфармацыйна-пошукавы этап.

Настаўнік:

- Зараз мы з вамі будзем займацца працай па складанні апорнага канспекта па тэме "Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі".

Сінтаксічныя прыметы

Прыклады

  1. Займаюць пазіцыю аднаго члена сказа і выражаюцца адной і той жа часцінай мовы.

А Бурык раскашаваў у вялізным доме. Аднойчы забраўся ў камору, перакуліў на сябе банку з мёдам, а пасля высыпаў на сябе мяшэчак з мукой.

  1. Звязваюцца з адным і тым членам сказа.

Мне заўсёды падабаліся як вясёлыя, так і сумныя песні роднага краю.

  1. Звязваюцца злучальнай ці бяззлучнікавай сувяззю.

Дзверы былі прычынены няшчыльна, і мне можна было бачыць цёмны дуб сцен, кнігі ў нішах за драўлянымі кратамі, цяжкі васьміногі стол, вялізны глобус і зорную сферу.

- Як вы лічыце, які асноўны знак прыпынку ставіцца ў сказах з аднароднымі членамі? Я вам прапаную паўтарыць найбольш цяжкія правілы пастаноўкі знакаў прыпынку. Давайце звернемся да падручніка і прааналізуем табліцу практыкавання 254.

Фізхвілінка. Давайце крыху адпачнём перад тым, як працягваць работу. Вядомы педагог Сухамлінскі калісьці сказаў, што "розум дзіцяці знаходзіцца на кончыках пальцаў". Я прапаную вам апынуцца пад дажджом. Дождж шуміць па лістоце (вучні паціраюць далонямі), дождж стукае па дахах (шчоўкаюць пальцамі). Падставім цудоўным кроплям твар, далоні, страсанем дажджынкі з рук і, асвяжыўшыся, працягнем працу.


  1. Трэніровачна-карэкцыйны этап.

Заданне 1.

Пастаўце знакі прыпынку. Растлумачце свой выбар. Вызначце сінтаксічную ролю аднародных членаў сказа.

  1. Нястомны вандроўнік і працаўнік, літаратар, які няспынна працаваў над сабой, чалавек невычарпальнага гумару, які ўмеў смяяцца, як дзіця…

  2. "Быў. Ёсць. Буду". Гэта кніга пра дарагую і нязводную для паэта Беларусь, якую ён любіў як родную маці. Яна ўся з хвалявання і болю. Але ж яна яшчэ і з мудрасці, з радасці жыцця, з вялікай і непахіснай упэўненасці, перакананасці, веры ў будучыню.

  3. Я імгненне жыву, і памру на імгненне, і ў думцы і ў слове маім аджыву.

  4. Яго пры жыцці любілі людзі розных характараў. Ён умеў аб'яднаць, памірыць, пакарыць глыбінёй свайго розуму і дабрынёй свайго сэрца.

  5. Праз чыстую, празрыстую ваду лясных рэк глядзяць на нас задумлівыя вочы продкаў.

Вывад: аднароднымі членамі могуць быць любыя члены сказа.

Дарослыя людзі з захапленнем чытаюць яго творы. А мне здаецца, што большасць яго кніг знойдзе свой удзячны водгук у вашых маладых сэрцах. І я буду вельмі задаволена, калі ўбачу вашу цікавасць да сённяшняй выставы, якую мне захацелася назваць яго пасмяротным зборнікам "Быў. Ёсць. Буду."

Заданне 2.

−Важна ўмець адрозніваць аднародныя азначэнні ад неаднародных, каб правільна расстаўляць знакі прыпынку ў сказах.

Чаму ў адным выпадку ставяцца коскі, а ў другім - не?

  1. Ён выцягнуў з кішэні вялізную срэбную цыбуліну гадзінніка.

  2. Худзенькая, танюткая жанчына паглядала на мяне.

  3. Хлеб у нас жытні, духмяны. Пякуць яго на паду печы. У цеста дабаўляюць вараную тоўчаную бульбу.

Заданне 3.

