Исследовательская работа Ганчарства на Паазері

Раздел Другое
Класс -
Тип Научные работы
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Есть
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Исследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріИсследовательская работа Ганчарства на ПаазеріМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Аддзел адукацыі Наваполацкага гарвыканкама



Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №5 г.Наваполацка»



ГАНЧАРСТВА НА ПААЗЕР'І:

гісторыя і выкарыстанне

ганчарнага посуду ў рэгіёне

(на аснове даследавання калекцыі ганчарных вырабаў

школьнага этнаграфічнага музея

"Хата ў жыцці беларуса")





Аўтар:

Ільюхіна Д.У.,

вучаніца 8 «А» класа:

Навуковы кіраўнік:

Сугакова Г.Ч.-

настаўнік гісторыі,

кіраўнік школьнага

этнаграфічнага музея

"Хата ў жыцці беларуса"



Наваполацк, 2014



ЗМЕСТ


Уводзіны…………………………………………………………..... ….…….3

1 . Гісторыя ганчарства на Паазер'і………………………….…….…..........6

1.1. Асноўныя этапы развіцця ганчарства ў рэгіёне………………………..6

1.2. Сакрэты ганчарнага рамяства……………………………………………9

2. Ганчарны посуд ў побыце сялян Паазер'я……………………….……...12

3. Ганчарны посуд у традыцыйнай абраднасці сялян Паазер'я …………..15

Заключэнне ……………………………………………………………..........19

Спіс выкарыстаных крыніц ………………………….................................. 20































УВОДЗІНЫ

Гісторыя народа жыве не толькі ў скарбах сусветнай культуры, але і ў звычайных, добра знаёмых з дзяцінства рэчах і прадметах. Менавіта яны могуць распавесці нам аб тым, як жылі нашы продкі, пра што марылі, што любілі.

Я ўжо на працягу 4 год з'яўляюся экскурсаводам школьнага этнаграфічнага музея "Хата ў жыцці беларуса". За гэты час былі даследаваны такія тэмы, як "Ад расліны да кашулі" (пра ткацтва на Паазер'і), "Адвечны спадарожнік беларуса" (пра паазерскі ручнік). Дадзеныя даследаванні дапамаглі правільна размеркаваць ў экспазіцыі школьнага музея прылады для апрацоўкі льну, тканыя абрусы і ручнікі. На даследаваныя тэмы былі распрацаваны і паспяхова праводзяцца тэматычныя экскурсіі "Ад расліны да кашулі" і "Адвечны спадарожнік беларусаў". [Ілюстрацыі 1,2] Пасля такіх экскурсій наведвальнікі са здзіўленнем адкрываюць для сябе, што спадчына, пакінутая нашымі продкамі, - глыбокая, яшчэ не да канца вывучаная таямніца, што звычайны ручнік з арнаментам на самай справе можа быць сапраўднай кнігай жыцця яго гаспадыні.

Ілюстрацыя 2

Ілюстрацыя 1

Але узнікае заканамернае пытанне: "Няўжо толькі ручнік хавае ў сабе столькі таямніц і можа лічыцца адвечным спадарожнікам беларуса? А можа, былі ў побыце нашых продкаў і іншыя прадметы, якія суправаджалі іх ад нараджэння да смерці, мелі як практычнае, так і магічнае, сакральнае значэнне?" Улічваючы, што экспазіцыя музея прадстаўлена самымі разнастайнымі экспанатамі, для адказу на гэта пытанне было вырашана даследаваць адну з музейных калекцый - калекцыю ганчарнага посуду.

Звычайны наведвальнік музея, магчыма, думае, што такія даследаванні неабходны толькі самім даследчыкам. Я ж так не думаю. Даследаванне калекцыі дапаможа правільна размясціць ганчарныя вырабы ў экспазіцыі музея. На аснове даследавання можна будзе распрацаваць новую тэматычную экскурсію, праводзіць розныя цікавыя мерапрыемствы, гульні, выконваць займальныя заданні і г.д. А ўсё гэта дапаможа зацікавіць наведвальнікаў музея. І, магчыма, той, хто ішоў на экскурсію "таму, што так трэба", выйшаўшы з музея, захоча вярнуцца сюды яшчэ раз ўжо са сваімі сябрамі. А, магчыма, хтосьці і сам зоймецца справай захавання і вывучэння побыту і традыцый нашых продкаў.

Такім чынам, тэма даследавання з'яўляецца актуальнай і запатрабаванай у дзейнасці школьнага музея, а таксама ў справе вывучэння і прапаганды традыцыйнай культуры беларускага Паазер'я.

Трэба адзначыць, што вывучэнне паазерскага ганчарства мае адносна невялікую гісторыю. Асобныя звесткі аб знешнім выглядзе і выкарыстанні ганчарнага посуду на Паазер'і можна знайсці ў працы этнографа М.Я.Нікіфароўскага "Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности". Сярод сучасных даследванняў па дадзенай праблеме трэба адзначыць працы Сахута Я.М. ("Беларускае народнае дэкарытыўна-прыкладное мастацтва", 1996 г.; "Беларускае народнае мастацтва", 1980 г. і іншыя). Каштоўная інфармацыя прадстаўлена ў даследаваннях "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Віцебскае Падзвінне" (Т.Б. Варфаламеева, А.М.Боганева, М.А. Козенка і інш., Мн., 2004 г.), "Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны" (Віцебск, 2011 г.), у энцыклапедычных выданнях "Этнаграфія Беларусі" (Мн., 1989 г..), "Беларускі фальклор" (Мн., 2005 г.). Пэўную каштоўнасць уяўляе сабой праца Т. В. Валодзінай «Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў». Даследчыца прааналізавала семантыку прадметаў хатняга ўжытку, паказала іх асноўнае сэнсавае значэнне, якое мае вызначаны прадмет ў хаце беларускага селяніна, а таксама спосабы яго выкарыстання ў магічных і рытуальных мэтах.

У пачатку даследавання была прапанавана наступная гіпотэза: ганчарны посуд, як і ручнік, шырока выкарыстоўваўся нашымі продкамі ў паўсядзённым жыцці. У той жа час ганчарны посуд не адыгрываў такой вялікай ролі ў каляндарнай і сямейнай абраднасці і наўрад ці меў нейкае магічнае ці сакральнае значэнне ў жыцці нашых продкаў.

Мэта даследавання: вызначыць, ці можна ганчарны посуд, як і ручнік, называць адвечным спадарожнікам беларуса Паазер'я, распрацаваць на аснове даследавання тэматычную экскурсію пра ганчарны посуд для школьнага этнаграфічнага музея "Хата ў жыцці беларуса".

Задачы даследавання:

  • прасачыць гісторыю ганчарнага посуду і вызначыць, як змяніўся яго выгляд са старажытнасці да нашых дзён;

  • вызначыць, як і дзе выкарыстоўвалі ганчарны посуд нашы продкі;

  • класіфікаваць ганчарны посуд, які захоўваецца ў фондах музея, у залежнасці ад яго прызначэння і спосабу аздаблення;

  • апублікаваць матэрыялы даследавання ў школьнай газеце "Спадчына роднай зямлі" і на школьным інтэрнэт-сайце.

Аб'ектная вобласць даследавання: этнаграфія

Аб'ект даследавання: беларуская народная (традыцыйная) культура.

