Конкурс чытальнікаў вершаў “Гучы, роднае слова!”

Раздел Другое
Класс -
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Пазакласнае мерапрыемства

Конкурс чытальнікаў вершаў "Гучы, роднае слова"


Мэта: абуджаць у вучняў цікавасць да роднай мовы і літаратуры; выхоўваць пачуццё гонару за родную мову і паважлівыя адносіны да роднай мовы.

Ход мерапрыемства

Настаўнік. Добры дзень, шаноўныя сябры! На пачатку нашага свята мы з вамі паслухаем песню. (Гучыць песня "Гаворка беларуская" ў выкананні ансамбля "Бяседа").

Настаўнік. Гэта песня называецца "Гаворка беларуская." Падбярыце, калі ласка, сінонім да слова гаворка. (Мова.) Сёння мы з вамі будзем гаварыць пра нашу родную мову.

21 лютага адзначаецца свята - Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў свеце налічваецца больш чым 6 тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Каб захаваць тыя мовы, якія знікаюць, ЮНЭСКА і абвясціла Дзень роднай мовы. Сёння мы пачуем творы, тэмай якіх з'яўляецца беларуская мова, яе роля для народа і краіны. Людзі трымаюцца роднага слова, таму што яно - роднае, а не таму, што прыгажэйшае за гаворку суседзяў. Але прыемна, калі пісьменнікі, даследчыкі добра гавораць пра нашу мову. І зараз мы пачуем творы, прысвечаныя беларускаму слову, у выкананні нашых сяброў.

Паэтычны вернісаж ( 5 вучняў)

Настаўнік. Калі чуеш прыгожую мову майстроў слова або чытаеш беларускіх класікаў, то не перастаеш здзіўляцца прыгажосці і мілагучнасці беларускай мовы. Але не меншыя моўныя скарбы сустракаюцца ў жывой беларускай гаворцы. Невычарпальнай крыніцай гэтых скарбаў з'яўляецца беларуская фразеалогія. Вашай увазе прапануецца віктарына "Ці ведаеце вы?" За кожны правільны адказ вы атрымаеце жэтон. Той, хто набярэ найбольшую колькасць, стане пераможцам нашай віктарыны.

I. Растлумачце значэнне наступных фразеалагізмаў:

рукой падаць (блізка);

да сёмага поту (добра працаваць);

як гром з яснага неба (нечакана, раптоўна);

навярзці сем карабоў (гаварыць глупства);

аж пяткі блішчаць (хутка бегчы);

трымаць язык за зубамі (маўчаць);

ні свет ні зара (рана).

II. Закончыце фразеалагізмы:

як гром… (з яснага неба);

як дзве… (кроплі вады);

хоць кол… (на галаве цяшы);

надзьмуўся як … (мыш на крупы);

з вялікага грому… (малы дождж);

ні слыху… (ні дыху).

(Вядучы падлічвае колькасць жэтонаў і вызначае пераможцу.)

Настаўнік. І зноў мы працягваем слухаць вершы пра мову

Паэтычны вернісаж ( 5 вучняў)

Загадкі

Настаўнік.Якуб Колас пісаў: "Роднае слова - гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму нам неабходна старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры." Акрамя значных і вялікіх твораў беларускія паэты стварылі цудоўныя загадкі пра мову. Прапаную вашай увазе некаторыя з іх. Я ўпэўнены ў тым, што сярод вас ёсць нямала кемлівых і эрудыраваных вучняў. (За кожны правільны адказ атрымліваецца жэтон.)

1.

Слова-дрэва -

Першы склад.

Слова-кіпень -

Акурат

Гэта будзе склад другі,

Іх складзі, мой дарагі, -

Атрымаюць вучні

Першы свой падручнік. (БУК + ВАР)

2.

Літары ў ім, як байцы на парад,

Строгім парадкам пастаўлены ў рад,

Усе яны пэўнае месца знайшлі там,

Як мы яго назавём? (Алфавітам)

3. Крылаў не мае, ды хутка лятае,

Выпусціш -

Рад ці не рад,

А не зловіш назад. (Слова)

4. Яны чорныя, крывыя,

З нараджэння ўсе нямыя,

А калі пастануць поруч,

Як жывыя загавораць. (Літары)

Паэтычны вернісаж ( 7 вучняў)

Настаўнік. Нашы дзяды і бацькі шмат зрабілі для таго, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Дык давайце і мы будзем размаўляць па-беларуску, каб перадаць нашу мову дзецям і ўнукам. Не саромейцеся, калі нешта не атрымліваецца, размаўляйце з усмешкай і з пяшчотай на вуснах, бо

"Багацце наша - у нашай роднай мове,

Мы берагчы павінны ўсе яе.

Прыслухайцеся: што, у нейкім слове

Пяшчоты, мілагучча не стае?

Усю красу ў сябе ўвабрала мова:

І звон дуброў, і птушак галасы,

Жыве душа ў ёй сонечна, вяснова,

І мы без мовы - быццам без душы."

А зараз я прадстаўляю слова журы.

Падвядзенне вынікаў , узнагароджванне.



© 2010-2022