Дапоўніце прапанаваныя сказы абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа і пастаўце адпаведныя знакі прыпынку.

  1. Зараз вясна. Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых палацаў, на слупах капліц сярод маладога жыта - паўсюль іх гнёзды.

  2. Спачатку трапляем у сенцы. Тут могуць стаяць вёдры, цэбры, кашы. Дзверы насупраць вядуць у камору, дзе месцяцца рэчы для гаспадаркі: дзежкі, гарлачы, міскі, збаны, гаршкі.

  3. Наша мова неўміручая, бо яе захоўваюць усе: сялянка, што спявае народную песню, вучоны, які складае слоўнік, дзяды, што апавядаюць пра мінулае.

Заданне 4.

Прачытайце сказ. Разгледзьце схемы і вызначце, якая з іх адапавядае сказу. Перабудуйце сказ так, каб ён адпавядаў астатнім схемам.

Песцяць вока зялёныя лугі, узгоркі, лясы, палі.

1) Ө: О,О,О,О.

2) О,О,О,О.

3) і О, і О, і О, і О.

4) О і О, О і О.

Заданне 5.

Дапоўніце сказ аднароднымі членамі.

Прадавалася Радзіма. Яна прадавалася з беднаю сваёю зямлёй, са старажытнымі пушчамі, з блакітным крышталём рэк і квітнеючымі лугамі, з вадою і небам, замкамі і халупамі, з матчынай ласкай і ўсмешкай дзіцяці, з мудрымі дзядамі і пяшчотнымі дзяўчатамі. Прадавалася Радзіма. Яна прадавалася цалкам і ўразбіўку, за грошы і напавер.( "Маці ветру")

Ці патрэбны нам у маўленні сказы з аднароднымі членамі?

Аднародныя члены сказа пашыраюць структуру выказвання, ускладняюць яго, выражаюць лагічную аднароднасць паняццяў.


  1. Кантрольны этап.

Аднародныя члены сказа

Тэставая работа

Варыянт 1

  1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску.

  1. Чую тваю жаўруковую музыку ў скошаных_ мурожных травах.

  2. Хутчэй бы прыйшла вясна з сонечнымі вадаспадамі_ з блакітнымі навальніцамі_ з шалёным пахам чаромхі_ з салаўіным каханнем.

  3. Успамінай мяне вясною ў светлы_ чысты_ ясны час.

  4. Высокая_ дужая_ толькі заўжды ў адзіноце_ нязломная бяроза не толькі ратавала мяне.

  5. Бэз у руках дзяўчыны буйны_ пахучы.


  1. Адзначце сказы з аднароднымі азначэннямі.

  1. Паміж ручаямі і ліўнямі, паміж маразамі і спёкаю праходзіць граніца дзіўная, наіўная, блакітнавокая.

  2. Была цьмяная раніца ад цяжкіх, гатовых вось-вось абрынуцца на зямлю хмараў.

  3. Снягір той агністы, цудоўны.

  4. Тоненькая, загарэлая, яна чамусьці нагадвала чараўніцу з далёкай казачнай краіны.

  5. Перальём на свае аркушы казку мудрую, простую песню, кветку матчынай чыстай душы.


  1. Адзначце сказы з абагульняльнымі словамі і аднароднымі членамі.

  1. Жнівень буяў астрамі, раскашаваў гладыёлусамі, жаўцеў антонаўкамі.

  2. Рэчка ў лозах не спала начных, гаманіла пра нешта з ляшчамі.

  3. За лясы, за хаты, за святы, за моды, за густы і за сынавы ручаняты - за ўсё на зямлі чапляецца чалавек.

  4. Усё: колас, буйны і тугі, і ўсмешка, і калыска, і асеннія стагі - лягло да сэрца блізка.

  5. І яловыя лясы, і альховыя, і дубовыя - усе твае, сонейка.

IV. Адзначце сказы з двума радамі аднародных членаў.

  1. Там да хрусту ў галінах пацягваюцца спрасоння бярозкі і атрасаюцца ад імху і лісця баравікі.