Прадмет даследавання: паазерскі ганчарны посуд

Метады даследавання:

  • аналіз этнаграфічнай літаратуры па вызначанай тэме;

  • кансультацыі навуковых супрацоўнікаў Полацкага нацыянальнага музея-запаведніка;

  • апытанне старажылаў г.Наваполацка пра знешні выгляд і выкарыстанне ганчарнага посуду ў паўсядзённым жыцці і пад час традыцыйных святаў і абрадаў;










1. ГІСТОРЫЯ ГАНЧАРСТВА НА ПААЗЕР'І

1.1. Асноўныя этапы развіцця ганчарства ў рэгіёне

Ганчарства - гэта вытворчасць ганчарных вырабаў гаспадарчага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння з гліны. [2, с.138] Назва "ганчарства", па меркаванні даследчыкаў, паходзіць ад слова "горн", "горан" - печы для абпальвання вырабаў з гліны. [2, с.138]

Як сведчаць вучоныя, ганчарства на Паазер'і зарадзілася ў раннім неаліце, каля 4 тыс.год да н.э.. [22, с.24]. Ганчарны посуд рабілі ў кожным пасяленні ўручную, з кавалкаў ці даўгіх жгутоў гліны. Каб сценкі былі трывалыя і гладкія, яны страранна загладжваліся. Паверхня посуду пакрывалася арнаментам. Цікава, што першыя сасуды былі вастрадоннымі - так было зручней іх ставіць на дол. [12, с.56] Затым выраб абпальвалі на вогнішчы. [30, с.15]Дарэчы, абпаленая гліна - гэта першы штучны матэрыял, вынайдзены чалавецтвам. Да з'яўлення ганчарства чалавек выкарыстоўваў такія прыродныя матэрыялы, як камень, косць, дрэва, скура жывёлы і іншыя. [22, с.24] Такім чынам, можна сцвярджаць, што ганчарства - гэта новы этап узаемаадносін чалавека і прыроды. Гліняны посуд дазволіў асвоіць новы спосаб прыгатавання ежы - варку, у цэлым павысіць культуру спажывання. Акрамя таго, гліняны посуд пашырыў магчымасці захавання прадуктаў, а значыць, - магчымасці рабіць прыпасы, зберагаючы іх ад гніення, высыхання і інш. Гэта давала вольны час і тым самым спрыяла развіццю іншых рамёстваў, а таксама развіццю духоўнай культуры. [31, с.36]

Менавіта пачынаючы з эпохі неаліта, рэшткі ганчарнага посуду - самы масавы матэрыял, што сустракаецца пад час археалагічных раскопак. Гэта і зразумела: посуд заўсёды быў неабходны людзям. А па некаторых дадзеных, кухонны гліняны посуд, у якім штодзённа рыхтуюць ежу, існаваў не больш аднаго месяца, сталовы посуд - каля паўгода. І калі зламаны металічны нож можна было пусціць на перплаўку і зрабіць іншую рэч, то абломкі разбітых гаршкоў проста выкідваліся. І яны захоўваліся амаль у любой глебе даволі доўга. [29, с.62]

На жаль у фондах школьнага музея няма ні аднаго ганчарнага вырабу ці яго рэшткаў часоў каменнага веку. Але для паўнаты ўяўлення аб гісторыі развіцця ганчарства на Паазер'і наведвальнікам можна прапанаваць зрабіць самім посуд ці яго імітацыю з гліняных жгутоў або пластыліну. [Ілюстрацыі 1.1]

Ілюстрацыя 1.1У спецыялізаванае рамяство ганчарства вылучылася са з'яўленнем у Х ст. ганчарнага круга. [32, с.136] Пра рамесніцкі характар ганчарства ў гэты час сведчаць шматлікія знаходкі цэлых вырабаў і іх фрагментаў з клеймамі, размешчанымі на знешнім баку днішча. Адбываецца яго размежаванне на гарадское і сельскае. Калі сельскія ганчары па-ранейшаму задавальняюць уласныя патрэбы ў посудзе нешырокага асартыменту, вырабленым у тэхніцы ручной лепкі, гарадскія рамеснікі актыўна авалодваюць болыш дасканалымі сродкамі вытворчасці, шырока запазычваюць тэхналагічныя і мастацкія дасягненні суседзяў у галіне керамічнай вытворчасці. [16, с.73]

У познім сярэдневякоўі развіццё ганчарства звязана з утварэннем рамесніцкіх цэхаў. У 16 - 18 ст. цэхі, у якія ўваходзілі ганчары, існавалі ў Полацку, Віцебску, Дзісне. [27, с. 885] Яны мелі свой статут, які прадугледжваў пэўны парадак прыёму майстроў у цэх, выбараў і справаздач цэхмістраў, правядзення сходак, найму і пераходу па ступеньках цэхавай іерархіі вучняў і чаляднікаў, акрэсліваў іх абавязкі, рэгламентаваў вытворчую дзейнасць, нормы паводзін, забараняў пазацэхавым ганчарам займацца рамяством і г.д. [28, с. 362]

Ілюстрацыя 1.2Тэрмін навучання рамяству ганчара (у залежнасці ад узросту вучняў) складаў 4 - 6 гадоў, пасля чаго тыя маглі працаваць чаляднікамі. Паўнапраўнымі членамі цэха былі толькі майстры. Для атрымання гэтага звання чаляднік павінен быў паказаць сваё майстэрства: зрабіць некалькі рэчаў пэўных памераў - гаршчок і збанок «шырынёю ў тры пядзі», макацёр «велічынёю ў карэц», міску і рынку «шырынёю ў чвэрць». Ганчары, удастоеныя звання майстра, мелі права на адкрыццё ўласнай майстэрні і продаж вырабаў. У параўнанні з вясковымі рамеснікамі гарадскія майстры мелі больш дасканалую тэхналогію вытворчасці, вышэйшую якасць прадукцыі, больш разнастайны яе асартымент. [32, с.139]
Выраб глінянага посуду быў пашыраны і ў шматлікіх вёсках. Вядомым цэнтрам ганчарства на нашых землях была в.Экімань [Ілюстрацыя 1.2]

У 19 - пачатку 20 ст. на Паазер'і існавала шырокая сетка цэнтраў ганчарства. Пераважалі малыя (менш за 10 майстроў) і сярэднія (10 - 30 майстроў), сустракаліся буйныя (больш як 30 майстроў). Вядомыя цэнтры ганчарства таго часу - Віцебск, Глыбокае, Горкі, Дзісна, Дуброўна, Чашнікі, Экімань і інш. Паазерскія ганчары ў 19 - пачатку 20 ст. поўнасцю забяспечвалі сваімі вырабамі мясцовае насельніцтва. Вясковыя рамеснікі прадавалі або абменьвалі іх на збожжа ў навакольнай мясцовасці. На значна большай адлегласці збывалі свой тавар гарадскія і местачковыя майстры.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на ўсходняй частцы Паазер'я былі створаны ганчарныя арцелі. На Полаччыне ў Задзвінні працавала арцель "Пралетарый". У 30-ыя гг.ХХ ст. у Экімані, якая здаўна славілася як ганчарная слабада, была арганізавана арцель "Чырвоны горан". Сярод членаў арцелі былі вядомыя ў свой час майстры П.М. Зелянкевіч, Д.Зелянковіч, І.Л. Фалькоўскі.[22, с.674]

Выраб глінянага посуду ў якасці дапаможнага промыслу існаваў у некаторых калгасах. У 1930-я г. саматужная ганчарная вытворчасць прыкметна скарацілася, а ў многіх месцах зусім спынілася. [20, с.92]

У Заходняй Беларусі ў перадваенны перыяд шмат ганчароў займаліся промыслам індывідуальна. Вядома, што ў Дзісне працавала майстэрня, у якой выкарыстоўвалася наёмная праца. [20, с.92]

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў БССР былі адноўлены старыя і адкрыты новыя ганчарныя арцелі, якія ў 1960 г. пераўтвораны ў дзяржаўныя прадпрыемствы. У наш час маштабы народнага ганчарнага промыслу на Паазер'і з'яўляюцца мінімальнымі, аднак у сувязі з ростам цікавасці да традыцыйнай спадчыны назіраецца рост цікавсці да ганчарства. [16, с.92] Так, напрыклад, у Цэнтры рамёстваў г.Наваполацка не адно дзесяцігоддзе працуе клуб майстроў "Прамень", які займаецца адраджэннем ганчарнага промыслу. [8] Сярод майстроў-ганчароў г.Наваполацка, можна назваць Дунеўскага Валерыя Пятровіча - майстара па кераміцы клуба народных майстроў і мастакоў "Прамень". Ён працягвае традыцыі народнага ганчарства , працуючы ў тэхніцы задымлення. Таксама будзе дарэчы ўзгадаць Змітровіч Ларысу Пятроўну і Сібірцаву Кацярыну Юр'еўну - майстроў па кераміцы клуба народных майстроў і мастакоў "Прамень". [20, с.108]

Такім чынам, можна выдзеліць наступныя перыяды ў развіцці ганчарства на Паазер'і:

  1. перыяд існавання ляпнога посуду (ал неаліту да пачатку Χ ст.);

  2. перыяд распаўсюджання ганчарнага круга (дзякуючы яму пачынаецца масавая вытворчасць глінянага бытавога посуду (Χ - ΧV ст.));

  3. перыяд развіцця цэхавага рамяства (ΧVI - ΧVIII ст.);

  4. шырокая распаўсюджанасць ганчарнага рамяства з цэнтрамі ў Віцебску, Глыбокім, Горках, Дзісне, Дуброўне, Чашніках, Полацку, Экімані (ΧIΧ - пач. ΧΧ ст);

  5. паступовы заняпад ганчарнага рамяства (сярэдз. ΧΧ - др. пал. ХХ ст);

  6. адраджэнне ганчарнага рамяства (канец ХХ ст. - пач. ХХІ ст).

Відавочна, што ганчарныя вырабы суправаджаюць жыццё паазерскага селяніна на працягу многіх стагоддзяў з часоў неаліту. Гэта часткова дае падставы назваць ганчарны посуд, як ручнік, які з'явіўся таксама ў неаліце, адвечным спадарожнікам беларусаў Паазер'я.

1.2. Сакрэты ганчарнага рамяства

Як сведчаць этнаграфічныя запісы, у народных уяўленнях ганчару прыпісвалі валоданне незвычайнымі ведамі і магічнай сілай. Простаму неадукаванаму селяніну не заўсёды было зразумела, як з кавалка гліны можа атрымацца якасны посуд. У народзе верылі, калі ганчар не валодае пэўнымі таямніцамі прафесіі, то ў зробленым ім посудзе не будзе атрымоўвацца добрая смятана ці не будуць добра захоўвацца прадукты. Цікава, што па меркаванні даследчыкаў, у старажытнасці ганчарная справа была жаночым заняткам. Верылі, што гаршчэчніца валодае незвычайнымі ўласцівасцямі. Яна магла выйсці замуж толькі за каваля, які таксама з дапамогай агню вырабляў рэчы. Часта гаршчэчніца і каваль выступалі ў ролі святароў, пакліканых забяспечыць урадлівасць зямлі. [18, с.16]

Са з'яўленнем ганчарнага круга ганчарства цалкам пераходзіць у рукі рамеснікаў-мужчын. [16, с.73] Часта ў народзе ганчароў лічылі п'яніцамі. Казалі: "Ганчар - ні хазяін". [10] Але разам з тым ганчарства як рамяство карысталася значнай павагай. Верагодна, гэта можна патлумачыць сувяззю з агнём і зямлёй, стыхіямі, якія ў народнай свядомасці ўспрымаліся як чыстыя і святыя, а таму - паважаныя. [35]

З вырабам глінянага посуду звязана шмат прыслоўяў і забабонаў. Лічылася, што калі благое вока гляне на посуд у часе лепкі, то гаршкі ў печы паб'е Пярун. З мэтай абароны посуд трэба было пакрапіць салёнай вадой або абвесці вакол яго тры разы падпаленай драўлянай качаргой ці выкінуць праз страху будынка, дзе абпальваўся посуд, свіны гной. Часта ў час лепкі ганчар маліўся. Калі ганчар працаваў, то забаранялася зычыць яму поспеху, іначай начынне пры абпале разваліцца. [36]

Сапраўды, кожны ганчар меў свае маленькія хітрасці. Напрыклад, вопытны ганчар адпраўляўся па ваду для прыгатавання посуду толькі ў суботу да ўзыходу сонца. Таксама па традыцыі усе пачатковыя этапы апрацоўкі гліны трэба пачынаць да ўсходу сонца, іначай посуд будзе няўдалы. [13, с.157]

Купля-продаж ганчарных вырабаў таксама суправаджаліся рытуальнымі дзеяннямі. Напрыклад, сяляне, набываючы стаўбун, клалі ў яго сена ці салому з воза ганчара. Лічылася, што пасля гэтага ў стаўбуне будзе добра адстойвацца смятана. [10]

Цікава, што ў Віцебскай губерніі, калі ў вёску заязджаў ганчар, дзяўчаты варажылі: яны падкладвалі ў яго павозку з гаршкамі лапаць з правай нагі і глядзелі, куды ганчар накіруецца. лічылася, што менавіта з таго боку трэба чакаць сватоў. [10]

Выраб ганчарнага посуду даваў надзейны даход для сям'і майстра, і гэта знайшло адлюстраванне ў народнай прыказцы: "На гліне грош не гіне". [20, с.90]

Трэба адзначыць, што трываласць ганчарныя вырабы набывалі, у першую чаргу, дзякуючы абпальванню яе ў печы. Для абпальвання керамікі будавалі невялікую печ-горан з камянёў. Беларуския ганчарныя горны часам змяшчалі ад 300 да 1000 вырабаў рознай велічыні. На Палессі такія гораны будавалі круглымі, у нашых мясцінах - 4-х -кутнымі. Калі вырабаў было няшмат, толькі для сваёй гаспадаркі, іх абпальвалі ў хатняй печы. [ 32, с.136]

Па спосабе абпалу кераміку падзяляюць на гартаваную, задымленую і паліваную. Гартаванне, альбо абварванне толькі што вынутага з печы посуду робіцца ў рошчыне з жытняй ці пшанічнай мукі з дамешкамі льняной ці канаплянай трасты, таўчонага вугалю, сажы. Чарапок пры абвары набывае непрадказальны па малюнку плямісты дэкор, таму такі посуд яшчэ назыаюць рабым. [ 17, с.136] У калекцыі музея няма ніводнага гартаванага ганчарнага вырабу.

Ілюстрацыя 1.3Задымленне робіцца на апошніх стадыях абпалу, калі ў печку падкладаюць смалістае дрэва, герметычна замуроўваюць. У выніку хімічных рэакцый чарапок набывае сінявата-чорны колер, змяншаецца яго порыстасць і павялічваецца трываласць. Калі абпалу з задымленнем папярэднічае націранне чарапка гладкай косткай альбо крэмнем, то ў выніку атрымліваецца чорнаглянцаваная кераміка. [ 17, с.137] У фондах музея захоўваецца адзін ганчарны выраб, выкананы ў тэхніцы чорнаглянцаванай керамікі.[Ілюстрацыя 1.3 ]

Паліваная кераміка вядома ў гарадскім рамястве з ХІІ ст, атрымала распаўсюджанне ў ХVІ - ХVIII ст., а ў вясковых ганчарных цэнтрах засвойваецца ў другой палове ХІХ стагоддзя [20, с.90]

Вясковае ганчарства стала выкарыстоўваць паліву толькі ў сяр.19 - пач.20 ст. [19, с.90]

Паліваны ганчарны выраб - той, які пакрыты з засцерагальна-дэкаратыўнай мэтай тонкім слоем палівы. Паліва-шклопадобнае бясколернае пакрыццё, якое складалася з легкаплаўкіх матэрыялаў: кварцавага пяску або сухой расцёртай гліны пэўнага гатунку і перапаленага да поўнага пераходу ў вокіс свінцу. [32, с.378] Паліва наносілася на выраб перад абпальваннем або пасля яго. Знешнюю паверхню посуду звычайна палівалі не цалкам, а толькі ў верхняй частцы (з-за дарагавізны палівы) У выніку яркія бліскучыя падцёкі прыгожа кантраставалі з мяккім тэракотавым колерам ніжняй часткі вырабу. [32, с.378]

Ілюстрацыя 1.4У нашай калекцыі ў асноўным прадстаўлены паліваныя ганчарныя вырабы.[Ілюстрацыя 1.4 ] Але гэта і не дзіўна, бо для Паазер'я характэрны менавіта такі посуд. [2, с.268] Увогуле, адметнасцю паазерскай керамікі з'яўляюцца масіўныя формы і крыху спрошчаныя сілуэты.[16, с.87]