  2. З сосен празрыста точацца, сцякаюць гукі на сцежкі зор і птушак, мне на рукі.

  3. Гэта след і зары, і кахання, знак замовы, дрэў апошняе красаванне перад карай зімовай.

  4. Над святаяннікавым лугам, над сінім полем лебяды насустрач радасцям і скрухам выходзіў месяц малады.

  5. Ты радуешся шчыра і злуешся, плачаш адначасна і смяешся ад лішку чысціні і пачуцця.


  1. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і аднароднымі членамі ў іх. Адзначце нумар правільнага адказу.

А. Цвітуць настольнік на стале, і падаконнік, і падлога.

  1. Аднародныя дапаўненні.

Б. Прывязі шыпшыны мне і мяты, гаварок палескі наш негаваркі.

  1. Аднародныя азначэнні.

В. Анямела вечарэюць вочы руж і хрызантэм.

  1. Аднародныя выказнікі.

Г. За плёсам гусіным, за садам сяло запытальным паглядам глядзіць.

  1. Аднародныя дзейнікі.


  1. Аднародныя акалічнасці.


  1. А1Б3В4Г2

  2. А2Б1В3Г5

  3. А4Б2В5Г1

  4. А4Б1В2Г5

  5. А5Б4В2Г3

Аднародныя члены сказа

Тэставая работа

Варыянт2


  1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску.

  1. На якім агні замешаны мой наступны_ крэўны дзень?

  2. Словы яго пяшчотныя_ калючыя.

  3. Хутчэй бы прыйшла зіма, белая_ маладая_ з малінавымі маразамі_ са звонам канькоў на лёдзе_ з навагодняй ёлкай.

  4. На акне ў пакоі дасюль стаіць невялічкі храм з маленькім_ бліскучым_ узнесеным да нябёсаў крыжыкам.

  5. Вобразная_вольная_ пявучая, мова беларуская мая жыве і жыць будзе.


  1. Адзначце сказы з аднароднымі азначэннямі.

  1. Дзень такі бязмерны, шчаслівы.

  2. З пажоўклых жылкаватых лісцяў, нібы з далоняў, ліе вада цурком.

  3. Да зямных, знаёмых змалку цудаў прывыкаць не ўмею, не хачу.

  4. З музыкі, журботнай і дзівоснай, перш зоркі прарастаюць, потым сосны.

  5. Цяпер, адзінокі, стомлены, твой адрас так ясна ўспомніў я.


  1. Адзначце сказы з абагульняльнымі словамі і аднароднымі членамі.

  1. Усім: і чалавеку, і дрэву, і зверу, і тэлефільмам, і кнігам сваім - дзеці вераць так шчыра.

  2. Там спрабуюць галасы птушкі і настройваюць на вясёлую песню свае адсырэлыя за ноч жалейкі.

  3. Вецер колер астудзіць, дажджом перамые ярка тканую нітку з шаўковых ільноў.

  4. Лён адрунеў маладым аксамітам, адпалаў у полі блакітам, летняй спеласцю адзвінеў, палатном ля ракі адбялеў.

  5. Голад, холад, слёзы, атопкі, і гора, і сонечны дзень, і знойдзены грыб, і людскі "добры дзень", і танец рыб - усё табе завяшчаю, мой сын.


  1. Адзначце сказы з двума радамі аднародных членаў.

  1. Зямля, напаўняй свае лугі і палі гулам работы, пахам раллі і потам.

  2. Як доўга, цяжка мы блукалі ў зглухлых, ледзяных снягах.

  3. Лятай, лятай, маленькі каралёк, кармі, кармі чужое птушанятка, насі яму і зблізку, і здалёк па каліву ў дзюбцы, па зярнятку.

  4. Трэба дзецям і ўнукам аддаць Радзіму, ды чыстыя ліўні, ды зялёнае сонца лесу, ды блакітнае сонца мора, ды янтарнае сонца жыта.