Ёсць у фондах музея таксама ганчарны выраб, упрыгожаны арнаментам у выглядзе завіткоў, хвалістых ліній і кропачак. Трэба адзначыць, што геаметрычны арнамент з'яўляецца адным з найстаражытнейшых. З яго дапамогай першабытны чалавек выказваў свае адносіны да навакольнага свету. Спачатку гэта былі простыя, лёгка запамінальныя знакі і сімвалы: круг азначаў сонца, прамая гарызантальная лінія - зямлю, квадрат ці ромб - поле, хвалістая лінія - ваду. [33] У дадзеным выпадку выраб аздоблены ўзорам вады у выглядзе завіткоў і хвалістых ліній. Над імі размешчаны маленькія кропачкі-кружочкі - сімвалы збажыны, багатага ўраджаю, які дае зямля, добра палітая дажджом.[26, с.58, Ілюстрацыя 1.5 ]



Ілюстрацыя 1.5

Ілюстрацыя 1.6Цікава, што, па меркаванні даследчыкаў, элементы гэтага арнаменту ў старажытнасці наносліся крыху ў іншым парадку. Таланцава В.Ф. заўважае: "Часам на такой пасудзіне была выява цэлай "карціны свету": неба з запасам вады (гарызантальная хвалістая альбо зігзагападобная лінія ці некалькі ліній), струмені дажджу, якія цякуць па "паветры" (вертыкальныя лініі), зямля з раслінамі (кропкі вакол хвалістай лініі. Гэтым малюнкам старажытны земляроб нібыта казаў:"Няхай пойдзе дождж і палье дабратворнай вільгаццю зямлю, няхай уродзіць багаты ўраджай і зазелянеюць травы" .[26, с.59] Падобным, толькі больш спрошчаным узорам упрыгожаны яшчэ адзін ганчарны выраб з музейнай калекцыі. [Ілюстрацыя 1. ] Дадзены ганчарны выраб каштоўны яшчэ і тым, што ён аздоблены ангобнай размалёўкай. Ангоб - гэта аздабленне керамічных вырабаў вадкім растворам тонказмолатай гліны іншага колеру. Наносілі ангоб пэндзалем або паліваннем на сыры, высушаны неабпалены выраб, які затым пакрывалі празрыстай палівай, а потым абпальвалі. На Паазер'і ангобная размалёўка вядома з 12 ст. У гарадскім ганчарстве яна дасягнула росквіту ў 17-18 ст.: сталовы посуд аздаблялі зігзагамі і раслінным узорам. У 18 ст. керамічныя вырабы нярэдка поўнасцю палівалі белым ангобам, што імітавала фаянсавыя і фарфоравыя вырабы. З 19 ст. ангобная размалёўка пашырылася і ў вясковым ганчарстве. [34]

Такім чынам, бачым, што выраб ганчарнага посуду суправаджаўся шматлікімі магічнымі рытуаламі. Гэта звязана з тым, што ганчарнае рамяство заснавана на выкарыстанні магутнай стыхіі - агню - і на ўменні кіраваць ёю. Па спосабе тэрмічнай апрацоўкі ганчарны посуд можна падзяліць на чорнаглянцаваны, чорназадымлены, паліваны і гартаваны. Найбольш старажытнамі спосабамі апрацоўкі з'яўляюцца гартаванне і задымленне. У музейнай калекцыі прадстаўлены ў асноўным паліваны посуд. Таксама маецца адзін чорнаглянцаваны выраб. Для аздаблення ганчарнага посуду са старажытных часоў выкарыстоўваўся геаметрычны арнамент.



2. ГАНЧАРНЫ ПОСУД У ПОБЫЦЕ ПААЗЕРСКІХ СЯЛЯН

Як сведчаць этнаграфічныя крыніцы, асартымент ганчарнага посуду на Паазер'і быў надзвычай шырокім і разнастайным. Увесь ганчарны посуд можна класіфікаваць наступным чынам:

1. Посуд для гатавання (гаршкі і інш.)

2. Посуд для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў (збаны, гарлачы, глякі, слаі, спарышы).

3.Сталовы посуд (міскі, паўміскі, кубкі, хлебніцы, маслѐнкі і інш.)

4.Рэчы гаспадарчага ўжытку: (рукамыі, паілкі, пасудзіны для гонкі дзѐгцю і да т.п.) [16, с.77]

Гаршкі для гатавання ежы ў печы мелі найбольшае пашырэнне ў побыце паазерскага селяніна. Форма іх амаль шарападобная, крыху звужаная да дна - каб лепш награваліся на агні. [ 24, с.32]

Ілюстрацыя 2.1У такіх гаршках варылі кашу. М.К.Шпанко ўспамінае: "Такая смачная каша атрымоўвалася. Яе гатавалі ў печы. Асабліва смачна атрымоўвалася каша на малацэ. Яна была такой духмянай і смачнай. Іншая справа, што елі такую кашу мы рэдка. У пасляваенныя гады гэта было вялікім шыкам".[10] Бытуюць гліняныя гаршкі фабрычнай вытворчасці і сёння, таму што згатаваная ў гаршку ежа смачнейшая, чым у металічнай пасудзіне. Вось якія парады пад час сустрэчы з юнымі экскурсаводамі дала нам Шпанко М.К.. па прыгатаванні ежы ў гліняных гаршэчках [Ілюстрацыя 2.1]:

Новы гаршчок трэба гадзіну вымочваць у халоднай вадзе. Калі ж у гаршку ўжо раней гатавалі, то перад чарговым гатаваннем гэты гаршчок у халодную ваду апускаюць на хвілін 5 (тады страва будзе смачнейшай).

Нельга гаршчок ставіць у гарачую печ. Калі распальваеш - тады і ставіць трэба.

Калі пад час прыгатавання стравы трэба даліць вады, то, каб гаршчок не патрэскаўся, гэтая вада павінна быць гарачай, а не халоднай.

Гарачы гаршчок нельга ставіць на халодную ці вільготную паверхню, бо ад гэтага ён таксама можа трэснуць. [10]

А вось якая парада для гаспадынь знайшлася ў кнізе "Літоўская гаспадыня": "Для таго, каб мёд доўга захоўваў свае лекавыя магчымасці, яго трэба захоўваць у глінягым гаршку." [15, с.37]

Пад час працы над тэмай мне ўдалося знайсці і запісаць некалькі "смачных" рэцэптаў гатавання ў гліняным гаршку. Гэтыя рэцэпты змешчаны ў дадатку 3.

На жаль, у фондах нашага музея няма аўтэнтычнага гаршка для прыгатавання ежы ў печы. Але для паўнаты музейнай экспазіцыі ў падраздзеле "Печ" мы размясцілі сучасны гліняны гаршчок, набыты ў краме. [Ілюстрацыя 2.2]

Ілюстрацыя 2.2Акрамя гаршкоў для прыгатавання ежы на Паазер'і ў ХІХ ст. выкарыстоўвалі бабачнікі (гліняныя пасудзіны ў выглядзе ўсечанага конуса з вертыкальнымі глыбокімі ўмяцінамі па баках для выпякання велікоднага пірага), латкі (глыбокія гліняныя пасудзіны з шырокім тулавам і вусцем, у якіх смажылі і тушылі мяса, бульбу, пражылі гарох і да т.п.), рынкі(круглая, плоская пасудзіна на трох ножках з полым дзяржальнам, прызначаная для смажання страў). [16, с.65]

Ілюстрацыя 2.3Выраблялі майстры на Паазер'і і спарышы - два невялічкія, злепленыя разам гаршочкі з дужкай-ручкай пасярэдзіне. У іх насілі жнеям ці касцам, кажучы сучаснай мовай, "комплексны абед": у адным гаршочку - суп, у другім - каша. [24, с.56] У калекцыі нашага музея знайшоўся адзін спарыш. Але, на жаль, у музей ён патрапіў моцна пашкоджаным. Самае крыўднае тое, што з дзвюх гаршкоў адзін адбіты. Тым не менш, нават у такім выглядзе ён дазваляе наведвальнікам музея ўявіць, як выглядаў сапраўдны спарыш. [Ілюстрацыя 2.3] Тут хочацца дабавіць, што, нягледзячы на даволі трывіяльнае прызначэнне спарыша, яго назва, на думку аўтара, мае больш патаемнага сэнсу. Справа ў тым, што ў міфалогіі беларусаў спарыш - гэта персанаж, надзелены здольнасцю забяспечваць спор, багацце, дабрабыт i шчасце наогул. [35]

Ілюстрацыя 2.4Добра вядомай пасудзінай з'яўляецца збан - высокая гліняная пасудзіна для малака, смятаны, маслёнкі, сыроваткі. Бакі ў збана выпуклыя, шыйка звужаная. Мае ручку і носік-дзюбку, каб тое ж малако лёгка, роўным струменьчыкам лілося ў міску ці ў кубак. Паводле ўспамінаў Шчарбіцкай З.І., перасяленкі з в.Залюхава, калі пад рукою не было кошыка, дзеці збіралі ў збанок ягады. . [Ілюстрацыя 2.4] Па словах Шчарбіцкай З.І. у збанку малако доўга не скісала, а ў гарачыню было халоднае.[9]

Успамінаючы дзяцінства, Шпанко М.К. некалькі разоў падкрэсліла, што ў збанах малако было "атменнае". "А ўжо сколька смятаны з яго адстаівалася! Ва ўсё горла збана. З банкі сцяклянай столькі смятаны не сабярэш!"[10]

А вось якія цікавыя звесткі пра збан змясціў Я.М. Нікіфароўскі ў сваёй працы "Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности". "Звычайная служба крынкі і збана дастаткова вядома; другарадная ж служба іх заслугоўвае некаторага ўпамінання. Так, пры адсутнасці вёдзер, пры наспех зробленых з вяровак перавёслаў, яны прагуляюцца за вадой з ежай - у рабочыя вуглы; заткнутыя анучкай, сенам ці саломай, будуць у работніка то з вадой, то з квасам; ягаднікі выходзяць з імі за многія вёрсты збіраць ягады; падарожнікі ў дарозе звараць у іх грыбы і іншыя стравы. У рэшце рэшт і дома яны паслужаць для захавання сушаных ягад і грыбоў, для семян, крупы, яек; у іх жа часам робіцца квас і г.д." [21, с.88-89]

Ілюстрацыя 2.5Прааналізаваўшы калекцыю, можна зрабіць выснову, што ў фондах музея захоўваецца два збаны. [Ілюстрацыя 2.5]. Адзін з іх трапіў у музей даволі моцна пашкоджаны: збан не мае ручкі. У гэты збан мы вырашылі насыпаць сушаны гарох, каб такім чынам прадэманстраваць рознабаковае выкарыстанне збаноў ў побыце паазерскіх сялян. Другі збан захаўся добра. Ён прыгожы, вялікі, знутры і напалову звонку пакрыты палівай. Гэты збан змешчаны на стале ў бабіным куце. [ Ілюстрацыя 2.6]



Ілюстрацыя 2.6

Падобны на збан гладыш (гарлач). Але ён не мае ручкі і носіка для зліву (ад слова "гладкі"). [17, с.43] На Паазер'і гладышы звычайна называлі стаўбунамі. [11] Удалымі лічыліся стаўбуны "з пупом", г.зн. з невялікім узвышэннем унутры на днішчы. "Яны былі добрыя для малака". [10]У фондах нашага музея захоўваецца 9 гарлачоў. Большасць з іх мы размясцілі ў падраздзеле экспазіцыі "Бабін кут". Адзін збан знаходзіцца на покуці, на стале, пакрытым абрусам і ручніком. [Ілюстрацыі 2.7, 2.8]



Ілюстрацыя 2.8

Ілюстрацыя 2.7

Такім чынам, можна сцвярджаць, што ганчарны посуд шырока выкарыстоўваўся сяланамі Паазер'я ў паўсядзённым жыцці. У калекцыі музея прадстаўлены аўтэнтычны ганчарны посуд для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў харчавання. Найбольш ярка прадстаўлены такі від посуду, як стаўбун. Дарэчы, шырокая распаўсюджанасць шыракагорлых з кароткай шыйкай збанкоў і гарлачоў - гэта адметнасць паазерскага ганчарства. [32, с.393] Тым не менш, актывістам музея неабходна пастарацца знайсці як мага больш іншых, не прадстаўленых ў калекцыі відаў ганчарнага посуду, а таксама другіх вырабаў з гліны (цацкі, дэкаратыўная кераміка), якія калісьці бытавалі на тэрыторыі Паазер'я.

3. ГАНЧАРНЫЯ ВЫРАБЫ Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ АБРАДНАСЦІ СЯЛЯН ПААЗЕР'Я

Трэба адзначыць, што ў свядомасці сялян гаршок суадносіўся з чалавекам. Гэтая сувязь прасочваецца ў назвах частак гаршка: горла, носік, ручка. Праз абазначэнне этапаў і асаблівасцей жыцця чалавека гаршок згадваецца ў шматлікіх загадках, напрыклад: Быў я на пажары, быў я на базары, як стар стаў, пад вуглом галаву паклаў [6, с.204]

Цікава прасачыць выкарыстанне ганчарнага посуду ў сямейнай абраднасці беларусаў Паазер'я.

Ілюстрацыя 3.1Пад час улазін на Паазер'і, як і паўсюдна па Беларусі, гаршчок выкарыстоўвалі для таго, каб перавесці хатніка на новае месца. Для гэтага "жар" з печы ў старой хаце збіралі ў гаршчок і, пераносячы яго ў новую хату, запрашалі "хатніка дзядулю". Тут вугалі высыпалі ў новую печ, а гаршчок разбівалі і ноччу закопвалі чарапкі пад пярэднім вуглом. [25, с.350] Спасылаючыся на дадзеную інфармацыю было вырашана ў падраздзеле "Улазіны" размясціць гаршок з вуголлем.[7. Ілюстрацыя 3.1]

Разнастайныя рытуалы з гаршчком былі шырока распаўсюджаны ў абрадах, якія суправаджалі пераломныя моманты жыцця чалавека: радзіны, вяселле, пахаванне.[3, с.97; 4, с.147] Гэта, ў першую чаргу, абрад біцця гаршка. Ён сівалізуе набыццё чалавека новага статуса і пачатак наступнага этапа ў жыцці.

Так, беларускія сяляне ў час хрэсьбін выконвалі абрад: падавалі гасцям у накрытым талеркай гаршку спецыяльна звараную кашу, у талерку клалі грошы - "выкуплівалі кашу"; кум жа павінен быў адным ударам разбіць гаршчок аб стол "на шчасце нованароджанаму", але так, каб каша не вывалілася на зямлю, бо потым з дапамогаю глінянага чарапка яму трэба будзе накарміць ёю гасцей. [5, с.41]Для таго, каб адлюстраваць дадзены абрад, у экспазіцыі музея было вырашана змясціць гаршок-новадзел у падраздзеле "Радзіны" [Ілюстрацыя 3.2]

Ёсць звесткі і аб выкарыстанні ганчарнага посуду ў вясельнай абраднасці. Напрыклад, Семеж А.І. так расказвала пра сустрэчу бацькамі маладых пасля вянчання: "На парозе клалі кажух. Каб маладыя былі багатыя. Дзеці каб радзіліся. А далей слалі ручнік, а пад яго падкладвалі гліняную талерку. Маладыя далжны былі стаць і раздавіць, разбіць яе. Гэта было на шчасце". Можна меркаваць, што ў дадзеным выпадку талерка, як і гаршок на радзінах, сівалізуе набыццё жаніхом і нявестай новага статуса і пачатак наступнага этапа ў іх жыцці.[7]