  5. Словы, нібы град, па тварах і вачах людзей звінелі і да мяне вярталіся назад.


  1. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і аднароднымі членамі ў іх. Адзначце нумар правільнага адказу.

А. Ёсць у маўчанні гнеў, і згода, і глыбіня, і вышыня.

1.Аднародныя азначэнні.

Б. Люблю ліпнёвы грыбасей, і ціш палёў, і водар мяты.

  1. Аднародныя дапаўненні.

В. У непагадзь шукаю сабе надвор'я ў музыцы, у людзях, у радках.

  1. Аднародныя дзейнікі.

Г. Я цябе не прымушу адкрыцца ў расстайнай журбе і шчасця твайго ніяк не парушу.

4. Аднародныя выказнікі.

5. Аднародныя акалічнасці.


  1. А1Б2В5Г3

  2. А2Б1В3Г5

  3. А3Б2В5Г4

  4. А3Б2В4Г5

  5. А5Б4В2Г3

−Абмяняйцеся работамі з суседам па парце і праверце.

Ключ.

Варыянт №1. I 2,3,4,5 Варыянт №2. I 2,3,4,5

II 1,2,4 II 3,4,5

III 3,4,5 III 1,5

IV 3,4,5 IV 1,2,4,5

V 4 V 3

V. Дамашняе заданне (на выбар вучняў).

Наперадзе ў нас выкананне дамашняга задання. Давайце з ім пазнаёмімся.

  1. Напісаць міні-сачыненне на тэму "Постаці гісторыі айчыннай. Уладзімір Караткевіч" з выкарыстаннем сказаў з аднароднымі членамі.

  2. Выпісаць 10 сказаў з аднароднымі членамі з аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха"

  3. Выканаць практыкаванне 256 з падручніка "Беларуская мова"


  1. Рэфлексійны этап.

Я веру, як некалі продкі нашы шчыра верылі, што чалавек не знікае без следу. Душа ягоная жыве ў нас, у Сусвеце. І глядзіць на нас з вамі з вечнасці У.Караткевіч. Давайце звернемся да яго са словам удзячных нашчадкаў і,безумоўна, выкарыстаем у нашым звароце некалькі сказаў з аднароднымі членамі.

Сёння перад намі стаялі адказныя задачы: сістэматызаваць і паглыбіць веды пра сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі, пунктуацыйныя нормы пры пісьмовым афармленні такіх сказаў; замацаваць уменне адрозніваць аднародныя азначэнні ад неаднародных, правільна ставіць і тлумачыць знакі прыпынку.

А яшчэ мне хацелася ўшанаваць памяць выдатнага пісьменніка і Чалавека Уладзіміра Караткевіча, хацелася, каб кожны з вас пасля гэтага ўрока хоць на некалькі хвілін узяў у рукі збор твораў пісьменніка і далучыўся да шэдэўраў нашай літаратуры, каб вы паспрабавалі спасцігнуць душу творцы, у якой любоў і цікавасць, скіраваныя да нас, нашчадкаў, удумлівых чытачоў XXI стагоддзя.


Урок беларускай мовы.Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі









Ці цікавай Ацаніце дзейнасць

была тэма настаўніка на ўроку

Урок беларускай мовы.Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членаміўрока?

Урок беларускай мовы.Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членаміУрок беларускай мовы.Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членаміУрок беларускай мовы.Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі



Ці ўдала быў Як вы ацэньваеце

падабраны сваю работу на ўроку?

мУрок беларускай мовы.Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членаміУрок беларускай мовы.Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членаміУрок беларускай мовы.Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членаміУрок беларускай мовы.Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членаміУрок беларускай мовы.Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членаміатэрыял урока?


Ці цікавай Ацаніце дзейнасць

была тэма настаўніка на ўроку

ўрока?




Ці ўдала быў Як вы ацэньваеце

падабраны сваю работу на ўроку?

мУрок беларускай мовы.Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членаміУрок беларускай мовы.Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членаміУрок беларускай мовы.Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членаміатэрыял урока?



© 2010-2022