Ілюстрацыя 3.2Адгалоскам старажытнага ўсходнеславянскага абрада трупаспалення даследчыкі лічаць такія дзеянні, як біццё гаршка пры вынасе нябожчыка з хаты. Згодна з уяўленнямі людзей часоў першабытнаабшчыннага ладу душа нябожчыка працягвае сваё існаванне і пасля смерці чалавека. Яны верылі, быццам бы памёршаму "на тым свеце" неабходна ўсё тое, чым ён карыстаўся пры жыцці. У магілу нябожчыка клалі розныя рэчы, якія нібыта маглі спатрэбіцца ў "загробным жыцці". Гэта былі ўпрыгожванні, зброя, прылады працы і хатняга ўжытку, нават ежа ў гаршках.[25, с.379] Паводле вельмі даўніх язычніцкіх вераванняў, агонь быў свяшчэннай ачышчальнай сілай. Яму і аддавалі цела нябожчыка разам з яго рэчамі, спальваючы ўсё на вогнішчы. [25, с.379]

У нас на Паазер'і пры сустрэчы пахавальнай працэсіі ці пасля развітання з памершым, вярнуўшыся дадому, стараліся дакрануцца да гаршка, каб смерць датычылася яго, а не чалавека. .[22, с.74]

Аналіз этнаграфічнай літаратуры дае падставы сцвярджаць, што ганчарны посуд выкарыстоўваўся і ў каляндарнай абраднасці. Напрыклад, пры закліканні вясны ў гонар багіні Лялі побач з дзяўчынай, што іграла Лялю, ставілі гладыш з малаком - гэта было своеасаблівае ахвярапрынашэнне багіні прыроды.[14, с.42]

Розныя пасудзіны выкарыстоўвалі і для каляднай варажбы. Напрыклад, на полі, дзе было зжата жыта, раскопвалі зямлю, клалі туды два камяні і ставілі на іх гліняны гаршчок. Потым прыслухоўваліся, думаючы, што з гаршка пачуюць, што іх чакае ў будучыні. Галоўнай абрадавай стравай калядных святкаванняў была куцця - каша з цэлага або тоўчанага ячменю, звараная ў гаршку [1, с 22]

На Купалле ў гліняным гаршку абавязкова рыхтавалася Кулага [1, с 23]. Выкарыстоўваўся гаршок і пад час такіх абрадаў, як Дзяды і Багач [Ілюстрацыя 3.3 - 3.6]



Ілюстрацыя 3.3

Ілюстрацыя 3.4



Ілюстрацыя 3.6

Ілюстрацыя 3.5

У час засухі сяляне ў даўніну, просячы ў багоў дажджу, разбівалі гліняныя гаршкі і кідалі чарапкі ў калодзеж. Не толькі гаршку, але і іншым вырабам ганчара надавалася магічная сіла. Так, напрыклад, каб выклікаць дождж, жанчыны на Паазер'і вешалі на плот ці кол стаўбунок.[1, с.167]

Верылі людзі ў засцерагальнае, магічнае значэнне некаторых пасудзін. Так, каб пазбавіцца ад Мары - жахлівай істоты, якая часам сялілася ў хаце і ўсяляк шкодзіла гаспадарцы, раілі па старажытным звычаі купіць на базары, не таргуючыся, гладыш і выкарыстаць яго як пастку для нячысціка. [14, с.42]

З гаршком была звязана прыкмета: "Калі гаршкі ў печы перакіпаюць цераз край, значыць будзе дождж." .[10]

Ганчарны посуд шырока выкарыстоўваўся ў народнай медыцыне. Этнаграфічныя матэрыялы сведчаць, што разнастайныя настоі, мазі, прыпаркі, адвары часта рыхтаваліся менавіта ў ганчарным посудзе. Гэта было абумоўлена як бытавымі умовамі, так і народнымі ведамі аб тым, што ў гліняным посудзе і вада застаецца доўгі час свежай і халоднай, не кісне малако, прыгатаваныя стравы вельмі смачныя.

Знахарам таксама было вядома пра ўздзеянне ганчарных вырабаў, таму ў лекавай практыцы часта карысталіся такім посудам, пераважна новым, бо новы гаршчок лічыўся "чыстым" - ён не быў забруджаны рэшткамі ежы. [37] У нас на Полаччыне шырока выкарыстоўваўся жбан для лячэння залатніку. [23, с.134]

Такім чынам, відавочна шырокае выкарыстанне ганчарнага посуду ў традыцыйнай абраднасці беларусаў Паазер'я. Гэтак жа, як і ручнік, ён суправаджаў селяніна ад нараджэння да смерці.







ЗАКЛЮЧЭННЕ

Даследаванне музейнай калекцыі ганчарнага посуду, аналіз этнаграфічнай літаратуры, гутаркі са старажыламі даюць падставы зрабіць наступныя высновы.

Ганчарства - одна з самых старажытных прафесій, якія абслугоўваюць не толькі побыт, але і абрадавую сферу жыцця сялян. Ганчарны посуд - гэта не проста прадметы ўтылітарнага прызначэння. Ганчарны посуд адлюстроўвае гiсторыю народа, яго дух і творчыя памкненнi. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры i мастацтва. Зараз цяжка здагадацца, чаму ганчарнаму посуду адводзілася такое важнае значэнне на ўсіх этапах жыцця чалавека, але адназначна, што немалаважную ролю тут адыгралі арнаментаваныя ўзоры на ім. Трэба заўважыць, што найбольш міфалагізаваным прадметам ганчарнай вытворчасці з'яўдяецца гаршчок.

Лічу, што ў выніку даследавання гіпотэза падцвердзілася часткова. Сапраўды, нашы продкі на працягу многіх стагоддзяў выкарыстоўвалі ганчарны посуд з раніцы да вечара ў паўсядзённым жыцці. Але важным з'яўляецца і шырокае выкарыстанне ганчарнага посуду ў традыцыйнай абраднасці сялян Паазер'я. Таму ганчарны посуд, як ручнік, сапраўды можна назваць адвечным спадарожнікам беларуса.

Практычным вынікам дадзенай працы стала распрацоўка тэматычнай экскурсіі "Таямніцы паазерскага ганчарства" [Дадатак 1] Пад час такой экскурсіі наведвальнікі музея не з'яўляюцца пасіўнымі гледачамі. Яны падбіраюць па апісаннях анатацыі да ганчарных вырабаў, адказваюць на пытанні экскурсаводаў, гуляюць у народныя гульні. Распрацоўка экскурсіі дапоўнена зборнікам "Дзівосы гліны і агню" [Дадатак 2]. Там змешчаны аўтарскія займальныя заданні, выкананне якіх дапаможа замацаваць пачутае і ўбачанае пад час наведвання музея. Матэрыялы тэатралізаванай экскурсіі і зборніка "Дзівосы гліны і агню" можна выкарыстоўваць таксама на ўроках гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры, працоўнага навучання, выяўленчага мастацтва, на класных гадзінах, пазакласных і выхаваўчых мерапрыемствах. Дадзенае даследаванне таксама дапоўнена народнымі рэцэптамі страў, якія можна і ў наш час прыгатаваць ў ганчарным посудзе. [Дадатак 3]. Таксама да работы прыкладаецца гульня "Збяры пазл", якая дазваляе зацікавіць тэмай ганчарства і тых наведвальнікаў, якія раўнадушна ставяцца да традыцыйнай культуры, але любяць складаць пазлы або гуляць у камп'ютэрныя гульні.

Хочацца зазначыць, што дадзенай працай даследаванне музейнай калекцыі не закончана. Наперадзе больш дэталёвае вывучэнне кожнага ганчарнага экспаната музея, тэхналогіі яго вырабу. Для гэтага неабходны кансультацыі навуковых супрацоўнікаў. Ужо ёсць такая дамоўленасць. Мяркуецца, што вынікам наступнага даследавання стане каталог музейнай калекцыі ганчарнага посуду.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

  1. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. /С.Санько, Т.Валодзіна, У.Васілевіч і інш. - Мн.: Беларусь, 2004. - 592 с.

  2. Беларусы. Прамысловыя і рамесныя заняткі/ В.К.Бандарчык, Г.М.Курыловіч, Т.І.Кухаронак і інш.; Рэдкал.: В.К.Бандарчык і інш.; Ін-т мастацтвазнаўства, эпітафіі і фальклору НАН Беларусі. - Мн.: Бел. Навука, 1995. - 368 с.: іл.

  3. Беларусы. Сям'я / В.К.Бандарчык, Г.М.Курыловіч, Т.І.Кухаронак і інш.; Рэдкал.: В.К.Бандарчык і інш.; Ін-т мастацтвазнаўства, эпітафіі і фальклору НАН Беларусі. - Мн.: Бел. Навука, 2001. - 375 с.: іл.

  4. Вяселле: Абрад/ Уклад., уступ. Арт. І камент. К.А.Цвіркі; Муз. Дадат. З.Я.Мажэйка - 20е выд. - Мн.: Бел. навука, 2004. 683 с.

  5. Гульні, забавы, ігрышчы / Склад. А.Ю.Лозка. 2-е выд. - Мн.: Бел.навука, 1996. - 534 с.: нот. іл.

  6. Загадкі/НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Склад. М.Я.Грынблат, А.І.Гурскі; Рэд. тома А.С.Фядосік. 2-е выд. - Мн.Бел. навука, 2004 г. - 363 с.

  7. Запісана 21.01.2012 г. ад Семеж А.І., 1927 г.н.

  8. Запісана 10.01.2014 г. ад Фядотавай К.М., дырэктара Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Наваполацка.

  9. Запісана 15.11. 2011 г. ад Шчарбіцкай З.І., 1930 г.н.

  10. Запісана 15.02.2013 г. ад Шпанко М.К., 1946 г.н.

  11. Касцень, А. Збан / А.Касцень // Звязда. - 2010. - 22 кастр. - с.8

  12. Калечыц, А.Г. Першыя людзі на зямлі Беларусі: дапам/ А.Г.Калечыц. - Мн.: Бел.навука, 2007. 96 с.

  13. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры : абрады, рытуалы, культурныя традыцыі / Я. Крук. - Мінск : Ураджай, 2000. - 350 с.

  14. Ленсу, Я.Ю. Таямніцы беларускай хаты / Я.Ю.Ленсу. - Мінск: Беларусь, 2007. - 167 с.: іл.

  15. Казлоўскі, П. Літоўская гаспадыня / П.Казлоўскі, В.Нядзвецкая - Мінск, Полымя, 1993. - 366 с.

  16. Лобач, У.А. Этнаграфія Беларусі: вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасцей 1-21 03 01 "Гісторыя", 1-02 01 02 "Гісторыя. Замеж. мова" / У.А. Лобач; Полац. дзярж. ун-т. - Наваполацк, 2009. - 195 с.

  17. Маляўка М. Сядзіба, або Хата з матчынай душою: Абразкі, вершы: Для дзяцей малод. І сярэд. шк. Узросту/ Мікола Маляўка. - Мн.: Юнацтва, 2002. - 143 с.; іл. стр. 43

  18. Міфалогія беларусаў. Энцыклапедычны слоўнік. - Мінск: Беларусь, 2011. - 607 с.

  19. Народная культура Беларусі: Энцыкл. давед. / Пад агул. Рэд. В.С.Цітова; Маст. І.І.Бокі, У.М.Жук. - Мн.: БелЭн, 2002. - 432 с.: іл.

  20. Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / калектыў аўт.:Л.У.Вакар [і інш.]. - Віцебск.: Віц. аб. Друкарня. 2011. - 440 с.

  21. Никифоровский, Н.Я. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности // Этнографические данные. Витебск, 1895.

  22. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пол. р-на. - Мн.: Выш шк., 1999. 700 с: іл.

  23. Полацкі этнаграфічны зборнік. Вып.1. Народная медыцына беларусаў Падзвіння. У 2 ч. Ч.2. / склад. А.У.Лобач, У.С.Філіпенка. - Наваполацк: ПДУ, 2006. - 332 с.

  24. Сахута, Я.М. Беларускае народнае дэкарытыўна-прыкладное мастацтва:Вучэб дапам./ Я.М.Сахута - Мн.:Беларусь, 1996. - 110 с.: іл.

  25. Сысоў, У.М. З крыніц спрадвечных / У.М. Сысоў - Мн.: Выш.шк., 1997. - 415 с.

  26. Таланцава, В.Ф. Мастацтва бачыць свет: Вучэб дапаможнік па выяўленчым мастацтве для 5-га класа агульнаадукацыйных школ / В.Ф. Таланцава - Мн.: Беларусь, 1998. - 232 с.

  27. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т.2. Віцебскае Падзвінне / Т.Б. Варфаламеева, А.М.Боганева, М.А. Козенка і інш.; Складальнік Т.Б.Варфаламеева. - Мн.: Бел.навука, 2004. - 910 с.

  28. Русецкий, А.В.Художественная культура Витебщины : Поозерье, Подвинье, Верхнее Поднепровье/ А.В.Русецкий, Ю.А.Русецкий. - УО «ВГУ им. П.М. Машерова», 2008. - 540 с. : ил.

  29. Штыхаў, Г.В. Ажываюць сівыя стагоддзі / Г.В. Штыхаў - Мн.: Нар. асвета, 1982. - 175 с.

  30. Штыхов,Г.В. История Беларуси с древнейших времён до середины XIII в.: учеб пособие для 6-го кл. общеобразовательных учреждений с рус.яз. обучения/ Г.В.Штыхов, С.Н.Темушев, В.в.Ракуть; под ред.Г.в.штыхова. - Минск: Изд.центр БГУ, 2009. - 143 с.: ил.

  31. Эканамічная гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік: / Выд.2-е дап. і перапрацаванае./ В.І.Галубовіч, .І.Ермашкевіч і інш.; Пад агульнай рэд.В.І.Галубовіча.- Мн.:НКФ "Экаперспектыва", 1995. - 432 с.

  32. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1989. - 575 с.: іл.

  33. be.wikipedia.org/wiki/Арнамент

  34. gants-region.info/index/0-662.

  35. o-glina.ortox.ru/interesnye_stati/view/id/1143507

  36. rv-blr.com/dictonary/view/842

  37. chromosome2009.org/ispolzovanie-glina-i-izdelij-iz-ee-v-narodnoj-medicine/

















РЭЦЭПТЫ НАРОДНЫХ СТРАЎ У ГАНЧАРНЫМ ПОСУДЗЕ

Поліўка беларуская

50 г жытняга хлеба, 25 г сушаных грыбоў, 1 морква, 1 цыбуліна, 1 ст. лыжка тлушчу, 1,2 л мяснога булёну, 0,5 шклянкі смятаны, соль.

Загадзя замочаныя грыбы адварыць, булён працадзіць праз складзеную ўдвая тканіну, грыбы нашаткаваць. Жытні хлеб нарэзаць лустачкамі, падсушыць у печы, змяльчыць, заліць невялікай колькасцю гарачага булёну, накрыць, пачакаць, пакуль астыне. Пасля гэтага хлебную масу працерці праз сіта, змяшаць з рэштай мяснога булёну, уліць грыбны адвар.

Абсмажыць на тлушчы дробна парэзаныя моркву і цыбулю, пакласці ў булён, які кіпіць. Дадаць падрыхтаваныя грыбы, соль, варыць 7-10 хвілін.

Падаць поліўку са смятанай.

Зацірка

1,5 шклянкі мукі, 1-2 яйкі, 40 г сметанковага масла, 6-7 шклянак малака, соль.

Прасеяную пшанічную муку падсмажыць на патэльні без масла да светла-карычневага колеру, дадаць трошкі вады, яйка, масла, соль, старанна перацерці. Атрыманыя камячкі цеста засыпаць у гаршок з кіпячым малаком. Варыць 5-7 хвілін на невялікім агні памешваючы. Калі трэба, дадаць соль.

Мачанка па-сялянску

250 г свініны з рэбернымі косткамі, 250 г сырой каўбасы, 2 цыбуліны, 100 г сала, 2 ст. лыжкі мукі, соль, лаўровы ліст.

Кавалкі свініны і сырой сялянскай каўбасы абсмажыць. Пшанічную або ячную муку развесці халоднай вадой і ўліваць у кіпень, увесь час памешваючы, да ўтварэння рэдкай мучной падліўкі. Дадаць соль, лаўровы ліст, пакласці кавалачкі падскваранага разам з цыбуляй сала, а таксама свініну і каўбасу. Паставіць гаршок на 20-25 хвілін у печ ці духоўку.

Да мачанкі падаць бліны або вараную бульбу.

Каша бульбяная з салам

1 кг бульбы, 80-100 г салёнага сала, 2 цыбуліны, соль.

Абабраную бульбу зварыць у падсоленай вадзе, трошкі падсушыць і патаўчы. Сала нарэзаць дробнымі кубікамі, цыбулю нашаткаваць, падсмажыць на сале, перамяшаць з тоўчанай бульбай.

Бульба, тушаная з грыбамі

800 г бульбы, 400 г свежых грыбоў, 120 г сала або 4 ст. лыжкі топленага масла, соль, перац, лаўровы ліст, зелень пятрушкі.

Ачышчаныя і прамытыя грыбы абліць варам, парэзаць і абсмажыць на сале або масле разам з нашаткаванай цыбуляй. Бульбу абабраць, нарэзаць вялікімі скрылькамі, пакласці разам з грыбамі ў гаршок. Дадаць соль, перац, уліць ваду і тушыць на слабым агні да гатоўнасці. У канцы тушэння пакласці лаўровы ліст, зелень пятрушкі.

Замест свежых, можна ўзяць сушаныя грыбы (50 г). Іх трэба загадзя замачыць, адварыць, нарэзаць і абсмажыць.

Бабка

7,5 кг бульбы, 1 ст. лыжка мукі, 2 цыбуліны, 50 г сала, 2 ст. лыжкі топленага масла, соль.

Бульбу абабраць, надраць на тарцы, дадаць муку, абсмажаную на сале, цыбулю, соль, перамяшаць. Бульбяную масу выкласці ў гаршок, разраўняць, апырскаць маслам і запячы ў духоўцы.

Бабка бульбяная з грыбамі

1,2 кг бульбы, 60 г сушаных грыбоў, 2 цыбуліны, 1 ст. лыжка мукі, 1 ст. лыжка маргарыну, 50 г сала, 3 ст. лыжкі смятаны, соль.

Загадзя замочаныя грыбы зварыць, нарэзаць саломкай, абсмажыць на сале, дадаць смятану, соль, патушыць 5-10 хвілін.

Бульбу абабраць, надраць на тарцы, дадаць растоплены маргарын, грыбы з цыбуляй, перамяшаць. Падрыхтаваную масу выкласці ў гліняны гаршок, змазаны тлушчам, і запячы ў печы (духоўцы).

Клёцкі бульбяныя з мясам

1,2 кг бульбы, 2 ст. лыжкі мукі, 400 г свініны, 2 цыбуліны, 50 г сметанковага масла, 0,5 шклянкі алею, 1 шклянка смятаны, соль, перац.

Абабраную бульбу надраць на тарцы, адціснуць, дадаць муку, соль, перамяшаць. З дастаткова густой бульбяной масы сфармаваць невялікія шарыкі, кожны размяць у плоскі кружок, на сярэдзіну пакласці фарш, зноў скачаць у шарык і абсмажыць на алеі.

Для фаршу мякаць свініны прапусціць праз мясарубку, дадаць абсмажаную цыбулю, соль, перац, перамяшаць.

Клёцкі пакласці ў гаршок, заліць смятанай і паставіць у печ (духоўку) на 20-25 хвілін.

Каша гарбузовая

600 г гарбуза, 1 шклянка проса, 3 шклянкі малака, 1 ст. лыжка цукру, 1 ст. лыжка сметанковага масла, соль.

Спелы гарбуз ачысціць ад лупін і насення, нарэзаць невялікімі кубікамі, заліць гарачай вадой (2 шклянкі) і варыць каля 10 хвілін. Затым дадаць соль, цукар, усыпаць прамытае проса. Калі вада амаль выпарыцца, уліць гарачае малако і варыць да загушчэння. Пакласці ў кашу масла, перамяшаць, паставіць гаршок у негарачую печ (духоўку) на 20-30 хвілін.

Крупнік

1 шклянка ячных круп або проса, 4 бульбіны, 80 г сала, 2 цыбуліны, соль, лаўровы ліст, кроп.

Крупы перабраць, прамыць, усыпаць у рондаль з кіпенем і варыць у гаршку, час ад часу перамешваючы. Калі крупы будуць амаль гатовы, пакласці нарэзаную кубікамі бульбу, падсмажаную на дробна нарэзаным сале нашаткаваную цыбулю. За 5 хвілін да канца варкі дадаць соль, лаўровы ліст.

Гатовы крупнік, густую першую страву, пасыпаць дробна нарэзанай зеленню кропу.

Сыр клінковы

10 л малака, 1-2 ч. лыжкі солі, 2-3 ч. лыжкі кмену.

Кіслае незбіранае малако паставіць у цёплую (але не гарачую) печ на ноч. (Пры адсутнасці печы збанок з кіслым малаком можна змясціць у вядро з гарачай вадой.) Зліць сыроватку, якая ўтварылася. Дадаць соль, кмен, добра перамяшаць, выкласці масу ў палатняны мяшэчак (клінок), падвесіць яго. Пасля таго як уся сыроватка сцячэ, клінок звязаць, пакласці паміж дзвюма дошчачкамі і прыціснуць. Праз 12 гадзін клінковы сыр гатовы.

Сырнікі

Свежы, толькі што выцягнуты з клінка сыр сцерці на тарцы, пакласці ў ступу і расціраць таўкачом, убіваючы па адным шэсць яек. Калі разатрэцца так, што не будзе камякоў сыру, дадаць некалькі лыжак добрай смятаны, трошкі солі і столькі мукі, каб цеста было пульхным, але яго можна было раскачаць па стальніцы. Пасыпаць стальніцу мукой, зрабіць з цеста валікі, сплюшчыць ix, пакроіць наўскос і спушчаць у салёны вар. Як выплывуць наверх, адцадзіць і падаваць, абліўшы маслам.Часам можна, зварыўшы сырнікі, запячы ix, але ў такім разе трэба дадаць у цеста цукру і разынак. Звараныя сырнікі пакласці ў намазаную маслам і абсыпаную сухарамі форму, абліць маслам і запячы.


Кулага

400 г чарніц, 70 г мёду, 2-3 ст. лыжкі жытняй мукі.

Свежыя чарніцы (брусніцы, буякі, маліны) перабраць, прамыць, паставіць на агонь. Калі ягады разварацца, дадаць жытнюю муку, разведзеную ў невялікай колькасці вады, мёд (або цукар), перамяшаць і варыць на слабым агні, пакуль страва не набудзе кансістэнцыю кісялю.

Кулагу падаць з блінамі (хлебам) і малаком.

Мяса, запечанае ў гаршку

Пакроіць мяса на скрылікі, адбіць драўляным малатком і пасаліць. Выкласці гаршчок кавалачкамі пакроенага сала і разнастайным карэннем, найбольш кладучы морквы. Пакласці рад мяса, наверх некалькі кружочкаў цытрыны і трохі масла, потым зноў мяса і зноў цытрыну з маслам - і так аж да верху. Абляпіць краі гаршка хлебнай рошчынай і паставіць у печ. Падаючы на стол, абкруціць гаршчок сурвэткай.

Пражаная яечня

Гатуецца з яек з дадаткам дробных кавалачкаў сала ў місцы ці гаршку (калі гатаваць на патэльні, атрымаецца смажаная яечня). Яйкі папярэдне ўзбіваюць, дадаўшы соль і малако. Гатуюць на лёгкім духу. Пражаная яечня падаецца на стол як цёплай, так і халоднай. Халодную лепш падаваць у канцы абеду.

Раўгеня

Жытнюю муку размяшаць з халоднай вадой і паставіць у печ парыцца і саладжаць. Потым пераліць у хлебную дзежку, каб укісла. Як раўгеня ўкісне ("паходзіць"), ужываць як квас. Калі занадта густая, можна разбавіць вадой.





29


© 2010-2022